Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Кафедра ўліку і аўдыту, лагістыкі і менеджменту Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вас прыняць удзел у летняй школе на англійскай мове «Elementary business, law and leadership»!

ss buhuchet 1

Чаму мы?

  • Выбраўшы нас, Вы адкрыеце для сябе свет магчымасцяў.
  • Нашыя адукацыйныя традыцыі ўзыходзяць да 1581 года.
  • Мы знаходзімся ў гістарычным і культурным цэнтры Беларусі і геаграфічным цэнтры Еўропы.
  • Мы з’яўляемся калыскай беларускай дзяржаўнасці.
  • Мы выкарыстоўваем толькі інтэнсіўныя метады навучання.

Праграма летняй школы ўключае інтэрактыўныя семінары, накіраваныя на разуменне бізнесу, набыццё навыкаў і справавую хватку для павышэння Вашага кар’ернага патэнцыялу.

У выніку навучання Вы:

  • Даведаецеся, як кіраваць кампаніяй на міжнародным узроўні.
  • Набудзеце навыкі кіраўніцтва камандамі, прадпрыемствамі і аперацыямі на міжнародным узроўні.
  • Атрымаеце базавыя веды, запатрабаваныя міжнародным фінансавым сектарам.
  • Даведаецеся, як стаць часткай глабальнай сеткі не толькі ў галіне фінансаў і бізнесу, але і ў многіх іншых прадметных галінах па ўсім свеце.
  • Палепшыце свой прафесійны ўзровень разам з вашымі ведамі.
  • Вывучыце або палепшыце свой business-language.
  • Пазнаёміцеся з найстарэйшым горадам Беларусі.
  • Даведаецеся, як танчыць традыцыйныя беларускія танцы і спяваць народныя песні.
  • Даведаецеся пра беларускую кухні і рамёствы.

Па заканчэнні летняй школы кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат.

Чакаем усіх жадаючых!

ss buhuchet 2

Кантакты:

Алена Малей
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 29 811-17-30

Вольга Сушко
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
+375 29 719-93-93

Кафедра ўліку і аўдыту, лагістыкі і менеджменту
+375 214 53-63-47