Агульная інфармацыя
Кафедра гісторыі і турызму была заснаваняа ў 1994 г. У 1999 г. адкрылі магістратуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».
На кафедры гісторыі і турызму працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты, сярод якіх 1 доктар навук. Сем чалавек маюць навуковую ступень кандыдата навук. На кафедры таксама працуюць 7 магістраў гістарычных навук, 2 магістры педагагічных навук, 1 магістр турызму.
Для чытання асобных спецкурсаў і дысцыплінаў запрашаюцца аўтарытэтныя навукоўцы Беларусі і Расіі.
Кафедра арганізуе і праводзіць навучальныя практыкі: археолага-этнаграфічную, архіўна-музейную, педагагічную, пераддыпломную.
Кафедра развівае партнёрскія адносіны з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам імя А.А. Куляшова, Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя. П.М. Машэрава. Міжнароднымі партнёрамі кафедры з'яўляюцца Інстытут этналогіі і антрапалогіі ім. М.М. Міклуха-Маклая (Расія), Даўгаўпілскі ўніверсітэт (Латвія).
Ажыццяўляецца сумесная партнёрская дзейнасць з найбуйнейшай культурна-асветніцкай установай Полаччыны - Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам. Выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у правядзенні Полацкіх гарадскіх краязнаўчых чытанняў «Спадчына Полацкай зямлі».
Склад кафедры
П. І. І. па бацьку, ступень, пасада |
Назва дысцыпліны |
Корсак Алеся Іосіфаўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедрай |
- Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны;
- Гісторыя Расіі і Украіны ХХ стагоддзе;
- Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце другой сусветнай вайны;
- Гісторыя найноўшага часу.
|
Лобач Уладзімір Аляксандравіч – доктар гістарычных навук, дацэнт |
- Этналогія і этнаграфія Беларусі;
- Метадалогія гісторыі;
- Метадалогія навуковых даследаванняў;
- Рытуал у традыцыйнай культуры;
- Традыцыйная карціна свету беларусаў;
- Беларускія этнакультурныя традыцыі:
- Гісторыка-культурная спадчына Беларусі.
|
Глазырын Сяргей Яўгенавіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт |
- Сацыялогія;
- Логіка;
- Гісторыя Расіі і Украіны;
- Турысцка-аздараўленчая дзейнасць;
- Тэорыя і методыка анімацыйнай дзейнасці ў турызме;
- Геаграфія міжнароднага турызму.
|
Джумантаева Тамара Аляксандраўна – кандыдат культуралогіі, дацэнт |
- Метадалогія навуковых даследаванняў
- Навуковыя даследаванні ў турызме
- Планаванне і кіраўніцтва культурнымі праектамі.
|
Емяльянчык Вольга Антонаўна – кандыдат біялагічных навук, дацэнт |
- Гісторыя першабытнага грамадства;
- Сацыяльна-культурная антрапалогія;
- Гістарычная антрапалогія;
- Гістарычная дэмаграфія.
|
Кежа Юрый Мікалаевіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт |
- Гісторыя Беларусі;
- Гісторыя Расіі і Украіны;
- Паліталогія;
- Гісторыя Беларусі;
- Гісторыя новага часу;
- Сацыялогія.
|
Аўсейчык Уладзімір Яўгенавіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт |
- Гісторыя архітэктуры і горадабудаўніцтва
- Гісторыя мастацтваў
|
Сумко Алена Вячаславаўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт |
- Гісторыя паўднёвых і заходніх славян;
- Гісторыя беларускага кнігадрукавання;
- Паліталогія.
|
Шыдлоўскі Сяргей Алегавіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт |
- Гісторыя Беларусі;
- Культура прывілеяванага саслоўя;
- Гістарычнае краязнаўства Беларусі;
- Краязнаўства;
- Гісторыя падарожжаў і турызму;
- Тэорыя і гісторыя сусветнай культуры;
- Асновы менеджменту;
- Інавацыйны менеджмент.
|
Бараненка Віктар Віктаравіч – кандыдат гістарычных навук, старэйшы выкладчык |
- Гісторыя паўднёвых і заходніх славян;
- Гісторыя Беларусі;
- Крыніцазнаўства;
- Канфесійная гісторыя Беларусі XIX-XX стст.;
- Гісторыя сярэдніх вякоў;
- Філасофія.
|
Шышкоў Аляксандр Аляксандравіч – кандыдат гістарычных навук, старэйшы выкладчык |
- Гісторыя старажытнага свету;
- Гісторыя паўднёвых і заходніх славянаў;
- Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы;
- Гісторыя навейшага часу краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі;
- Гісторыя новага часу краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі.
|
Андрэйчык Кацярына Віктараўна – магістр гістарычных навук, старэйшы выкладчык |
- Гісторыя падарожжаў і турызму;
- Экскурсазнаўства.
|
Глазырын Яўген Уладзіміравіч – магістр гістарычных навук, старэйшы выкладчык |
- Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзе;
- Гісторыя Расіі і Украіны;
- Гістарыяграфія гісторыі Беларусі;
- Гісторыя сялянства Беларусі;
- Увядзенне ў турызм;
- Экскурсазнаўства;
- Турыстычнае рэсурсазнаўства;
- Тэхналогія турыстычнага сэрвісу.
|
Коц Аляксей Леанідавіч – магістр гістарычных навук, старэйшы выкладчык |
- Археалогія;
- Гісторыя Беларусі;
- Эксперыментальная і практычная археалогія;
- Гісторыя ваеннага мастацтва;
- Краязнаўства;
- Гістарычнае краязнаўства Беларусі.
|
Мядзель Аляксандр Пятровіч – магістр педагагічных навук, старэйшы выкладчык |
- Арганізацыя дзейнасці турыстычных прадпрыемстваў;
- Тураперэйтынг;
- Знешнеэканамічная дзейнасць у індустрыі і гасціннасці;
- Асновы бізнесу і прадпрымальніцтва.
|
Чараўко Віктар Уладзіміравіч – магістр гістарычных навук, старэйшы выкладчык |
- Археалогія;
- Эксперыментальная і практычная археалогія;
- Гісторыя Беларусі;
- Канфесійная гісторыя Беларусі;
- Палеаграфія;
- Экалагічны турызм.
|
Навукова-даследчая работа
Выкладчыкі кафедры рэалізуюць навуковыя праекты ў рамках наступных прыярытэтных напрамкаў:
- Палявое археолага-антрапалагічнае даследаванне Полацкай зямлі; Палявое этналагічнае даследаванне Полацкай зямлі; Сацыякультурнае развіццё Беларускага Падзвіння ў рэтраспектыве.
На кафедры ствараецца навукова-даследчая школа па археолага-этнаграфічным вывучэнні Беларускага Падзвіння (лідары - Д.У. Дук і В.А. Лобач).
Апублікаваныя манаграфіі Д.У. Дука («Полацк XVI-XVIII стст.: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы беларускага гораду", 2007; «Полацк і палачане (IX-XVIII стст.)», 2010), С.А. Шыдлоўскага («Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795-1864 гг.», 2011), В.А. Лобача ( «Міф. Прастора. Чалавек: традыцыйны культурны ландшафт беларусаў у семантычнай перспектыве», 2013 г.). Навукоўцы кафедры з'яўляюцца складальнікамі «Полацкага этнаграфічнага зборніка», у якім адлюстроўваюцца палявыя матэрыялы па этнаграфічным вывучэнні Беларускага Падзвіння. Кафедра арганізуе экспертызу і рэцэнзаванне артыкулаў для навуковага часопіса «Веснік ПДУ» (Серыя А. Гуманітарныя навукі). Дадзенае выданне ўваходзіць у спіс ВАК Рэспублікі Беларусь для абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па гістарычных навуках.
Выкладчыкамі кафедры ажыццяўляецца рэалізацыя праектаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, нематэрыяльнай духоўнай спадчыны.
Навукова-даследчая работа студэнтаў
На кафедры гісторыі і турызму вядзецца навукова-даследчая праца са студэнтамі і магістрантамі ў рамках двух СНТ - «Полацкі археалагічны атрад» (кіраўнік - д. гіст. н., дацэнт Д.У. Дук) і Полацкі філіял Рэспубліканскага моладзевага грамадскага аб'яднання «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (кіраўнік - к. гіст. н., дацэнт В.А. Лобач). Навуковым напрамкам дзейнасці СНТ «Полацкі археалагічны атрад» з'яўляецца археалагічнае вывучэнне Полацка і полацкага рэгіёну. Навуковы напрамак дзейнасці СНТ РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» - этнаграфічнае вывучэнне Беларускага Паазер'я.
Школа юнага гісторыка
Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» будуць цікавыя старшакласнікам, якія хочуць паглыбіць і пашырыць веды па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, пазнаёміцца з асновамі археалогіі, антрапалогіі, крыніцазнаўства, палеаграфіі, геральдыкі, генеалогіі, канфесійнай і ваеннай гісторыі Беларусі.
Заняткі дармавыя.
Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» праводзяцца выкладчыкамі кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў вучэбна-лекцыйным корпусе № 5 (Полацкі калегіум).
Пра «Школу юнага гісторыка»