Электронны зварот да адміністрацыі ўніверсітэта
У гэтым раздзеле Вы можаце пакінуць электронны зварот да адміністрацыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пытанні, што паступілі на сайт, будуць скіраваны кіраўнікам адпаведных падраздзяленняў.
Да разгляду прымаюцца электронныя звароты на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь (рускай ці беларускай), якія адносяцца да кампетэнцыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300-3 «Пра звароты грамадзянаў і юрыдычных асоб».
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна;
- выклад існасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронное обращение юридического лица в обязательном порядке должно содержать:
- поўную назву юрыдычнай асобы;
- месцазнаходжанне юрыдычнай асобы;
- выклад істы звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанага падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты, што паступілі ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за адзін месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, азначаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, вызначаных Законам.
Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду, калі яны:
- не ўтрымваюць дастатковай для адказу інфармацыі;
- утрымваюць тэкст, што не паддаецца чытанню;
- утрымваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам пра канстытуцыйнае судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам пра адміністрацыйныя працэдуры або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- утрымваюць пытанні, што не адносяцца да кампетэнцыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Адказ Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта на зварот ці вырашэнне пра пакіданне звароту без разгляду могуць быць абскарджаны ў парадку, вызначаным Законам.