Загадчык кафедры - Гардзяёнак Таццяна Міхайлаўна
Тэлефон: +375 214 42-87-03, 45-81-28
Адрас: 211400, Беларусь, Віцебская вобл., г. Полацк, вуліца Стралецкая, 4, каб. 201 Г, 209 А
Агульная інфармацыя
Кафедра сусветнай літаратуры і замежных моваў спецыялізуецца на вывучэнні замежнай літаратуры і еўрапейскіх моў як сродку міжасабовага і міжкультурнага камунікавання. У склад кафедры ўваходзяць выкладчыкі, якіх яднае навуковы і выкладніцкі досвед у вобласці літаратуразнаўства, лінгвістыкі і педагогікі.
Кафедра каардынуе навучальны працэс па праграмах I ступені вышэйшай адукацыі:
- «Рамана-германская філалогія» (англійская)
- «Замежныя мовы» (англійская, нямецкая; нямецкая, англійская)
Студэнты дадаткова па выбары вывучаюць трэцюю замежную мову – шведскую, кітайскую, іспанскую, французскую. На кафедры працуюць лектары Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) і выкладчыкі з ЗША. Перад студэнтамі выступаюць з лекцыямі і семінарамі замежныя навукоўцы з Францыі, Германіі, Расіі, Аўстрыі, ЗША. Студэнты бяруць удзел у міжнародных праектах, ездзяць на стажыроўкі і практыку ва ўніверсітэты Германіі, Швецыі, Аўстрыі, Кітая. Кафедра арганізоўвае Нямецкія тыдні ў ПДУ, Дні франкафоніі, дні шведскай культуры.
па магістарскіх праграмах:
- «Літаратуразнаўства»
- «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (замежныя мовы)»
па праграмах аспірантуры:
На кафедры дзейнічае Навуковая школа «Гісторыка-кантэкстуальны метад у вывучэнні сусветнай літаратуры» пад кіраўніцтвам доктара філал. навук, прафесара Аляксандра Аляксандравіча Гугніна.
Склад кафедры
П. І. І. па бацьку, ступень, пасада | Назва дысцыпліны |
Гардзяёнак Таццяна Міхайлаўна – к.філал.н., дацэнт, загадчык кафедры |
|
Гугнін Аляксандр Аляксандравіч – д.філал.н., прафесар |
|
Кандакоў Дзяніс Аляксандравіч – к.філал.н., дацэнт |
|
Лысова Наталля Багданаўна – к.філал.н., дацэнт |
|
Несцер Наталля Васільеўна – к.філал.н., дацэнт |
|
Папакуль Яўген Аляксандравіч – к.філал.н., дацэнт |
|
Путрава Марыя Дзмітрыеўна – к.філал.н., дацэнт |
|
Сіроткіна Маргарыта Міхайлаўна – к.пед.н., дацэнт |
|
Траццяк Зоя Іванаўна – к.філал.н., дацэнт |
|
Ануфрыенка Людміла Валер'еўна – |
|
Баброва Галіна Барысаўна – старэйшы выкладчык |
|
Гембіцкая-Бортнік Вера Адамаўна – м.філал.н., старэйшы выкладчык |
|
Глабенка Марына Уладзіміраўна – старэйшы выкладчык |
|
Логвінава Іна Уладзіміраўна – старэйшы выкладчык |
|
Лушневская Кацярына Уладзіміраўна – м.філал.н., старэйшы выкладчык |
|
Маціяс Георгія – старэйшы выкладчык |
|
Мінчукова Алена Міхайлаўна – м.пед.н., старэйшы выкладчык |
|
Панімашчанка Святлана Мікалаеўна – м.пед.н., старэйшы выкладчык |
|
Радзішэўскага Ірэна Генадзьеўна – м.пед.н., старэйшы выкладчык |
|
Сямчонак Людміла Іванаўна – старэйшы выкладчык |
|
Сцепаноўская Вольга Уладзіміраўна – м.пед.н., старэйшы выкладчык |
|
Струй Аксана Міхайлаўна – м.пед.н., старэйшы выкладчык |
|
Танана Ларыса Уладзіміраўна – м.пед.н., старэйшы выкладчык |
|
Храмцова Алена Мікалаеўна – старэйшы выкладчык |
|
Чабатарова Кацярына Міхайлаўна – старэйшы выкладчык |
|
Шалак Вольга Міхайлаўна – м.пед.н., старэйшы выкладчык |
|
Ядрышчанская Святлана Уладзіміраўна – м.пед.н., старэйшы выкладчык |
|
Анісімава Марыя Аляксандраўна – м.філал.н., выкладчык |
|
Гачакоў Сяргей Уладзіміравіч – м.філал.н., выкладчык |
|
Жызнеўская Ларыса Уладзіміраўна – м.пед.н., выкладчык |
|
Коўшык Вольга Сяргееўна – м.пед.н., выкладчык |
|
Кунчэўская Ганна Вітальеўна – м.пед.н., выкладчык |
|
Кускоўская Віялета Станіславаўна –
|
|
Лабоўкін Дзмітрый Андрэевіч – м.філал.н., выкладчык |
|
Мацялёнак Святлана Міхайлаўна – м.пед.н., выкладчык |
|
Мазго Анастасія Ігараўна – м.філал.н., выкладчык |
|
Протас Вольга Сяргееўна – м. пед.н., выкладчык |
|
Рашытнік Наталля Людвігаўна – м.пед.н., выкладчык |
|
Семчанка Алена Дзмітрыеўна – м.пед.н., выкладчык |
|
Федаровіч Наталля Якаўлеўна – м.пед.н., выкладчык |
|
Чабатарская Ірына Уладзіміраўна – м.філал.н., выкладчык |
|
Шышкова Наталля Юр'еўна – м.пед.н., выкладчык |
|
Навукова-даследчая работа
У рамках навуковых даследаванняў на кафедры вядзецца праца па наступных напрамках:
1) гендарныя асаблівасці камунікатыўных паводзінаў у англамоўных і славянскіх культурах;
2) вобразы «свой» - «чужы» у нацыянальнай карціне свету ў беларускай, рускай і замежнай літаратурах і мовах;
3) нацыянальны характар і формы яго ўвасаблення ў літаратуры і мове;
4) фарміраванне прафесійных кампетэнцый выкладчыкаў ВНУ ў галіне дыстанцыйнага навучання.
Навіны кафедры
- «Тыдзень літаратур краінаў Паўночнай Еўропы» >>
- Образовательный семинар «Страноведение Швейцарии» >>
- Летняя школа ў Полацку адбылася! >>
- Немецкие недели в ПГУ: результаты проекта «Раннее обучение немецкому языку» >>
- ПГУ знакомится с передовым венгерским опытом реализации академической мобильности >>
- «Deutsch mit Hans Hase» в детских садах Полоцка и Новополоцка >>
Семінары, канферэнцыі, выставы
VI международная научная конференция «Гендер и проблемы коммуникативного поведения»
Студенческая конференция на шведском языке
У секцыі таксама стала працуе навукова-метадычны семінар па праблемах інавацыйных тэхналогій і сучасных тэндэнцый у галіне выкладання англійскай мовы.
Міжнароднае супрацоўніцтва
DAAD-стыпендыяты нашага ўніверсітэта
Свята «Deutsch mit Spass» («Нямецкая з задавальненнем»)
Выкладчыкі з Нямеччыны:
Верасень 2008 г. стаў для былога гісторыка-філалагічнага факультэта УА «ПДУ» і студэнтаў-германістаў асаблівай падзеяй. Менавіта з гэтага моманту ў нашым універсітэце сталі працаваць і выкладаць лектары Германскай службы акадэмічных абменаў (ДААД). Для студэнтаў УА "ПДУ", у жыцці якіх зносіны з носьбітамі мовы з'яўляюцца рэдкай падзеяй, адкрыліся новыя шанцы: магчымасць акунуцца ў атмасферу жывой нямецкай мовы, знаёмства з новымі методыкамі выкладання, магчымасць паглядзець на Нямеччыну вачыма немцаў. Першым лектарам, якія прадстаўлялі Германскую службу акадэмічных абменаў у сценах ПДУ, стала Штэфані Ланге.
Міжнародныя праекты:
Журналісцкі праект «Полацк піша для Фрыдрыхсхафэн»
Мы б хацелі падзякаваць Memsource за прадстаўленую магчымасць дармавога карыстання іх платформай праз Memsource Academic Edition.
Лекторы DAAD
Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) падтрымвае акадэмічную мабільнасць сярод выкладчыкаў і студэнтаў у Германіі і замежных вну, пададзена ў ПДУ з 2008 года.
Георгія Маціяс (у ПДУ з 2017) скончыла ўніверсітэт Магдэбург па спецыяльнасці «Нямецкая мова як замежная і як другая родная мова», магістр педагогікі і славістыкі, выкладала нямецкую мову ва Украіне, Малдове, Расіі. У ПДУ вядзе нямецкую мову, экстэнсіўнае чытанне, перакладніцкія дысцыпліны. У 2018 г. арганізавала міжнародны семінар «Адкрый Германію», правяла метадычныя семінары для настаўнікаў нямецкай мовы.
Альмут Мюлер (у ПДУ з 2014 па 2017) вывучала ўсходнеславянскія мовы ва ўніверсітэтах Грайфсвальд і Лейпцыг, магістр філалогіі. У ПДУ выкладала сучасную гутарковую нямецкую мову, асновы міжкультурнай камунікацыі, вусны і пісьмовы пераклад. Ініцыятар студэнцкага праекта па развіцці міжнароднага турызму «Даведнік па Полацку», правядзенні Нямецкіх тыдняў у ПДУ.
Ларс Ендрайцык (у ПДУ з 2011 па 2014) вучыўся ў Берліне, магістр мастацтваў. За час працы ў ПДУ браў удзел у правядзенні міжнароднага праекта «Полацк піша для Фрыдрыхсхафэна», падрыхтаваў праграму летняй школы «Адкрый Беларусь, пераадольваючы культурныя межы», вывеў на міжнародны ўзровень семінар «Deutsch mit Spaß», папулярызаваў нямецкую мову ў школах Полацка і Наваполацка.
Штэфані Ланге (у ПДУ з 2008 па 2011) скончыла ўніверсітэт Брэмен па спецыяльнасці «Нямецкая мова як другая родная мова і замежная», выкладала ў Чэхіі і Македоніі. У ПДУ вяла практычную фанетыку, краіназнаўства Германіі, методыку выкладання нямецкай мовы. Арганізавала для студэнтаў перакладніцкі семінар, паэтычны слэм, папоўніла фонд кафедры новымі падручнікамі і мастацкай літаратурай.
Мабільнасць
Нашыя стыпендыяты
Яўген Астроўскі, стыпендыят 2018 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Ахен: „Летнія курсы – гэта спосаб акунуцца ў мультыкультуру. За месяц мы пазнаёміліся з Германіяй, пабывалі ў Нідэрландах, Бельгіі, Францыі. Вандраванні змяняюць і не даюць закаснець нашаму пагляду на свет. Дзякуй DAAD за такую магчымасць!“
Лаліта Губарэвіч, стыпендыят 2018 г., летняя школа нямецкай мовы ў Каўнасе: „Мой дзень пачынаўся з нямецкай мовы і ёй жа сканчаўся. У праграму ўваходзілі лекцыі, займальныя семінары з лектарамі з розных краін, праца ў групах над праектамі, экскурсіі па гарадах Літвы і Латвіі і багата-багата піцы“.
Соф'я Сліжыкава, стыпендыят 2018 г., летнія курсы ў вышэйшай народнай школе Хула: „Дзякуючы шведскай стыпендыі я сутыкнулася з зусім новай і ўнікальнай для мяне культурай. Швецыя ўразіла велічынёй і абшарам, воляй і ў той жа час парадкам і размеранасцю“.
Анастасія Мішэчкіна, стыпендыят 2018 г., летнія курсы ў вышэйшай народнай школе Аксевалля: „Гэта было вандраванне ў іншае жыццё: новае становішча, трэцяя замежная мова, якую ты чуеш цэлы месяц, людзі з усяго свету“.
Аляксандра Мордзяхіна, стыпендыят 2018 г., навучанне ў Хэйлунцзянскім універсітэце: „У Кітаі багата цікавых месцаў і не менш цікавых людзей. Часткай гэтай культуры, нам, еўрапейцам, ніколі не атрымаецца стаць, нават калі выдатна ведаць мову і традыцыі, але проста пажыць там паўгода – гэта выдатная магчымасць пабываць у іншым, значна старажытнейшым свеце“.
Валерыя Есепёнак, удзельнік «Травеньскай школы–2018», універсітэт Даўгаўпілс: „Тыдзень у «Травеньскай школе» падарыў незабыўныя ўражанні. У Даўгаўпілсе мы паўдзельнічалі ў круглым стале «Руская мова і культура ў сучасным свеце», наведалі заняткі студэнтаў з ЗША, майстар-клас па ўсходнеславянскай філалогіі і канферэнцыю, дзе я ўпершыню назірала за працай сінхраніста“.
Валерыя Шатава, удзельнік «Травеньскай школы–2018», універсітэт Даўгаўпілс: „Спадабалася праграма заняткаў і імпрэз, мы паспелі атрымаць новыя веды, пазнаёміцца з культурай Латвіі, вывучыць выбітнасці Даўгаўпілса і павялічыць матывацыю“.
Алёна Лінкевіч, стыпендыят Academia Baltica у Занкельмарке 2018 г.: „Два тыдні знаходжання ў Занкельмарке былі насычанымі і захапляльнымі. Сярод выбітнасцяў хачу вылучыць горад Любек, прыгажосць наваколля якога неапісальная“.
Соф'я Сліжыкава, стыпендыят DAAD 2017 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Ільменаў: „За месяц у Германіі мы ўзлезлі на гару Кікельхан, дзе любіў бываць Гётэ, наведалі кніжныя крамкі ў Веймары, прайшліся па мосце-вуліцы ў Эрфурце, блукалі па «Цмачынай цясніне» у Айзенаху, зазірнулі ў келлю, дзе Марцін Лютар перакладаў біблію на нямецкую мову, дакрануліся до гісторыі ў Бухенвальдзе і ўвесь час елі «карывурст», асаблівую страву Цюрынгіі“.
Анастасія Салаў'ёва, стыпендыят Academia Baltica у Занкельмарке 2017 г.: „Мы аналізавалі падручнікі гісторыі розных краін, наведалі нямецкія і дацкія меншасці, імітавалі Саміт ЕС, праводзілі апытанне ў горадзе Любек і бралі ўдзел у розных віктарынах“.
Святлана Агеева, стыпендыят Academia Baltica у Занкельмарке 2017 г.: „Вучыліся багата і з цікавасцю. Разнастайна праводзілі вольны час: гулялі ўвечар па ватах, наведвалі нямецкія гарады, з'ездзілі ў Данію“.
Анастасія Мазго, удзельнік «Травеньскай школы–2017», універсітэт Даўгаўпілс: „Гэта было апусканне ў міжнародную навукова-культурную прастору. Даклады пра сучасныя літаратурныя працэсы ў Беларусі, Латвіі і Расіі, яркія і неадназначныя перфомансы латвійскіх і рускіх паэтаў паказалі, што цікавасць да мастацкага слова і да даследаванняў тэкстаў не згасае“.
Вікторыя Ходзікава, у 2017 г. праходзіла практыку ў Вышэйшай школе педагогікі Клагенфурт (Аўстрыя): „Практыка ў Аўстрыі дала мне веру ва ўласныя сілы і новы досвед. Лекцыі праходзілі ў інтэрактыўнай форме, што рабіла працэс навучання цікавым і эфектыўным. Я ўбачыла «школы будучыні», пазнаёмілася на справе з сучаснымі методыкамі і назірала за працай сапраўдных прафесіяналаў. Яшчэ адным плюсам была штодзённая практыка ангельскай і нямецкай моў. Зручнае месцаванне Клагенфурта дазволіла наведаць Італію і Славенію. Лічу, што навучанне за мяжой важнае для чалавека, які хоча перайсці на новую ступень развіцця“.
Маргарыта Лашч, стыпендыят 2017 г., летнія курсы ў вышэйшай народнай школе Хула: „Камунікаванне з носьбітамі мовы для лінгвіста – неацэнны досвед. Спадабалася прыгожая прырода Швецыі, усюды чыста, адразу бачна, што людзі клапоцяцца пра краіну“.
Дар'я Ядрышчэнская, стыпендыят 2017 г., летнія курсы ў вышэйшай народнай школе Аксевалля: „Летнія курсы ў Швецыі былі самым незвычайным досведам у маім жыцці. Я ўдзячная, што ў ПДУ студэнтам-лінгвістам падаецца ўнікальная магчымасць вучыцца за мяжой у асяроддзі вывучанай мовы“.
Крысціна Панкевіч, стыпендыят DAAD 2016 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Ахен: „Летнія моўныя курсы – самыя насычаныя чатыры тыдні майго жыцця. Наведванне Ахенского сабора, у якім каранаваліся імператары Святой Рымскай імперыі, цэрквы Святога Крыжа, гаючых тэрмальных крыніц, экскурсія па шакаладнай фабрыцы «Lindt», падарожжы ў Кёльн, Дзюсельдорф, Амстэрдам, Брусель – і ўсё гэта ў кампаніі людзей з розных куткоў свету“.
Ганна Захаранка, стыпендыят 2016 г., летнія курсы ў вышэйшай народнай школе Ольста г. Фрэнста: „Калі 24 гадзіны ў суткі сем дзён у тыдзень знаходзішся ў шведскамоўным асяроддзі, бачыш шведскія краявіды, ясі шведскую ежу, хочучы-няхочучы пачынаеш казаць па-шведску“.
Наталля Фёдарава, стыпендыят 2016 г., летнія курсы ў вышэйшай народнай школе Аксевалля: „Гэта была выдатная магчымасць павандраваць і патрэніраваць усе замежныя мовы, якія ведаеш“.
Крысціна Колесава, стыпендыят DAAD 2014 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Брэмен: „Мела зносіны з аднагодкамі з Англіі, Францыі, ЗША, Індыі, Грэцыі, дзякуючы чаму палепшыла не толькі нямецкую мову, але і свой ангельскі“.
Аксана Дорц, стыпендыят DAAD 2013 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Фрайбург: „Я правяла месяц сярод студэнтаў з усяго свету! Прымежнае месцаванне Фрайбурга дазволіла наведаць некаторыя гарады Францыі і Швейцарыі“.
Ульяна Цімаховіч, стыпендыят DAAD 2013 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Фрайбург: “Дваццаць тры дні, якія я правяла ў Германіі, складаліся толькі з пазітыўных момантаў. Дзякуй за гэта DAAD, дзякуй ПДУ! Дзякуй Фрайбургу за магчымасць палепшыць веды нямецкай мовы і знайсці новых сяброў з усяго свету!“
Наталля Запольная, стыпендыят DAAD 2012 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Люнебург: „Курсы дапамаглі пераадолець моўны бар'ер, я адкрыла для сябе Германію з іншага боку“.
Ірына Гутар, стыпендыят DAAD 2012 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Бамберг: „Пабывала ва Баварыі, здзівіла, наколькі добра тут захаваліся спрадвечна нямецкія традыцыі і культура“.
Аляксей Критов, стыпендыят DAAD 2012 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Гейдэльберг: „Мне спадабалася сяброўская атмасфера на занятках, адсутнасць «прымусоўкі», багаты выбар так званых Freizeitaktivitäten, а таксама цудоўнае надвор'е і высокія горы“.
Алена Мамікава, стыпендыят DAAD 2011 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Білефельд: „Ва ўніверсітэце ёсць бібліятэка, якая налічвае мільёны кніг і перыядычных выданняў. Дзякуючы летнім курсам я атрымала доступ да патрэбнай літаратуры для дыпломнай працы“.
Вераніка Шальц, стыпендыят DAAD 2010/2011 гг., навучанне ва ўніверсітэце Касэль: „Я скарыстала час у Германіі, каб набыць новыя веды і завязаць кантакты з іншымі стыпендыятамі“.
Дзяніс Пруднікаў, стыпендыят DAAD 2010 г., навучанне ва ўніверсітэце Дуйсбург-Эсэн: „Стыпендыя дазволіла акунуцца ў нямецкамоўную атмасферу і зразумець, што нямецкая мова не толькі прафесія, але і маё жыццё“.
Таццяна Садоўская, стыпендыят DAAD 2009 г., летнія курсы ва ўніверсітэце Бамберг: „Мяне ўразілі метады выкладання. Заняткі праходзілі ў творчай і адкрытай атмасферы, мы самі збіралі інфармацыю, а потым прэзентавалі яе і вучыліся выступаць перад аўдыторыяй“.
Сяргей Матырка, стыпендыят DAAD 2009/2010 гг., праграма постдыпломнай адукацыі ва ўніверсітэце Канстанц: „У нямецкім універсітэце на першым месцы стаіць студэнт. Выкладанне ў Германіі арыентавана на сучаснасць“.
Любоў Кляшчонак, стыпендыят 2009 г., летнія курсы ў вышэйшай народнай школе Хэльшён: „Практыка шведскай мовы, а таксама знаёмства з культурай і парадкам жыцця краіны дапаможа развіць ужо наладжаныя ва ўніверсітэце кантакты са Швецыяй“.