Пра спецыяльнасць
Спецыяльнасць 1-36 01 03 «Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці»
Факультэт: механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ)
Кафедра, якая выпускае: кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці
Асаблівасцю спецыяльнасці з’яўляецца паглыбленае вывучэнне тэхналагічнага абсталявання і інструментаў машынабудаўнічай вытворчасці (металарэжучых станкоў, прымысловых робатаў, рэжучых інструментаў і г. д.), іх канструявання, вытворчасці і эксплуатацыі. Гэта забяспечваецца цыклам спецыяльных дысцыплінаў: Асновы канструявання машын; Рэжучы інструмент; Матэматычнае мадэляванне і сістэмы аўтаматызаванага праектавання (САПР) працэсаў рэзання, станкоў і інструментаў; Канструяванне і разлік станкоў; Выпрабаванні і даследаванні станкоў і інструментаў, Электрычныя прывады станкоў і інш. Якаснае вывучэнне гэтых дысцыплінаў гарантуе выпускніку цікавую, творчую работу на прамысловых прадпрыемствах у аддзелах галоўнага канструктара, галоўнага механіка, у эксперыментальных і даследчых лабараторыях у якасці канструктара, механіка ці даследчыка у галіне праектавання, эксплуатацыі і даследавання рознага тэхналагічнага абсталяванні і інструментаў.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер
Формы навучання:
- дзённая – 5 гадоў
У 2019 годзе на дадзеную спецыяльнасць прымаюцца толькі замежныя грамадзяне (для грамадзянаў РБ набору няма).