Запрашаем Вас стаць удзельнікам Летняй школы камунікатывістыкі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце!
Чаму выбіраюць ПДУ?
- Гістарычны культурны цэнтр Беларусі, геаграфічны цэнтр Еўропы;
- Традыцыі адукацыі з 1581 года;
- Спалучэнне класічнага выкладання з актыўнымі метадамі навучання.
- У Вас будзе магчымасць не толькі паслухаць лекцыі вядучых выкладчыкаў універсітэта і паспяховых бізнесоўцаў рэгіёну, але і адкрыць для сябе найстаражытнейшы горад Беларусі і пазнаёміцца з моладзевым горадам Наваполацкам, знайсці новых сяброў і наведаць шмат цікавых мерапрыемстваў.
Летняя школа камунікатывістыкі – інтэнсіўная праграма, якая пазнаёміць Вас з рознымі аспектамі інфармацыйных (сеткавых) камунікацый і дазволіць Вам даведацца шмат новага пра тое, як:
- працуюць блогеры, што такое блогінг і блогінг як від інтэрнэт-бізнесу;
- мясцовыя інтэрнэт-СМІ зарабляюць грошы; якія сэрвісы дапамагаюць працаваць журналістам ды рэдактарам; якія НЕвідавочныя прафесіі ёсць у рэдакцыях СМІ сёння і г. д.;
- удасканальваць навыкі зносінаў у сферы PR на англійскай мове, пісаць рэзюмэ і выбудоўваць дыялог з патэнцыйным працадаўцам і інш.
АКТУАЛЬНА! Мы радыя прапанаваць Вам магчымасць самім выбраць лектара для правядзення майстар-класа 14 ліпеня. Мы гатовыя запрасіць для Вас прадстаўнікоў прыватнага бізнесу, спецыялістаў па маркетынгу і PR у нашым рэгіёне. Чакаем Вашыя пажаданні і прапановы!
Праграма Летняй школы прызначаецца для тых, хто...
- гатовы даць старт незабыўным летнім школам камунікатывістыкі ў Беларусі;
- пачынае сваё знаёмства з камунікатывістыкай. Калі Вы навучэнец старэйшых класаў – Вам да нас!
- калі Вы студэнт спецыяльнасці “Сацыяльныя камунікацыі” і жадаеце новых ведаў для сваёй будучай прафесіі – You are welcome!
- Вучэбная праграма таксама будзе карысная людзям, якім проста цікавая камунікацыя ў розных яе праявах: масавая, міжкультурная, арганізацыйная і інш.
Навучанне плануецца ў працоўнай групе да 15 чалавек.
Летняя школа – гэта працяг PR-праграмы, закладзенай у Полацкім дзяржаўным універсітэце тыднем рэкламы, арганізацыі і PR пад назвай “By Social Communications# PRtrip”. Больш падрабязна пра гэта Вы можаце даведацца ў нашых групах у сацыяльных сетках:
Удзел у летняй школе камунікатывістыкі – гэта бясцэнны досвед, які адкрывае новыя гарызонты ў прафесійным плане, і які дазваляе максімальна эфектыўна правесці час водпуску або вакацый.
Праграма курса
Тэрміны правядзення:
Тэрмін падачы заяўкі:
Кошт:
Што вы атрымаеце?
- лекцыйны курс – 2 гадзіны ў дзень (усяго 10 гадзінаў);
- майстар-класы – 2 гадзіны ў дзень (усяго 12 гадзінаў)
- спартыўная і забаўляльная праграма ў другой палове дня (займальныя квэсты, майстар-класы, караоке, прагляд відэафільмаў і многае іншае);
- экскурсіі па Полацку, Наваполацку;
- экскурсія па Полацкім калегіуме;
- раздаткавыя матэрыялы курса;
- сертыфікат удзельніка.
Як стаць удзельнікам?
Адправіць заяўку з тэмай «летняя школа – 2018» на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Кантактная асоба:
Бортнік Ігар Аляксандравіч,
заг. кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў,
маб.тэл.: +375 29 503-53-48
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Хочаш акунуцца ў свет зносінаў і камунікатыўных ведаў, цікава і з карысцю правесці два летнія тыдні – запісвайся ў Летнюю школу камунікатывістыкі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце!
Будзем радыя сустрэчы з табой!