Кафедра крымінальнага права і крыміналістыкі была ўтвораная ў 1997 г.
Калектыў кафедры прадстаўлены высокакваліфікаванымі спецыялістамі, якія забяспечваюць выкладанне дысцыплінаў крымінальна-прававога цыклу.
З моманту стварэння да 2003 г. кафедрай кіравала Жамойта Зінаіда Аляксееўна, якая зрабіла значны ўнёсак у фарміраванне сувязяў кафедры з праваахоўнымі органамі рэгіёну. У 2003 г. кафедру ўзначаліў Канапелька Сяргей Пятровіч, у 2006 г. - кандыдат юрыдычных навук Станкевіч Аксана Генрыхаўна, у 2008 г. - кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Пажога Якаў Адольфавіч, у 2012 г. - кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Вегера Ірына Уладзіміраўна.
З 1 траўня 2014 г. загадчыкам кафедрай з'яўляецца кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ярмоц Алена Мікалаеўна.
Ля вытокаў кафедры стаялі і высокакваліфікаваныя працаўнікі праваахоўных органаў, суда. Сярод іх - старшыня суда г. Наваполацка Пётр Уладзіміравіч Ляўчонак - першы выкладчык крымінальнага права на кафедры.
Шэраг выкладчыкаў мае шматгадовы досвед працы ў праваахоўных органах – Куракоў Віктар Амосавіч, Арцішэўская Жэмма Паўлаўна, Канапелька Сяргей Пятровіч, Каштуеў Дзмітрый Яфімавіч, Лузгін Іван Іванавіч.
З 2006 г. вядзецца падрыхтоўка магістраў па спецыяльнасці 1-24 80 01 "Юрыспрудэнцыя". У падрыхтоўцы магістраў актыўны ўдзел прымае доктар юрыдычных навук, прафесар В.М. Хоміч, актыўна ўдзельнічае ў вучэбнай, навуковай і метадычнай працы, з'яўляецца настаўнікам для маладых выкладчыкаў.
У станаўленне і развіццё магістратуры, падрыхтоўку магістраў юрыдычных навук значны ўнёсак зрабілі доктар юрыдычных навук, прафесар І.І. Басецкі і доктар юрыдычных навук, прафесар Н.І.Парубаў, які аказаў неацэнную дапамогу кафедры ў першыя гады яе існавання.
На кафедры арганізаванае ўзаемадзеянне і наладжаныя справавыя кантакты з юрыстамі-практыкамі, работнікамі праваахоўных органаў і іншых дзяржаўных установаў. Цесныя сувязі падтрымліваюцца з Акадэміяй МУС Рэспублікі Беларусь.
У структуру кафедры ўваходзіць кабінет крыміналістыкі, які прызначаны для правядзення практычных і лабараторных заняткаў па крыміналістыцы.
У цяперашні час у сферу навуковых інтарэсаў кафедры ўваходзіць:
- папярэджанне злачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь;
- барацьба з эканамічнай злачыннасцю ў Рэспубліцы Беларусь;
- прававое забеспячэнне экалагічнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўныя дысцыпліны кафедры:
- Крымінальнае права;
- Крымінальна-працэсуальнае права;
- Крымінальна-выканаўчае права;
- Крыміналістыка;
- Пракурорскі нагляд;
- Крыміналогія;
- Мытнае права;
- Юрыдычная псіхалогія;
- Судаўладкаванне;
- Судовая медыцына;
- Судовая псыхіятрыя;
- Судовая бухгалтэрыя;
- Кваліфікацыя злачынстваў;
- Праблемы даказвання ў крымінальным працэсе;
- Асновы аператыўна-пошуковай дзейнасці;
- Юрыдычная рыторыка;
- Методыка расследавання асобных відаў злачынстваў;
- Складанне працэсуальных дакументаў па крымінальных справах;
- Судовая (прававая) статыстыка;
- Адміністратыўнае права;
- Адміністратыўна-дэліктнае права;
- Працэсуальна-выканаўчае права;
- Судовыя экспертызы;
- Выкарыстанне паліграфа і іншых тэхнічных сродкаў у працэсе даказвання;
- Юрыдычная этыка.