Спецыяльнасць 1-70 04 02 «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна» прадугледжвае вывучэнне пытанняў будаўніцтва і эксплуатацыі сістэмаў цеплазабеспячэння, ацяплення, вентыляцыі, кандыцыянавання паветра, газазабеспячэння жылых і прамысловых аб’ектаў, аховы паветранага басейна ад уздзеяння вытворчых шкоднасцяў.
Навучанне па спецыяльнасці вядзецца па наступных формах:
- вочная (дзённая): нарматыўны тэрмін падрыхтоўкі спецыяліста складае 5 гадоў;
- завочная: нарматыўны тэрмін падрыхтоўкі спецыяліста складае 6 гадоў;
- завочная скарочаная: тэрмін падрыхтоўкі спецыяліста складае 5 гадоў.
Спецыяльнасць ЦГЗВ упершыню была ўведзеная ў 1973 годзе, а з 1974 года падрыхтоўка па гэтай спецыяльнасці вялася на кафедры «Санітарнай тэхнікі і аховы працы».
Дысцыпліны, якія выкладаюцца
У адпаведнасці са стандартам спецыяльнасці ОСРБ 1-70 04 02-2007 студэнты вывучаюць наступныя дысцыпліны:
Агульнапрафесійныя дысцыпліны:
- Тэхнічная тэрмадынаміка;
- Цепламасаабмен;
- Асновы энергазберажэння.
Спецыяльныя дысцыпліны:
- Будаўнічая цеплафізіка;
- Ацяпленне;
- Кандыцыянаванне паветра і холадазабеспячэння;
- Газазабеспячэнне;
- Цеплазабеспячэнне;
- Вентыляцыя;
- Інжынерная экалогія;
- Тэхналогія будаўнічых і мантажных работ;
- Арганізацыя, планаванне і кіраванне вытворчасцю;
- Асновы навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці;
- Цеплагенерыруючыя ўстаноўкі;
- Аўтаматызаванае праектаванне сістэмаў ЦГЗВ;
- Ачыстка вентвыкідаў і рэсурсазберажэнне;
- Халадзільная тэхніка.
Прыкладная тэматыка курсавых і дыпломных праектаў:
- ацяпленне і вентыляцыя жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў;
- цеплазабеспячэнне населеных пунктаў;
- газазабеспячэнне жылых будынкаў, гарадоў, сельскагаспадарчых і вытворчых аб'ектаў.
Тэхналагічная практыка
Кафедра валодае некалькімі спецыялізаванымі лабараторыямі: «Тэрмадынамікі і цепламасаабмену», «Ацяплення», «Цеплазабеспячэння», «Газазабеспячэння», «Вэнтыляцыі», «Кандыцыянавання паветра», «Тэхналогіі будаўнічых і мантажных працаў», «Ачысткі вентвыкідаў», «Цеплагенерыруючых установак». Важкі ўнёсак у развіццё гэтых лабараторый унеслі розныя арганізацыі, прадпрыемствы і фірмы, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы ацяплення, вентыляцыі, кандыцыянавання, цепла- і газазабеспячэння. Сярод іх ВРУП «Віцебскаблгаз», філіял ВУ «Полацкгаз», ААТ «Трэст Белсантэхмантаж №1», Наваполацкае мантажнае ўпраўленне, СТАА “Альфа-калорый”, ЕВМ РАРSТ і іншыя. Акрамя таго, вядзецца цесная праца па падрыхтоўцы будучых спецыялістаў і абмене досведам у супрацоўніцтве з ПУ «Полацкгаз» і РУП «СД-Транс» на базе створаных філіялаў кафедры.
Тэхналагічныя і пераддыпломная практыкі праходзяць на базе буйных вытворчых прадпрыемстваў і праектных інстытутаў Рэспублікі Беларусь, такіх як ААТ «Нафтан», ААТ «Гроднахімвалакно», МУ ААТ «Трэст Белсантэхмантаж-1», Наваполацкая і Полацкая ТЭЦ, ААТ «Полацк-Шкловалакно», ВРУП «Віцебскаблгаз», УП «Праектны інстытут Белгипрогаз», інстытут «Гомельграмадзянпраект», інстытут «Витебскгражданпроект», Наваполацкае КУП ЖКГ і г.д.
Аб'екты і віды прафесійнай дзейнасці
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці інжынера-будаўніка спецыяльнасці 70 04 02 з'яўляюцца
- сістэмы цеплазабеспячэння (уключаючы крыніцы цеплавой энергіі);
- сістэмы газазабеспячэння населеных пунктаў, прамысловых аб'ектаў;
- сістэмы ацяплення, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра жылых, грамадскіх, прамысловых будынкаў і збудаванняў;
- сістэмы і ўстаноўкі па выкарыстанні другасных энергарэсурсаў і ачыстцы тэхналагічных і вентыляцыйных выкідаў.
Вылучаюцца наступныя віды прафесійнай дзейнасці:
- праектаванне сістэмаў ацяплення, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і збудаванняў;
- праектаванне сістэмаў цепла-і газазабеспячэння буйных і сярэдніх гарадоў, дробных населеных пунктаў, пасёлкаў сельскай мясцовасці;
- будаўніцтва і мантаж сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра ад прамысловых забруджванняў;
- наладка, эксплуатацыя, рамонт і рэканструкцыя сістэмаў цеплагазазабеспячэння, ацяплення, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра, а таксама ўстановак, якія генеруюць і выкарыстоўваюць цеплыню;
- распрацоўка традыцыйных і альтэрнатыўных крыніцаў цеплавой энергіі, сістэмаў і ўстановак па выкарыстанні другасных энергарэсурсаў, прыбораў і ўстановак забеспячэння газу ў камунальнай гаспадарцы і будаўнічай індустрыі, установак па ачыстцы вентыляцыйных і тэхналагічных газавых выкідаў.
Размеркаванне выпускнікоў:
Выпускнікі спецыяльнасці атрымліваюць кваліфікацыю інжынер-будаўнік і могуць працаваць на пасадах:
- інжынер;
- інжынер па наладцы, выпрабаваннях сістэм ЦГЗВ;
- інжынер па рамонце абсталявання;
- інжынер праектна-каштарыснай арганізацыі;
- майстар будаўнічых і мантажных работ;
- майстар па эксплуатацыі сістэм экалогіі.
Пералік асноўных арганізацый, у якіх могуць паспяхова працаваць выпускнікі дадзенай спецыяльнасці:
- будаўнічыя і спецыялізаваныя будаўніча-мантажныя арганізацыі па будаўніцтве і мантажы сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі і ачысткі паветра ад прамысловых забруджванняў;
- арганізацыі па эксплуатацыі, наладцы, рамонце і рэканструкцыі сістэмаў цеплагазазабеспячэння, ацяплення, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра, халадзільных установак і ўстановак, якія генеруюць і выкарыстоўваюць цеплыню;
- праектныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць праектаванне сістэмаў цеплагазазабеспячэння буйных і сярэдніх гарадоў, дробных населеных пунктаў, пасёлкаў у сельскай мясцовасці;
- праектныя і спецыялізаваныя арганізацыі па праектаванні сістэмаў ацяплення, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і збудаванняў;
- навукова-даследчыя інстытуты, што вядуць распрацоўку традыцыйных і альтэрнатыўных крыніцаў цеплавой энергіі, сістэмаў і ўстановак па выкарыстанні другасных энергарэсурсаў, прыбораў і ўстановак забеспячэння газу ў камунальнай гаспадарцы і будаўнічай індустрыі, установак па ачыстцы вентыляцыйных і тэхналагічных газавых выкідаў.
Акрамя таго, пры жаданні займацца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю, выпускнікі могуць працягнуць сваё навучанне ў магістратуры і аспірантуры па спецыяльнасці.
Лепшыя студэнты
За гады існавання кафедры падрыхтавана каля 2000 спецыялістаў па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна», многія з якіх працуюць на розных кіруючых пасадах. Сярод выпускнікоў кафедры: В.В. Булах – былы першы прарэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, А.М. Ніякоўскі – былы дырэктар завода БВК, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў і старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта, А.І. Кушнарэнка – дырэктар «Магілёўаблгаз», Д.А. Шацянок – галоўны інжынер філ. ПУ «Полацкгаз», А.В. Язерскі – дырэктар РУП «СД-Транс», А.А. Карабкоў – дырэктар ВУ «Віцебскгаз», А.В. Бранцэвіч – нам. гендырэктара па будаўніцтве «Віцебскаблгаз», С.О. Пісаронак – кір. цэнтра па арганізацыі навучання Віцебскі філіял УА «Газ-Інстытут» у г. Полацку, В.У. Селязнёў – нам. кіраўніка Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР, В.У. Дзятлаў, І.В. Дзятлаў, В.У. Півавараў, В.С. Жданаў, Т.Б. Сухаў – намеснікі дырэктараў, галоўных інжынераў, энергетыкаў, начальнікі аддзелаў буйных прадпрыемстваў рэгіёну, В.С. Свірэлкін – галоўны інжынер прампрадпрыемствы ў г. Санкт-Пецярбургу, В.Ю. Ратабыльская працуе ў нямецкай фірме «Бервер» у Германіі.