Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Перападрыхтоўка па спецыяльнасці 1-26 02 73 “Інавацыйны менеджмент”

Малей Елена БорисовнаКіраўнік падраздзялення: Малей Алена Барысаўна, загадчык кафедрай уліку і аўдыту, лагістыкі і менеджменту, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

 

 

 

 

Тэрмін навучання: 1 год 6 месяцаў.

Пачатак навучання: па меры камплектавання групаў у перыяд з лістапада па студзень.

Залічэнне слухачоў на перападрыхтоўку праводзіцца па выніках сумоўя.

Кошт навучання: 1250 руб.

Форма навучання: вочная (вячэрняя).

Пералік дакументаў, неабходных для залічэння:

Для асобаў, якія маюць вышэйшую адукацыю:

  • заява ўстаноўленага ўзору;
  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі з дадаткам (выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці);
  • накіраванне арганізацыі або прадпрыемства (для грамадзянаў, якія цалкам аплачваюць навучанне з асабістых сродкаў, накіраванне не патрабуецца);
  • 3 фатаграфіі 3х4.

Для студэнтаў старэйшых курсаў дзённай формы навучання:

  • заява ўстаноўленага ўзору з візай прарэктара па вучэбнай працы;
  • даведка з дэканата;
  • 3 фатаграфіі 3х4.

Пасля заканчэння выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору аб перападрыхтоўцы з прысваеннем кваліфікацыі “Менеджар-эканаміст”.

Сучасныя ўмовы патрабуюць ад інжынера гатоўнасці да пастаяннага прафесійнага росту, валодання сумежнымі абласцямі ведаў, здольнасці эфектыўнай работы на ўзроўні не толькі нацыянальных, але і сусветных інавацыйных стандартаў.

Пасля атрымання кваліфікацыі “Менеджар-эканаміст” па дадзенай спецыяльнасці, Вы можаце не толькі распрацаваць новы тавар ці паслугу, але і рэалізаваць іх на рынку, кіраваць інавацыйнымі праектамі, прэтэндаваць на кар’ерны рост.

Інавацыйны менеджар – пераўтваральнік рэальнасці, прафесія новага пакалення сучаснасці. Умовай развіцця любога прадпрыемства і эканомікі ў цэлым з’яўляецца развіццё інавацыйнага складніка. Для гэтага, акрамя кваліфікаваных тэхнічных спецыялістаў у вытворчасці або навуцы, неабходныя дасведчаныя кіраўнічыя кадры з інавацыйным мысленнем. Таму ўстанова адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт” рэалізуе адукацыйную праграму перападрыхтоўкі па спецыяльнасці, выпускнікі якой становяцца інавацыйнымі менеджарамі, запатрабаванымі на рынку працы.

Пералік асноўных дысцыплінаў, якія вывучаюцца ў працэсе навучання па спецыяльнасці “Інавацыйны менеджмент”:

  • Маркетынг
  • Менеджмент
  • Кіраванне персаналам
  • Бізнес-планаванне
  • Асновы інавацыйнай дзейнасці
  • Кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю
  • Менеджмент інавацый
  • Венчурнае прадпрымальніцтва
  • Менеджмент рызыкі і страхавання
  • Менеджмент якасці
  • Вытворчыя тэхналогіі
  • Гаспадарчае права

Больш падрабязную кансультацыю па дадзенай спецыяльнасці і ўмовах атрымання дадатковай адукацыі можна атрымаць па адрасе: г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29, каб. 120, 127, кафедра ўліку і аўдыту, лагістыкі і менеджменту.

Загадчыца кафедрай:

к.э.н., дацэнт Малей Алена Барысаўна
Тэлефон: +375 214 53-63-47
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.