Пра спецыяльнасць
Спецыяльнасць 1-48 01 03 «Хімічная тэхналогія прыродных энерганосьбітаў і вугляродных матэрыялаў»
Факультэт: механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ)
Кафедра, якая выпускае: кафедра тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу
Кафедра тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з’яўляецца практычна адзінай, якая вядзе падрыхтоўку інжынераў-хімікаў-тэхнолагаў для працы на нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных прадпрыемствах. Мы рыхтуем кваліфікаваных тэхнолагаў – будучых кіраўнікоў вытворчасцяў, даследчыкаў з шырокім кругаглядам, добрымі навыкамі арганізацыі і правядзення навукова-даследчых работ. Пра якасць падрыхтоўкі спецыялістаў кажуць высокія пасады, якія займаюць нашыя выпускнікі на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь.
Спецыяльнасць 1-48 01 03 «Хімічная тэхналогія прыродных энерганосьбітаў і вугляродных матэрыялаў» з’яўляецца найбольш прэстыжнай (з тэхнічных) у Полацкім рэгіёне. Студэнтам трэба ведаць, што на нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных прадпрыемствах – аснове эканомікі Рэспублікі Беларусь, тэхнолагі з’яўляюцца асноўнымі спецыялістамі. Яны вырашаюць практычна ўсе бягучыя задачы і кіруюць працай даручаных ім падраздзяленняў і прадпрыемства ў цэлым. У іх падпарадкаванні знаходзяцца спецыялісты механікі, электрыкі, прыбарысты, цеплатэхнікі, эканамісты і г. д. У сувязі з гэтым, будучыя тэхнолагі павінныя валодаць не толькі вялікім аб’ёмам ведаў па сваёй спецыяльнасці, але таксама ўмець працаваць з людзьмі.
Хімічная тэхналогія - гэта навука, вобласць практычнай дзейнасці і, можна сказаць, мастацтва. Ёй уласцівыя пэўныя заканамернасці, авалодаўшы якімі студэнт можа стаць спецыялістам не толькі ў нафтаперапрацоўцы і нафтахіміі, але яшчэ і ў шэрагу іншых галінаў. Ганарыцеся абранай спецыяльнасцю, любіце яе, і яна раскрыецца вам ва ўсёй сваёй разнастайнасці.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-хімік-тэхнолаг
Формы навучання:
- дзённая – 4 гады
- завочная поўная – 5 гадоў