Падрыхтоўчае аддзяленне Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з кафедрай вылічальных сістэмаў і сетак факультэта інфармацыйных тэхналогій запрашае ў Летнюю школу «Стварэнне і адміністраванне хатняй камп’ютарнай сеткі».
Запрашаем:
- навучэнцаў школ – 7–11 класы;
- навучэнцаў каледжаў;
- студэнтаў універсітэта
Пры праходжанні курса Вы пазнаёміцеся з асновамі пабудовы лакальных вылічальных сетак, атрымаеце базавыя навыкі па стварэнні і адміністраванні хатніх камп’ютарных сетак, наладзе аперацыйнай сістэмы, канфігураванні сеткавага абсталявання і наладзе мадэмаў.
Тэарэтычная частка курса
- Паняцце камп’ютарнай сеткі;
- Бесправадныя і правадныя сеткавыя тэхналогіі і тапалогіі;
- Структура пратаколаў TCP/IP;
- Прынцыпы і пратаколы маршрутызацыі;
- Фільтраванне дадзеных;
- Архіваванне дадзеных.
Практычная частка курса
- Усталёўка і наладка аперацыйных сістэмаў Windows 7/8/10;
- Наладка мадэмаў па ADSL і xPON тэхналогіях;
- Наладка агульнага доступу да файлавых рэсурсаў і перыферыйных прыладаў;
- Размежаванне доступу карыстальнікаў да рэсурсаў ПК.
Даты правядзення:
Працягласць курса – 6 дзён па 4 гадзіны (24 гадзіны)
Запіс па тэлефоне: 42-30-31 альбо запоўніце анкету на сайце