Запрашаем у летнюю школу «Вывучай рускую мову ў самым сэрцы Беларусі!».
Чаму нас выбіраюць?
- Руская мова – адна з дзвюх дзяржаўных моваў Беларусі;
- Гістарычны культурны цэнтр Беларусі, геаграфічны цэнтр Еўропы;
- Традыцыі адукацыі з 1581 года;
- Навучанне праз зносіны з носьбітамі мовы;
- Актыўныя метады навучання.
Летняя школа рускай мовы – гэта праграма практыкума па гутарковай рускай мове, знаёмства з рускай літаратурай і беларускай культурай!
Праграма прызначаецца для тых, хто хоча:
- вывучыць або удасканаліць рускую гутарковую мова;
- паспрабаваць сябе ў якасці акцёра ў пастаноўцы твораў рускіх аўтараў і фальклору;
- развіць свае музычныя здольнасці і спяваць вядомыя рускія песні;
- пазнаёміцца з самым старажытным горадам Беларусі;
- вывучыць асновы беларускай мовы;
- навучыцца спяваць і танчыць традыцыйныя беларускія танцы і спяваць народныя песні;
- пазнаёміцца з беларускімі рамёствамі.
Мы прапануем:
- інтэрактыўныя практычныя заняткі па гутарковай рускай мове – 4 гадзіны ў дзень, інсцэніроўку па творах рускай літаратуры, майстар-класы па традыцыйнай культуры, экскурсіі-заняткі па горадзе-музеі Полацку.
Праграма ўключае:
- удасканаленне гутарковай мовы і сітуацыйных навыкаў зносінаў;
- актыўнае пашырэнне слоўнікавага запасу;
- фанетычны трэнінг і маўленчую гімнастыку;
- пераадоленне моўнага бар’еру ў кароткія тэрміны;
- навучанне мастацкаму чытанню вершаў рускіх аўтараў;
- інсцэніроўку твораў фальклору і ўрыўкаў класічных твораў рускай літаратуры;
- развучванне вядомых рускіх песень савецкага і сучаснага перыядаў;
- выраб паштовак з элементамі беларускай “выцінанкі”;
- знаёмства са стравамі рускай і беларускай кухні;
- развучванне беларускіх народных песень, танцаў, гульняў;
- падарожжа па гісторыка-культурных мясцінах горада-музея Полацка.
Акрамя гэтага вы атрымаеце:
- экскурсію па ўніверсітэцкім корпусе – былым Полацкім калегіуме з наведваннем экспазіцыі “Рэканструкцыя праекта Габрыэля Грубера “Механічная галава”;
- майстар-клас з удзелам фальклорнага гурта “Варган” і “жывой” музыкай;
- тэматычнае падарожжа па цікавых гісторыка-культурных мясцінах горада-музея Полацка;
- флаер-выставу рускіх і беларускіх рэцэптаў “Прыгатуй дома сам!”;
- шопінг-шпацыр “Зроблена ў Беларусі”;
- сертыфікат удзельніка школы;
- Вясёлы настрой, СВАБОДУ ТВОРЧАСЦІ І ЗНОСІНАЎ, ЦУДОЎНЫЯ ЎРАЖАННІ!!!
Патрабаванні:
Групы ствараюцца ў залежнасці ад узроўню валодання мовай:
А1–А2/ В1–В2/ С1–С2/
Пры запісе ў школу абавязкова ўказваць узровень валодання рускай мовай!
Калі?
6-30 жніўня 2019г. (навучанне 15 ці 25 дзён)
Праграма школы «Вывучай рускую мову ў самым сэрцы Беларусі!» (на рускай мове)
Праграма школы «Вывучай рускую мову ў самым сэрцы Беларусі!» (на англійскай мове)
Кошт:
Залежыць ад працягласці (15-25 дзён) і колькасці чалавек у групах.
Дадаткова аплочваюцца:
- авіяпералёт;
- паслугі кампаніі па арганізацыі трансферу (аэрапорт–Полацк, Полацк–аэрапорт);
- рэгістрацыйны збор (12 $);
- консульскі збор амбасады Рэспублікі Беларусь;
- медыцынская страхоўка (25 $);
- харчаванне, наведванне музеяў.
Як стаць удзельнікам?
Дашліце заяву на адзін з азначаных ніжэй кантактаў. Пакажыце ў заяве:
- прозвішча
- імя
- узрост
- краіна вашага пражывання
- узровень валодання рускай мовай.
У праграме летняй школы магчымыя змены ў залежнасці ад узроўню валодання мовай удзельнікаў, патрэбаў і інтарэсаў слухачоў і інш.
Кантакты для сувязі:
- Лясовіч Святлана Міхайлаўна
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 29 512-60-84 - Апанасовіч Наталля Генадзьеўна
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 29 895-29-00 - Кафедра славянскай філалогіі
+375 214 43-87-16