Пра спецыяльнасць
Спецыяльнасць 1-02 03 03 «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)»
Факультэт: гуманітарны факультэт (ГФ)
ВКафедра, якая выпускае: кафедра сусветнай літаратуры і замежных моваў
Чаму на выкладчыка беларускай і англійскай моваў трэба вучыцца ў ПДУ?
Спецыялісты атрымліваюць прафесійную філалагічную падрыхтоўку: маюць магчымасць на аснове атрыманай базы па англійскай і беларускай мовах, літаратуры і культуры авалодаць навыкамі супастаўляльных даследаванняў і ўменнем шырокага мыслення на аснове разнапланавай гуманітарнай падрыхтоўкі. Студэнты маюць магчымасць вывучаць другую замежную мову.
Выпускнік, які атрымаў адукацыю ў рамках дадзенай спецыяльнасці, свабодна валодае дзвюма і больш мовамі, можа весці падрыхтоўку спецыялістаў па беларускай і англійскай мовах. Грунтоўная лінгвістычная і літаратуразнаўчая падрыхтоўка дазваляе працаваць перакладчыкам, які мае справу з пісьмовай і вуснай мовай, весці тэарэтычныя і прыкладныя даследаванні, ажыццяўляць літаратурна-рэдакцыйную дзейнасць у выдавецтвах і СМІ. Разам з выкладчыцкай дзейнасцю выпускнікі высока запатрабаваныя і маюць шырокія магчымасці працаўладкавання ў іншых сферах: яны працуюць службоўцамі ў розных дзяржаўных установах, у праваахоўных органах, у сферы грамадскіх зносінаў, інфармацыйных тэхналогій, у турыстычным бізнесе і інш.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: выкладчык беларускай мовы і літаратуры, англійскай мовы.
Формы навучання:
- дзённая – 4 гады
У 2019 годзе на дадзеную спецыяльнасць прымаюцца толькі замежныя грамадзяне (для грамадзянаў РБ набору няма).