Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае вас прыняць удзел у летняй школе па гісторыі архітэктуры ў горадзе Полацку.

У рамках летняй школы ў Вас будзе магчымасць пазнаёміцца з гістарычнай і архітэктурнай спадчынай Полацкай зямлі, паўдзельнічаць у археалагічных раскопках і рэстаўрацыйных працах.

Археалагічныя раскопкі і рэстаўрацыйныя працы

Чаму нас выбіраюць?

  • Гістарычны і культурны цэнтр Беларусі, геаграфічны цэнтр Еўропы;
  • Унікальныя помнікі архітэктуры, пачынаючы з ХІ ст.;
  • Традыцыі адукацыі з 1581 года;
  • Разнастайнасць заняткаў на месцах і ў класе.

Для каго?

Праграма Летняй школы прызначана для школьнікаў старэйшых класаў, студэнтаў ВНУ.

Мы прапануем:

  • лекцыі вядучых спецыялістаў па культурнай спадчыне Полаччыны;
  • удзел у археалагічных і рэстаўрацыйных працах;
  • майстар-класы ад дасведчаных спецыялістаў;
  • раздаткавыя матэрыялы курса;
  • пражыванне;
  • харчаванне;
  • падвоз да месцаў экскурсій.

Удзельнікі раскопак

Сціслая праграма:

1 дзень: прыбыццё, размяшчэнне і рэгістрацыя удзельнікаў школы, знаёмства з арганізатарамі школы.

2 дзень: лекцыі па гісторыі архітэктуры рэгіёну ў Полацкім дзяржаўным універсітэце (будынак былога езуіцкага калегіума), экскурсійны шпацыр па Полацку.

3 дзень: майстар-класы па вядзенні археалагічных раскопак, абмерах, рэстаўрацыйных працах (будынак былога езуіцкага калегіума ў Полацку (ВЛК №5 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта), Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку). Экскурсія па карпусах Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

4 дзень: удзел у археалагічных і рэстаўрацыйных працах у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Лекцыі па археалагічнай спадчыне Полаччыны.

5 дзень: удзел у археалагічных і рэстаўрацыйных працах у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Экскурсія па Сафійскім Саборы.

6 дзень: удзел у археалагічных і рэстаўрацыйных працах у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры, афіцыйнае закрыццё летняй школы.

7 дзень: ад’езд удзельнікаў школы.

Трафей

Тэрміны правядзення:

Тэрміны рэгістрацыі:

Як стаць удзельнікам?

Запоўніце электронную заяўку на нашым сайце:

 

Кантактныя асобы:

Аўсейчык Уладзімір Яўгенавіч – загадчык кафедры архітэктуры,
тэл.: +375 29 293-55-11
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Зіноўеў Аляксандр Сяргеевіч – асістэнт кафедры архітэктуры,
тэл.: +375 29 294-46-39
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Будзем радыя сустрэчы з Вамі!