Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Запрашаем прыняць удзел у Летняй школе беларускай мовы і культуры ў старажытным горадзе Полацку!

У вас будзе магчымасць не толькі пазнаёміцца з беларускай мовай, літаратурай і культурай, але і адкрыць для сябе Беларусь, яе традыцыі і хараство.

lialki

Чаму нас выбіраюць?

  • гістарычны і культурны цэнтр Беларусі, геаграфічны цэнтр Еўропы
  • традыцыі адукацыі з 1581 г.
  • навучаюць носьбіты мовы
  • актыўныя метады навучання

Праграма прызначана для тых, хто

толькі пачынае вывучаць беларусістыку, а таксама для тых, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды і навыкі па беларускай мове, літаратуры і культуры.

Мы прапануем:

заняткі па беларускай мове, літаратуры і культуры – 6 гадзін у дзень (навучальная частка прадугледжвае дзве лекцыі ў першай палове дня і практычныя заняткі ў другой палове дня па розных аспектах беларускай мовы, літаратуры і культуры з камандай высокакваліфікаваных выкладчыкаў і экскурсаводаў).

Гэта ўключае:

Камунікатыўнае вывучэнне розных аспектаў беларускай мовы:

  • месца беларускай мовы сярод іншых моў свету і этапы яе станаўлення;
  • фанетычныя асаблівасці і спецыфіка артыкуляцыйнай базы беларускай мовы;
  • адметнасці лексічнай сістэмы беларускай мовы і знаёмства з безэквівалентнай лексікай;
  • асаблівасці граматыкі і сінтаксісу беларускай мовы.

Авалодванне практычнымі навыкамі выкарыстання беларускай мовы ў сітуацыях паўсядзённага маўлення.

Знаёмства праз актыўныя формы навучання з:

  • традыцыйнай народнай культурай,
  • беларускай культурай ІХ – ХІІІ стст.
  • беларускай кніжнай спадчынай;
  • беларускай культурай ХХ ст. праз гісторыю беларускага кіно;
  • найбольш значнымі асобамі ў гісторыі беларускай культуры – прадстаўнікамі Полацкай зямлі;
  • творчасцю У. Караткевіча, В. Быкава, С. Алексіевіч.

Акрамя гэтага вы атрымаеце:

  • экскурсію па ўніверсітэцкім корпусе – былым Полацкім калегіуме з наведваннем экспазіцыі "Рэканструкцыя праекта Габрыэля Грубера “Механічная галава”";
  • тэматычныя вандроўкі па цікавых гісторыка-культурных месцах горада-музея Полацка;
  • майстар-класы:
    • беларускі вышывальны арнамент, выраб беларускай выцінанкі, лялькі-абярэга;
    • развучванне традыцыйных беларускіх гульняў і танцаў з удзелам гурта традыцыйных спеваў «Варган»;
    • сярэднявечныя танцы «Шляхетная старажытнасць»;
  • тэатральную студыю па пастаноўцы беларускіх твораў;
  • беларускі кінапрагляд;
  • флаер-выставу беларускіх рэцэптаў «Вазьмі беларускую ежу з сабой»;
  • кава-паўзы;
  • падарункавую сувенірную прадукцыю;
  • сертыфікат удзельніка школы.
  • ПАГРУЖЭННЕ Ў МОЎНА-КУЛЬТУРНАЕ АСЯРОДДДЗЕ, АКТЫЎНУЮ МОЎНУЮ ПРАКТЫКУ, ДОБРЫ НАСТРОЙ І ЦУДОЎНЫЯ ЎРАЖАННІ!

летняя школа

летняя школа

летняя школа

Патрабаванні

  • ўзровень валодання рускай мовай не менш за А2.

Калi?

Першая палова верасня, даты вызначаюцца па дамоўленасці са слухачамі.

 

pdf small Праграма школы беларускай мовы і культуры (на беларускай мове)

pdf small Праграма школы беларускай мовы і культуры (на рускай мове)

pdf small Праграма школы беларускай мовы і культуры (на англiйскай мове)

Кошт

Залежыць ад працягласці (10-15 дзён) і колькасці чалавек у групах.

Дадаткова аплочваюцца:

  • пражыванне;
  • харчаванне;
  • авіяпералёт;
  • паслугі кампаніі па арганізацыі трансфера (аэрапорт – Полацк, Полацк – аэрапорт);
  • рэгістрацыйны збор (каля 12 $);
  • консульскі збор пасольства Рэспублікі Беларусь;
  • медыцынская страхоўка (каля 25 $);
  • наведванне музеяў.

summer bel mova 1

летняя школа

Як стаць удзельнікам?

Дашліце заяўку ў адвольнай форме на адзін з пазначаных кантактаў. Укажыце:

  • імя
  • прозвішча
  • узрост
  • краіну пражывання.

У праграме летняй школы магчымы змены ў залежнасці ад узроўню валодання мовай удзельнікаў, патрабаванняў і інтарэсаў слухачоў і інш.

 

Кантакты для сувязі:

Летняя школа ў Полацку – гэта знаёмства з найстаражытнейшым горадам Беларусі, навучанне сярэднявечным танцам, пагружэнне ў атмасферу традыцыйнай народнай культуры!

Спазнай смак беларускасці за тыдзень!