Пра праграму
Спецыяльнасць 1-36 07 71 «Машыны і апараты нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных вытворчасцяў»
Слухач, які засвоіў адпаведную адукацыйную праграму перападрыхтоўкі, павінен:
ведаць:
- прававыя і арганізацыйныя пытанні аховы працы;
- меры бяспекі пры эксплуатацыі сасудаў і апаратаў, якія працуюць пад ціскам, а таксама пры эксплуатацыі пад’ёмна-транспартных механізмаў;
- механізм цэнаўтварэння на нафтахімічных і нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах;
- інжынерныя метады разліку і праектавання абсталявання, якое ўжываецца ў нафтахіміі і нафтаперапрацоўцы;
- апаратурнае афармленне працэсаў першаснай перапрацоўкі нафты і газу, а таксама другасныя метады перапрацоўкі нафты.
умець:
- ужываць метады ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці энергазберагальных інвестыцыйных праектаў;
- прымяняць метады і сродкі аўтаматычнага кантролю тэхналагічных велічыняў;
- прымяняць атрыманыя тэарэтычныя веды для вырашэння навуковых і практычных задачаў у галіне стварэння і ўдасканалення абсталявання нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных вытворчасцяў;
- распрацоўваць новыя ўзоры тэхналагічнага абсталявання;
- ацэньваць тэхнічны ўзровень і эканамічную эфектыўнасць прянятых рашэнняў.
Выпускнікі гэтай спецыяльнасці могуць паспяхова ажыццяўляць:
- арганізацыйна-кіраўнічую дзейнасць на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці;
- вытворча-тэхналагічную дзейнасць на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці;
- рамонтна-эксплуатацыйную дзейнасць на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці;
- інавацыйную дзейнасць на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці.
Адукацыйны стандарт спецыяльнасці
Форма атрымання адукацыія: завочная.
Тэрмін навучання: 24 месяцы.
Пачатак навучання: па меры фарміравання групаў.
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер.
Парадак залічэння
Пералік спецыяльнасцяў асноўнай вышэйшай адукацыі, якія дазваляюць прэтэндаваць на праходжанне перападрыхтоўкі па дадзенай спецыяльнасці, прадстаўленыя ў раздзеле 4.1. Адукацыйнага стандарту спецыяльнасці.
Пералік дакументаў, неабходных для залічэння:
Для асобаў, якія маюць вышэйшую адукацыю:
- заява ўстаноўленага ўзору;
- копія дыплома аб вышэйшай адукацыі з дадаткам (выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці);
- накіраванне арганізацыі або прадпрыемства (для грамадзянаў, якія цалкам аплачваюць навучанне з асабістых сродкаў, накіраванне не патрабуецца);
- 3 фатаграфіі 3х4.
Для студэнтаў старэйшых курсаў дзённай формы навучання:
- заява ўстаноўленага ўзору з візай прарэктара па вучэбнай працы;
- даведка з дэканата;
- 3 фатаграфіі 3х4.
Праграма навучання
Тэрмін навучання: 24 месяцы
У тым ліку:
- аўдыторныя заняткі (у тым ліку бягучыя атэстацыі) – 17 тыдняў;
- самастойная праца – 78 тыдняў;
- стажыроўка – 1 тыдзень;
- дыпломнае праектаванне – 8 тыдняў.
Выніковая атэстацыя: абарона дыпломнага праекта.
Пералік асноўных навучальных дысцыплінаў:
- Эканоміка галіны
- Рэсурсазберажэнне, энергазберажэнне, энергетычны менеджмент
- Аўтаматыка і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання тэхналагічнымі працэсамі
- Арганізацыя вытворчасці і кіраванне прадпрыемствам
- Гідраўліка, гідрамашыны і гідрапрывад
- Разлік і канструяванне машын і апаратаў
- Сістэма аўтаматызаванага праектавання машын і абсталявання
- Зварка і кантроль якасці хімічнага абсталявання
- Эксплуатацыя, рамонт і мантаж машын і абсталявання
- Працэсы і апараты хімічнай тэхналогіі
- Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў
- Тэхналогія нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных вытворчасцяў.
Кантакты
Кафедра тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу
вул. Блахіна, 29, каб. 311, 307
211446, Віцебская вобл., г. Наваполацк,
+375 214 53-17-73
+375 29 515-50-55
Рэжым працы:
панядзелак – пятніца
8.00 – 12.30; 13.15 – 16.45
Адказны за перападрыхтоўку:
Сафронава Алена Уладзіміраўна
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
вул. Блахіна, 29, каб. 260
211446, Віцебская вобл., г. Наваполацк,
+375 214 50-57-30, +375 719-34-58
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.