Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Падраздзяленне перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі
па спецыяльнасці «Тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу»

Кіраўнік падраздзялення - Бурая Ірына Уладзіміраўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Бурая Ірына Уладзіміраўна

Тэлефон: +375 214 53-93-69, +375 29 719-88-07

Падраздзяленне перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія вытворчасці і перапрацоўкі арганічных матэрыялаў» функцыянуе на базе кафедры хімічнай тэхналогіі паліва і вугляродных матэрыялаў у складзе факультэта інжынернага профілю ІПК ПДУ.

Асноўнай мэтай дзейнасці падраздзялення з’яўляецца: арганізацыя адукацыйнага працэсу, накіраванага на павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі работнікаў нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных прадпрыемстваў.

Арганізаваныя наступныя формы навучання:

  • перападрыхтоўка;
  • павышэнне кваліфікацыі.

ПЕРАПАДРЫХТОЎКА

Перападрыхтоўка слухачоў на базе вышэйшай тэхнічнай адукацыі па спецыяльнасці 1-48 01 72 «Тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу» праводзіцца на платнай аснове.

Формы і працягласць навучання:

  • вочная (вячэрняя) – 1,5 годы,
  • завочная – 2 гады.

Змест вучэбных планаў перападрыхтоўкі арыентаваны на актуальныя праблемы нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці і ўзгоднены з Міністэрствам адукацыі РБ і прадпрыемствамі канцэрна РБ “Белнафтахім” (ААТ “Нафтан”, ААТ “Мазырскі НПЗ” і інш.). Працэс навучання слухачоў улічвае шматлікія сувязі і дынаміку зменаў і патрэбаў галіны.

Вучэбным планам па спецыяльнасці 1-48 01 72 «Тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу» прадугледжваецца навучанне слухачоў па 19 дысцыплінах.

Асноўныя дысцыпліны навучальнага плана:

Цыкл агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінаў:

  • тэарэтычныя асновы хіміі;
  • арганічная хімія;
  • фізічная хімія;
  • фізіка-хімічныя метады аналізу нафты і нафтапрадуктаў.

Цыкл спецыяльных дысцыплінаў:

  • працэсы і апараты хімічных вытворчасцяў;
  • кіраванне якасцю і сертыфікацыя;
  • аўтаматыка, аўтаматызацыя вытворчых працэсаў і АСК ТП;
  • хімія нафты і газу;
  • прымяненне ЭВМ у хімічнай тэхналогіі;
  • эканоміка галіны;
  • энергазберажэнне і энергетычны менеджмент;
  • ахова працы і прамысловая бяспека;
  • абсталяванне НПЗ;
  • экалагічныя праблемы вытворчасці і прымянення нафтапрадуктаў;
  • паверхневыя з’явы і дысперсныя сістэмы ў нафтаперапрацоўцы;
  • тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу;
  • асновы тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу;
  • спецкурс па тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газу.

Навучальны працэс праводзяць высокакваліфікаваныя выкладчыкі ўніверсітэта, а таксама вядучыя спецыялісты арганізацый і прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай прамысловасці.

Лекцыйныя заняткі на высокім навукова-метадычным узроўні, у тым ліку з прыцягненнем мультымедыйных сродкаў, вядуць выкладчыкі, якія маюць вучоныя ступені і званні прафесараў і дацэнтаў.

Замацаванне тэарэтычных ведаў, фарміраванне прафесійных навыкаў, неабходных інжынерам-хімікам-тэхнолагам, ажыццяўляецца на лабараторных і практычных занятках.

Пры правядзенні заняткаў выкарыстоўваюцца разнастайныя формы і метады навучання:

  • аналіз канкрэтных вытворчых сiтуацый;
  • справавыя гульні;
  • індывідуальныя кансультацыі;
  • тэсціраванне;
  • метад экспертных групаў;
  • метад аспрэчвання меркаванняў.

Практыкуецца правядзенне выязных заняткаў, у праграму якіх уключаюцца актуальныя пытанні завадской практыкі:

  • перспектывы развіцця хімічных тэхналогій у нафтаперапрацоўцы і нафтахіміі;
  • сучасныя метады кантролю якасці сыравіны і атрыманай прадукцыі;
  • рэсурса- і энергазберагальныя тэхналогіі;
  • ахова навакольнага асяроддзя і прамысловая бяспека.

Вучэбным планам перападрыхтоўкі прадугледжваецца самастойная праца слухачоў, якая палягае ў выкананні рэфератаў, кантрольных работ і курсавых праектаў. Усе віды самастойнай працы слухачоў забяспечаныя неабходнымі вучэбна-метадычнымі матэрыяламі. Для правядзення тэхналагічных разлікаў слухачам прадастаўляецца камп’ютарны клас, абсталяваны сучасным праграмным забеспячэннем.

Падраздзяленне мае электронную базай кніг, навучальных дапаможнікаў і метадычных указанняў па агульнанавуковых і спецыяльных дысцыплінах, што дазваляе слухачам аператыўна атрымліваць неабходную інфармацыю. Таксама слухачам прадастаўляецца магчымасць карыстання матэрыяламі метадычнага кабінета факультэта і кніжным фондам бібліятэкі ўніверсітэта.

Слухачы, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана, атрымлiваюць дыплом аб перападрыхтоўцы дзяржаўнага ўзору РБ з прысваеннем кваліфікацыі «інжынер-хімік-тэхнолаг».

Пералік спецыяльнасцяў (шыфраў) базавай вышэйшай адукацыі слухачоў, які дазваляе ім праходзіць перападрыхтоўку па спецыяльнасці 1-48 01 72 «Тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу»:

  • Хімічныя навукі (31 05);
  • Экалагічныя навукі (33 01);
  • Абсталяванне (36);
  • Транспарт (37);
  • Прыборы (38);
  • Энергетыка (43);
  • Лясная прамысловасць (46);
  • Хімічная прамысловасць (48);
  • Горназдабыўная прамысловасць (51);
  • Аўтаматызацыя (53);
  • Забеспячэнне якасці (54);
  • Ахова навакольнага асяроддзя (57);
  • Будаўніцтва (70).

Пералік дакументаў, неабходных для залічэння:

Для асобаў, якія маюць вышэйшую адукацыю:

  • заява ўстаноўленага ўзору;
  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі з дадаткам (выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці);
  • накіраванне арганізацыі або прадпрыемства (для грамадзянаў, якія цалкам аплачваюць навучанне з асабістых сродкаў, накіраванне не патрабуецца);
  • 3 фатаграфіі 3х4.

Для студэнтаў старэйшых курсаў дзённай формы навучання:

  • заява ўстаноўленага ўзору з візай прарэктара па вучэбнай працы;
  • даведка з дэканата;
  • 3 фатаграфіі 3х4.

КУРСЫ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ

Падраздзяленнем павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці арганізавана навучанне на курсах па розных напрамках:

  1. Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, якія забяспечваюць бяспеку выканання працаў на прадпрыемствах хімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці.
  2. Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, якія знаходзяцца ў рэзерве для вылучэння на кіруючыя пасады.
  3. Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў комплексу каталітычнага крэкінгу (па замове ААТ “Мазырскі НПЗ”).
  4. «Метады кіравання якасцю нафты і нафтапрадуктаў».
  5. Навучанне «Новыя працэсы перапрацоўкі нафты і газу».
  6. Павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў тэарэтычнага навучання.
  7. Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў і аператараў алейнага блока ААТ “Нафтан”.
  8. Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў ААТ “Нафтан” вытворчасці прысадак да змазвальных алеяў.
  9. І іншае па запытах замоўцаў.

Слухачам, якія прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі і выканалі патрабаванні вучэбнага плана, на падставе рашэння выпускной камісіі выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору аб павышэнні кваліфікацыі.

Наш адрас: 211440, г. Наваполацк, Віцебская вобл., Беларусь
вул.Блахіна, 29, каб. 402
Тэл./факс: +375 214 53-93-69
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.