Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Паважаныя навучэнцы выпускных класаў і студэнты!

Запрашаем вас прыняць удзел у Летняй школе «Прававыя асновы вядзення бізнесу».

іконка Праграма летняй школы «Прававыя асновы вядзення бізнесу».

Удзел у Летняй школе ўяўляе магчымасць правесці частку летніх вакацый з максімальнай карысцю і паспяхова спалучаць набыццё карысных ведаў і навыкаў з забаўкамі і адпачынкам. Праграма Летняй школы арыентуецца на тых, хто жадае асвоіць юрыдычныя, эканамічныя і камунікатыўныя асновы адкрыцця і вядзення бізнесу. У перыяд знаходжання ў Летняй школе кожны зможа:

  • стаць заснавальнікам камерцыйнай арганізацыі або стаць яе ўдзельнікам;
  • ажыццявіць разлікі ў сетцы Інтэрнэт за набытыя тавары;
  • заключыць кантракт на продаж тавараў з замежным партнёрам;
  • адкрыць вытворчасць па пашыве асабліва моднай вопраткі і арганізаваць яе рэалізацыю;
  • распрацаваць рэкламную прадукцыю для замоўцы і стварыць сістэму прасоўвання тавару, які выпускаецца на ўласным прадпрыемстве;
  • змясціць на захоўванне каштоўнасці ў банк;
  • прыняць удзел пры разглядзе справы ў Эканамічным судзе;
  • прыняць удзел у вядзенні перамоваў на замежнай мове з замежным партнёрам па кантракце;
  • распрацаваць праект лагістычнай сістэмы ўласнага прадпрыемства;
  • правесці анкетаванне пры прыёме на працу.

Тэрміны правядзення і кошт удзелу ў праграме.

Летняя школа будзе працаваць 24-28 чэрвеня 2019г. 

Кошт удзелу аднаго чалавека: 30 руб. (без сілкавання і экскурсій)

Падача заявак: да 17 чэрвеня

Прыём заявак: па тэлефоне: +375 214 59-04-08 (кафедра грамадзянскага права).

Дакументы для заключэння дамовы:

  • пашпарт (для паўналетніх)
  • прысутнасць бацькоў з пашпартам (для непаўналетніх)

Кантакты:
Адрас: пас. Міжрэччы, вул. Мірная, 4а-1
Тэлефон: +375 214 59-04-01 (дэканат юрыдычнага факультэта)
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.