Пра спецыяльнасць
Спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць»
Навучанне на спецыяльнасці дазваляе атрымаць веды і ўменні, неабходныя для кампетэнтнага ажыццяўлення турыстычнай дзейнасці. Вялікая ўвага надаецца фармаванню навыкаў работы з турыстычнай дакументацыяй, навучанню тэхналогіі стварэння, прасоўвання і рэалізацыі турыстычнага прадукту, вывучэнню методыкі арганізацыі і правядзення экскурсій. У праграму навучання ўключана вывучэнне дзвюх замежных моваў.
У працэсе праходжання вучэбных і вытворчых практык студэнты адпраўляюцца ў спартовыя і рэкрэацыйна-аздараўленчыя паходы, наведваюць турыстычныя вытавы, гатэлі, стажыруюцца на турыстычных прадпрыемствах. Студэнты бяруць непасрэдны ўдзел у турыстычных выставах, экскурсійна-анімацыйных праектах і культурна-забаўляльнай дзейнасці Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, маюць магчымасць атрымаць практычныя навыкі ў турыстычным цэнтры ПДУ.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: спецыяліст у сферы турызму і гасціннасці
Формы навучання:
У 2019 годзе на гэтую спецыяльнасць прымаюцца толькі замежныя грамадзяне (для грамадзянаў РБ набору няма).
Кім і дзе я магу працаваць?
Кім я магу працаваць:
- менеджарам па турызме;
- спецыялістам па турызме;
- адміністратарам у гатэлі;
- інструктарам-метадыстам па турызме
Дзе я магу працаваць:
- у турыстычных фірмах;
- у гатэлевых прадпрыемствах і арганізацыях;
- у аддзелах адукацыі, спорту і турызму
Дысцыпліны, якія вывучаюцца
- эканоміка турызму і гасціннасці;
- маркетынг у турызме;
- менеджмент у турызме і гасціннасці;
- арганізацыя дзейнасці турыстычных арганізацый;
- тураперэйтынг;
- знешнеэканамічная дзейнасць у індустрыі гасціннасці;
- справавая лагістыка;
- геаграфія міжнароднага турызму;
- экскурсазнаўства;
- прававое рэгуляванне турыстычнай дзейнасці;
- дакументацыйнае забеспячэнне турыстычнай дзейнасці і турыстычныя фармальнасці.
Віды практыкі
- Арганізацыя дзейнасці турыстычных прадпрыемстваў – на 1 курсе
- Рэкрэацыйна-аздараўленчы паход – на 1 курсе
- Водны паход – на 2 курсе
- Менеджмент якасці ў індустрыі гасціннасці – на 2 курсе
- Менеджмент фармавання і прасоўвання турыстычнага прадукту – на 2 і 3 курсах
- Турыстычна-спартыўны паход – на 3 курсе
Уступныя іспыты
В 2019 годзе на гэтую спецыяльнасць прымаюцца толькі замежныя грамадзяне (для грамадзянаў РБ набору няма).
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы прыёмнай камісіі.
Водгукі
«Спецыяльнасць “Турызм і гасціннасць” прывабіла мяне адразу. Я чакала ад навучання мноства цікавых прадметаў, практычнага досведу, пашырэння кругагляду і ўсё гэта атрымала ў ходзе навучання. На працягу 4 гадоў мы вывучалі асновы турыстычнай дзейнасці і яе спецыфіку, а таксама даведаліся, як адкрыць уласнае турыстычнае прадпрыемства, якая для гэтага патрэбная дакументацыя, як гэтае прадпрыемства павінна функцыянаваць, развівацца, фармаваць, прасоўваць і рэалізоўваць турыстычны прадукт. Асабліва цікавымі былі прадметы: менеджмент якасці ў індустрыі гасціннасці, асновы арганізацыі турыстычнай дзейнасці, маркетынг, эканоміка і дакументацыйнае забеспячэнне турыстычнай дзейнасці. Вялікі блок быў адведзены вывучэнню ўсіх аспектаў дзейнасці не толькі тураператараў і турагентаў, але таксама прадпрыемстваў гатэлевага тыпу, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і рэстараннага бізнесу. На маю думку, гэта вялікі плюс спецыяльнасці – вывучэнне усіх магчымых напрамкаў турыстычнай дзейнасці і галіны ў цэлым. Па заканчэнні навучання студэнты становяцца спецыялістамі шырокага профілю ў сферы турызму. Яшчэ адна перавага гэтай спецыяльнасці – гэта вывучэнне дзвюх замежных моваў. Хочацца таксама адзначыць, што выкладаюць дысцыпліны цудоўныя выкладчыкі. Радуе, што практыка-арыентаваныя прадметы выкладаюць спецыялісты з рэальным досведам працы ў турыстычнай сферы»
Іваныкіна Настасся, выпускніца ГФ