
Кіраўнік –
Конан Ігар Міхайлавіч,
тэл. +375-29-249-29-80

Кіраўнік –
Феакцістава Анастасія Ігараўна,
14-АРХ
тэл. +375-33-679-16-04

Кіраўнік –
Сачыўка Вікторыя Мікалаеўна,
15-СК-1
тэл. +375-33-612-60-19
Створана ў 1994 годзе на базе лабараторыі навучальнага тэлебачання. У полі зроку «Конспекта» – культурнае жыццё ПДУ, навука і спорт, досціпы і плёткі. Усе адзнятыя матэрыялы – своеасаблівы видэалетапіс універсітэцкага жыцця.
Інфармацыйныя праграмы, падрыхтаваныя СВС «Конспект», транслююцца двойчы ў месяц у фае навучальных карпусоў Полацка і Наваполацка.
Працуючы ў гэтай службе, студэнты спрабуюць сябе ў ролі карэспандэнта, аператара, спецыяліста відэамантажу, сцэнарыста, рэжысёра і іншых.
У апошнія гады СВС «Конспект» актыўна прымае ўдзел у розных конкурсах студэнцкага кіно, такіх як «Відэарыдыюс БНТУ», «Студэнты. Бяспека. Будучыня.», дзе неаднаразова калектыў студыі займаў прызавыя месцы.
Відэастудыя мае афіцыйныя старонкі ў сацыяльных сетках «Вконтакте» (https://vk.com/svs_konspekt) і «Instagram» (https://www.instagram.com/konspekt_new/).
Калі ў вас ёсць цікавыя ідэі, альбо вы жадаеце папрацаваць у СВС «Конспект», звяжыцеся з намі:
- па тэлефоне - +375-29-249-29-80, +375-29-963-99-03, +375-29-346-80-82;
- па электроннай пошце – Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;
- праз групу «Вконтакте» - https://vk.com/svs_konspekt.