Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» і клуб спартыўнага арыентавання «Эрыдан» запрашае вас прыняць удзел у вучэбна-трэніровачным лагеры ў рамках летняй школы па спартыўным арыентаванні ў г. Полацку.
У рамках летняй школы ў Вас будзе магчымасць не толькі абмяняцца досведам па падрыхтоўцы спартоўцаў у спартыўным арыентаванні, але і пазнаёміцца з гісторыяй аднаго з самых старажытных гарадоў Беларусі.
Чаму нас выбіраюць?
- Разнастайныя тыпы мясцовасці.
- Абмен досведам са спартоўцамі і трэнерамі аднаго з наймацнейшых клубаў РБ.
- Разнастайнасць тэхнічных трэніровак на мясцовасці.
Для каго?
Праграма Летняй школы прызначаецца для вучняў установаў адукацыі, спартоўцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і клубаў, студэнтаў-спартоўцаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Спартыўнае арыентаванне”, спартоўцаў-арыенціроўшчыкаў рознага ўзросту. Склад і ўзрост удзельнікаў не абмежаваны.
Мы прапануем:
- тэхнічныя трэніроўкі на мясцовасці (дыстанцыі з разнастайным узроўнем тэхнічных заданняў);
- майстар-класы па тэхнічнай падрыхтоўцы ад дасведчаных трэнераў;
- сустрэчы з наймацнейшымі спартоўцамі КСА «Эрыдан»;
- майстар-клас па кінэзіатэйпаванні;
- забаўляльная праграма ў другой палове дня: наведванне вераўчанога гарадка на базе АТКіЭ г. Полацка, экскурсіі па г. Полацку з наведваннем Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, міні-экскурсія па Полацкім калегіуме (рэктарскі ўваход, універсітэцкі гадзіннік, механічная галава, што размаўляе);
- раздаткавыя матэрыялы курса;
- пражыванне;
- харчаванне;
- падвоз да месцаў трэніровак і экскурсій;
- сувенірная прадукцыя
Сціслая інфармацыя:
Тэрміны правядзення: 4-15.07.2019
Тэрміны рэгістрацыі: до 1.06.2019
Летняя школа па спартыўным арыентаванні 2019
04.07.2019 |
1 Дзень
|
05.07.2019 |
2 Дзень
|
06.07.2019 |
3 Дзень
|
07.07.2019 |
4 Дзень
|
08.07.2019 |
5 Дзень (дзень адпачынку)
|
09.07.2019 |
6 Дзень
|
10.07.2019 |
7 Дзень
|
11.07.2019 |
8 Дзень
|
12.07.2019 |
9 Дзень (дзень адпачынку)
|
13.07.2019 |
10 Дзень
|
14.07.2019 |
11 Дзень
|
15.07.2019 |
12 Дзень
|
* Арганізатарамі могуць быць занесены нязначныя змены
* Паслугі лазні сплачваюцца асобна
Нашая група ў vkontakte: https://vk.com/club170617311
Як стаць удзельнікам?
Кантактныя асобы:
- Барун Алена Мікалаеўна – загадчыца кафедрай фізічнай культуры і спорту
тэл.: +375 29 513-16-27
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (руская мова)
- Грышанава Наталля Уладзіміраўна – куратар праекта
тэл.: +375 29 892-85-85
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (руская мова)
- Аддзел міжнародных сувязяў
тэл.: +375214536340 (англійская мова),
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Заўвага: наяўнасць медыцынскай страхоўкі абавязковая.
Будзем радыя сустрэчы з Вамі!