Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Летняя школа ў Полацкім дзяржаўным універсітэце – гэта інтэлектуальны адпачынак, у якім сумяшчаюцца навучанне, асвета, забаўкі!

Навучанне ў рамках STEM-адукацыі заснаванае на ўжыванні міждысцыплінарнага і прыкладнога падыходу, а таксама на інтэграцыі трэндавых дысцыплінаў у адзіную схему навучання.

Перавагі STEM-адукацыі:

  • Прымяненне навукова-тэхнічных ведаў у рэальным жыцці;
  • Развіццё навыкаў крытычнага мыслення і вырашэння праблемаў;
  • Павышэнне ўпэўненасці ў сваіх сілах;
  • Актыўная камунікацыя і камандная праца;
  • Развіццё зацікаўленасці да тэхнічных дысцыплінаў;
  • Крэатыўныя і інавацыйныя падыходы да праектаў;
  • «Мост» паміж навучаннем і кар’ерай.

У летняй школе мы вучым:

  • разумець матэматычныя заканамернасці;
  • праектаваць і праграмаваць мікрапрацэсарныя прылады;
  • ствараць тэхнічныя мадэлі;
  • развіваць памяць, увагу і асабістыя навыкі (Soft Skills);
  • крэатыўна і крытычна думаць;
  • развіваць псіхафізічныя якасці і аднаўляць працаздольнасць.

Слухачы летняй школы атрымаюць:

  • унікальны досвед і веды па асноўных напрамках STEM-адукацыі;
  • досвед каманднай працы;
  • майстар-класы;
  • тэматычныя экскурсіі па гісторыка-культурных мясцінах горада-музея Полацка;
  • забаўляльную праграму ў другой палове дня:
  • новыя знаёмствы і сяброў;
  • сертыфікат аб удзеле.

Працягласць праграмы: 10 дзён

Тэрміны і кошт:

Тэрміны:

Кошт:

Дадаткова аплочваюцца:

  • авіяпералёт;
  • арганізацыя трансферу (аэрапорт – Полацк, Полацк – аэрапорт);
  • рэгістрацыйны збор (12 $);
  • консульскі збор амбасады РБ;
  • медыцынская страхоўка (25 $);
  • харчаванне, наведванне музеяў.

pdf small Праграма летняй школы

Кантакты:

Даўгяла Наталля
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., +375 214 53-97-13

Кафедра тэхналогіі і методыкі выкладання