Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Кафедра эканомікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае студэнтаў усіх спецыяльнасцяў у летнюю школу «Growth Hacking»!

Летняя школа «Growth Hacking» прадастаўляе сучасныя веды, якія дапамогуць актыўным і творчым людзям рэалізаваць свае ідэі на рынку і хутка зарабіць грошы.

shkola growth hacking 1

Летняя школа «Growth Hacking» – гэта інтэлектуальны адпачынак, у якім сумяшчаюцца навучанне, асвета і забаўкі.

Нашая летняя школа для тых, хто:

  • хоча пранікнуцца сучаснай філасофіяй прасоўвання бізнесу;
  • хоча адкрыць сваю справу і ведаць, як яе прасоўваць;
  • хоча набыць новыя веды і навыкі ў нязмушанай атмасферы;
  • аддае перавагу актыўнаму адпачынку.

У летняй школе мы вучым:

  • складаць бізнес-план;
  • разлічваць эфектыўнасць праекта;
  • прымяняць вядомыя і генерыраваць новыя методыкі прасоўвання бізнесу;
  • бачыць мастацтва ў кіраванні бізнесам;
  • крэатыўнаму мысленню;
  • быць гатовым да зменаў.

Чаму мы?

  • мы валодаем фундаментальнымі ведамі пра тое, як функцыянуе рынак, і якія патрабаванні ён вылучае да пачаткоўца-бізнесоўца;
  • мы ведаем, як звязаць тэорыю з практыкай;
  • мы ўмеем падаваць веды ў даступным і нязмушаным фармаце;
  • мы хочам супрацоўнічаць з вамі і дзяліцца ўласным досведам;
  • мы любім карысны адпачынак.

Што вы атрымаеце?

  • заняткі па «Growth Hacking» – 2–4 гадзіны ў дзень (усяго 18 гадзінаў);
  • кава-паўзы;
  • майстар-класы і зносіны з прадстаўнікамі бізнесу;
  • экскурсія па Полацкім калегіуме;
  • тэматычныя падарожжы па цікавых гісторыка-культурным мясцінах горада-музея Полацка;
  • спартыўная і забаўляльная праграма ў другой палове дня (рухомыя гульні, майстар-класы, прагляд відэафільмаў, 3D-падарожжа...);
  • раздаткавыя матэрыялы курса;
  • сертыфікат удзельніка;
  • добры настрой і жывыя зносіны!

shkola growth hacking 2

Як стаць удзельнікам?

  • звязацца з намі па тэлефоне: +375 214 53-63-95;
  • або прыйсці на кафедру эканомікі (г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29, аўд. 122, 126);
  • заключыць дамову і аплаціць удзел.

Тэрміны правядзення:

  • 18 ак. гадзін, сярэдзіна ліпеня (5 дзён).

Кошт вучэбнай праграмы ўсяго:

  • 65 бел. руб. (без пражывання і экскурсій)

Дадаткова аплочваюцца:

  • трансфер да Полацка (Наваполацка);
  • удзел у спартыўных і культурных мерапрыемствах;
  • харчаванне.

Кафедра эканомікі