Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Студэнцкія навуковыя гурткі

«Праблемы юрыдычнай псіхалогіі»
Навуковы кіраўнік гуртка: Вегера Ірына Уладзіміраўна (к.ю.н., дацэнт).
Навукова-даследчая работа гуртка накіраваная на выпрацоўку ў студэнтаў сістэмы ведаў, уменняў і навыкаў па выкарыстанні псіхолага-прававых сродкаў і метадаў, неабходных для ажыццяўлення юрыдычнай дзейнасці, а таксама на прафесійнае і асобаснае самаразвіццё.

«Праблемы папярэджання правапарушэнняў у галіне экалагічнай бяспекі»
Навуковы кіраўнік гуртка: Вегера Ірына Уладзіміраўна (к.ю.н., дацэнт).
Навукова-даследчая работа гуртка накіраваная на даследаванне праблемаў папярэджання экалагічных злачынстваў і іншых правапарушэнняў у гэтай сферы ва ўмовах дзейнасці чалавека, а таксама прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на мясцовым і рэгіянальным узроўнях.

«Даследаванне праблемаў крыміналістыкі»
Навуковы кіраўнік гуртка: Лузгін Іван Іванавіч (ст. выкладчык).
На занятках гуртка студэнты, выкарыстоўваючы сучасныя тэхнічныя сродкі і абсталяванне, даследуюць актуальныя праблемы крыміналістычнай ідэнтыфікацыі і дыягностыкі, крыміналістычнай фатаграфіі, тэхнічнай экспертызы дакументаў, мікралогіі і інш.

«Паглыбленае вывучэнне крымінальнага права (Агульная частка)»
Навуковы кіраўнік гуртка: куракоў Віктар Амосавіч (ст. выкладчык).
На занятках дадзенага гуртка студэнты атрымліваюць глыбокія веды па асобных (найбольш актуальным і складаным) тэмах агульнай часткі крымінальнага права. Удзельнікі гуртка прымаюць удзел у рэспубліканскай алімпіядзе па крымінальным праве, якая праводзіцца на базе Акадэміі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.

Вынікі навукова-даследчай работы прадстаўленыя на ўніверсітэцкіх і міжнародных студэнцкіх навуковых канферэнцыях, у выглядзе публікацый навуковых артыкулаў у зборніках:

  • Працы маладых спецыялістаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Юрыдычныя навукі);
  • Матэрыялы канферэнцыі маладых вучоных на англійскай мове, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

А таксама вынікі студэнцкіх навуковых работ па асноўных напрамках навуковых даследаванняў кафедры штогод укараняюцца ў дзейнасць органаў унутраных справаў, пракуратуры, суда, органаў юстыцыі, інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цэнтра ўстойлівага развіцця г. Наваполацка, а таксама ў навучальны працэс кафедраў юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, сярэдніх школаў г. Наваполацка, у навуковыя даследаванні па тэмах кафедры.