Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Спецыяльнасць 70 04 03 «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў» з'яўляецца адной з нешматлікіх прыкладных спецыяльнасцяў інжынерна-экалагічнага профілю і адзінай, вякая вырашае вельмі складаныя пытанні ўпарадкавання і эксплуатацыі сістэмаў воднай гаспадаркі гарадоў і прамысловых прадпрыемстваў. Забеспячэнне насельніцтва якаснай вадой і прадухіленне забруджвання вадаёмаў з'яўляецца прыярытэтнай сацыяльнай праблемай любой дзяржавы, ад рашэння якой шмат у чым залежыць здароўе насельніцтва і стан навакольнага асяроддзя.

Пагаршэнне экалагічнага стану водных рэсурсаў ўсё больш ускладняе вырашэнне гэтых праблемаў і патрабуе ад спецыялістаў шырокіх ведаў у розных галінах сучаснай навукі, тэхнікі і тэхналогій. Таму навучальнымі планамі разам з агульнаадукацыйнымі і агульнатэхнічнымі дысцыплінамі прадугледжваецца паглыбленае вывучэнне такіх дысцыплінаў, як механіка вадкасцяў, хімія вады і мікрабіялогія, гідралогія і гідратэхнічныя збудаванні і інш., а таксама спецыяльных: помпы і помпавыя станцыі, водазаборныя збудаванні, сеткі водазабеспячэнне і водаадвядзенне, тэхналогія ачысткі прыродных і сцёкавых водаў, водная гаспадарка прамысловых прадпрыемстваў і іншыя.

Па гэтых дысцыплінах выконваюцца курсавыя праекты, у якіх студэнты набываюць практычныя навыкі распрацоўкі і праектавання асноўных элементаў сістэмаў воднай гаспадаркі населеных месцаў і прампрадпрыемстваў. На вучэбных, вытворчых і пераддыпломнай практыках студэнты знаёмяцца і праводзяць аналіз эфектыўнасці працы гэтых сістэмаў, непасрэдна ўдзельнічаючы ў іх будаўніцтве і эксплуатацыі.

Заключным этапам навучання з'яўляецца выкананне і абарона дыпломнага праекта. Тэматыка дыпломнага праектавання звязаная з комплексным рашэннем усіх пытанняў, што уваходзяць у сістэму водазабеспячэння або водаадвядзення горада і / або прадпрыемства, пачынаючы ад забору вады з прыродных крыніц і канчаючы ачысткай утвораных сцёкавых водаў і скідам іх у вадаём з захаваннем усіх санітарна-гігіенічных і экалагічных нормаў і правілаў. Больш за палову дыпломных праектаў выконваецца на рэальнай аснове з рашэннем канкрэтных задачаў рэканструкцыі, пашырэння і аптымізацыі сістэмаў водазабеспячэння і водаадводу населеных пунктаў і прадпрыемстваў Беларусі.

Па завяршэнні навучання маладым спецыялістам прысвойваецца кваліфікацыя інжынер-тэхнолаг будаўнік, якая дае права працаваць у навукова-даследчых, навучальных праектных і будаўнічых арганізацыях, а таксама на прадпрыемствах гарадской воднай гаспадаркі і прамысловых прадпрыемствах на эксплуатацыі сістэмаў водазабеспячэння, водаадвядзення, збудаванняў водападрыхтоўкі і ачысткі сцёкавых водаў.

Прадпрыемствы ЖКГ, асабліва раённага падпарадкавання, адчуваюць востры дэфіцыт інжынерных кадраў. Інжынерныя пасады ў арганізацыях гарадской воднай гаспадаркі забяспечаны спецыялістамі з базавай адукацыяй толькі на 10–15%. Таму асноўнымі працадаўцамі з'яўляюцца менавіта гэтыя прадпрыемствы. Намечанае рэфармаванне сістэмы ЖКГ адкрывае добрыя перспектывы працаўладкавання і кар'ернага росту кваліфікаваных спецыялістаў. Асноўным патрабаваннем, што прад'яўляецца працадаўцам да запрошаных спецыялістаў з'яўляецца прафесійны падыход да вырашэння ўсяго комплексу пытанняў, звязаных з праектаваннем, будаўніцтвам і эксплуатацыяй сістэмаў водазабеспячэння і водаадвядзення, зніжэння іх энергаёмістасці і сабекошту паслуг, якія аказваюцца насельніцтву і прампрадпрыемствам. Вельмі вялікі аб'ём работ неабходны па ўдасканаленні, рэканструкцыі і пашырэнні існуючых сістэмаў воднай гаспадаркі населеных месцаў рэспублікі з ужываннем сучасных тэхналогій, матэрыялаў і абсталявання, што накладае на запрошаных спецыялістаў павышаныя патрабаванні да ведання апошніх дасягненняў навукі і тэхнікі ў гэтай галіне.