Пра спецыяльнасць
Спецыяльнасць 1-02 03 06 «Замежныя мовы»
Набор вядзецца па наступных напрамках:
-
англійская мова, нямецкая мова
-
нямецкая мова, англійская мова
Толькі для замежных грамадзянаў (для грамадзянаў РБ набору няма):
-
руская мова, англійская мова
-
руская мова, нямецкая мова
-
руская мова, французская мова
Чаму на выкладчыка замежных моваў трэба вучыцца ў ПДУ?
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт забяспечвае ўсебаковае вывучэнне асноўнай мовы (англійскай, нямецкай або рускай), спалучаючы грунтоўную падрыхтоўку па другой замежнай мове. Маецца магчымасць вывучаць у якасці трэцяй замежнай мовы шведскую, турэцкую, французскую або кітайскую мовы. Праграма прадугледжвае вывучэнне шырокага спектру дысцыплінаў па падрыхтоўцы да педагагічнай і перакладчыцкай дзейнасці.
Спецыяліст, які прайшоў падрыхтоўку па дадзенай спецыяльнасці, свабодна валодае дзвюма і больш замежнымі мовамі. Атрыманыя веды дазваляюць навучацца ў магістратуры па спецыяльнасцях “Тэорыя мовы”, “Літаратура народаў краінаў замежжа”, “Пераклад і перакладазнаўства”, “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (замежныя мовы)”. Навыкі і ўменні па методыцы выкладання замежнай мовы і іншых агульнапрафесійных дысцыплінах дазволяць ажыццяўляць арганізацыйна-кіраўнічую, выкладчыцкую, вучэбна-метадычную і выхаваўчую дзейнасць у сферы адукацыі.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: выкладчык.
Формы навучання:
Водгукі
«Спецыяльнасць “Замежныя мовы” дала мне магчымасць акунуцца ў велізарны і не вывучаны да канца свет лінгвістыкі, адчуць і зразумець мовы знутры і, вядома, іх палюбіць. Перад лінгвістам адчыненыя многія дзверы: гэта і выкладанне, і навуковыя даследаванні, і пераклады. Застаецца зразумець і выбраць тое, што сапраўды па душы! Дзякую ПДУ, ГФФ і спецыяльнасці “Замежныя мовы” за тое, што ўвесь час спрыялі майму прафесійнаму росту і развіццю, давалі магчымасці стажыровак за мяжой і проста падтрымлівалі ва ўсіх пачынаннях. ПДУ дае усе шанцы стаць высокакваліфікаваным спецыялістам у галіне замежных моваў, варта гэтага толькі захацець!»
Анастасія Салаўёва, выпускніца 2017 г. спецыяльнасці “Замежныя мовы” (англійская, нямецкая)
«Дырэкцыя, якую я ўзначальваю, самая вялікая на “АНТ”, па сутнасці гэта палова ўсяго тэлеканала!!! Цяпер гэта кабінетная праца: бясконцыя званкі, нарады, планёркі, лятучка, паперы, справаздачы, ведамасці і маса іншай “цікавай” штодзённай, без выхадных і святаў, дзейнасці! А да гэтага ў ролі тэлежурналіста сотні тысяч словаў, тэкстаў, інтэрв’ю і тысячы кіламетраў дарог, больш за пяцьдзесят краінаў і практычна ўсе кантыненты!!! Вядома, таксама не без мітусні, але з неверагодным кругаваротам падзеяў і ўражанняў! А за плячыма ПДУ: мудрасць выкладчыкаў, якія з першага курса заклалі ў душу, на мой погляд, галоўнае – любоў да слова! Усё роўна нямецкаму ці беларускаму! Навучылі думаць і разважаць! Прымусілі паважліва ставіцца да напісанага і сказанага! Як кажуць – далi розум!!! А ці гэта не галоўнае?»
Руслан Паддубскі, выпускнік 2000 г. па спецыяльнасці “Замежныя мовы” (нямецкая, англійская),
дырэктар інфармацыйнага вяшчання тэлеканала «Другі нацыянальны тэлеканал» (АНТ)
«У 1995 годзе я паступіла на гісторыка-філалагічны факультэт на спецыяльнасць “Нямецкая мова”. Скончыўшы 4 курсы, я з’ехала на стажыроўку ў Нямеччыну, дзе я і засталася, атрымаўшы месца вучобы ў Майнцкім універсітэце на перакладчыцкім факультэце. На дадзены момант я лічуся прысяжным перакладчыкам у судзе г. Карлсруэ (зямля Бадэн-Вюртэмберг, Нямеччына). Што да маёй вучобы ў ПДУ, то я хацела б адзначыць прафесіяналізм выкладчыкаў, іх добрую практычную і тэарэтычную падрыхтоўку. Мне ўдалося з лёгкасцю здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт у Нямеччыне. Таксама на працягу маёй вучобы ў Нямеччыне мне спатрэбіліся канспекты і практычныя парады выкладчыкаў кафедры нямецкай мовы, за што ім выказваю вялікую падзяку».
Таццяна Тэкін (Іванова), вучылася на ГФФ у перыяд з 1995 па 1999 г.,
далей працягнула адукацыю на перакладчыцкім факультэце ўніверсітэта г. Майнца.
Дыпламаваны перакладчык з нямецкай і французскай моваў
«Маё блізкае знаёмства з замежнымі мовамі пачалося ў 2006 годзе, калі я паступіла ў Полацкі дзяржаўны універсітэт. Пяць гадоў вучобы былі неверагодна цікавымі і праляцелі непрыкметна. У гэтым вялікая заслуга выдатных педагогаў: яны не толькі далі неабходныя веды, але і здолелі захапіць працэсам навучання. Атрымаўшы дыплом, мяне размеркавалі на Віцебскую мытню, дзе я працую да гэтага часу на пасадзе старэйшага інспектара. Мая праца наўпрост не звязаная з замежнымі мовамі, аднак веданне нямецкай і ангельскай мне вельмі дапамагаюць у маёй прафесійнай дзейнасці, бо мытнае афармленне і кантроль – гэта праца з камерцыйнымі, таварасуправаджальнымі дакументамі як на рускай, так і на замежных мовах. Дзякуючы адукацыі, атрыманай ў ПДУ, я лёгка спраўляюся са сваімі службовымі абавязкамі».
Святлана Барадулькіна (Афанасьева), выпускніца 2011 года.
Старэйшы інспектар Віцебскай мытні
«Калі я ў 1993 г. паступіла ў ПДУ, мы былі першымі студэнтамі гісторыка-філалагічнага факультэта. Універсітэт дапамог мне набыць трывалыя веды. Дзякуючы гэтаму я спачатку паспяхова працавала настаўнікам замежных моваў у Полацку, а затым перайшла ў аддзел адукацыі Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта. З 2014 г. займаю пасаду начальніка аддзела інфармацыйна-дакументацыйнага забеспячэння. На новай працоўнай ніве замежная мова не застаецца ў баку. У рамках партнёрскіх адносінаў паміж Полацкам і нямецкім горадам-пабрацімам Фрыдрыхсхафэн я вяду перапіску, аказваю дапамогу іншым аддзелам выканкаму ва ўзаемадзеянні з нямецкімі партнёрамі».
Таццяна Казачонак, выпускніца ГФФ 1998 г.
Начальнік аддзела інфармацыйна-дакументацыйнага забеспячэння Полацкага раённага выканаўчага камітэта
«Для мяне ПДУ стаў пуцёўкай у жыццё. Дзякуючы ўніверсітэту я авалодала дзвюма мовамі, змагла папрацаваць у Германіі, а пазней ездзіла туды ў якасці перакладчыка. Я жыла і жыву ў Лепелі, а таму універсітэт размешчаны для мяне геаграфічна вельмі зручна. Гэта таксама фінансава палегчыла жыццё і маім бацькам. Універсітэт даў мне выдатныя веды. Выкладчыкі, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, былі заўсёды зацікаўленыя ў выніку. Я да гэтага часу прыгадваю іх заняткі і стараюся выкарыстоўваць творчыя прыёмы ў выкладанні на ўласных уроках у школе».
Таццяна Кулеш, выпускніца 2004 г.
Намеснік дырэктара па вучэбнай працы СШ № 3 г. Лепель