Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Перападрыхтоўка па спецыяльнасці 1-23 01 71 “Псіхалогія”

Адказны за правядзенне перападрыхтоўкі – Наталля Мікалаеўна Струніна.

Тэлефон: +375 29 718-41-17.

Тэрмін навучання: 24 месяцы.

Пачатак заняткаў – па меры камплектавання групаў.

Перападрыхтоўка ажыццяўляецца на базе вышэйшай адукацыі.

Па заканчэнні выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі.

Пералік дакументаў, неабходных для залічэння:

Для асобаў, якія маюць вышэйшую адукацыю:

  • заява ўстаноўленага ўзору;
  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі з дадаткам (выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці);
  • накіраванне арганізацыі або прадпрыемства (для грамадзянаў, якія цалкам аплачваюць навучанне з асабістых сродкаў, накіраванне не патрабуецца);
  • 3 фатаграфіі 3х4.

Для студэнтаў старэйшых курсаў дзённай формы навучання:

  • заява ўстаноўленага ўзору з візай прарэктара па вучэбнай працы;
  • даведка з дэканата;
  • 3 фатаграфіі 3х4.

Асноўныя вучэбныя дысцыпліны:

  • асновы агульнай псіхалогіі;
  • псіхалогія развіцця;
  • псіхадыягностыка;
  • псіхалогія асобы;
  • сацыяльная псіхалогія;
  • псіхалагічнае кансультаванне;
  • канфлікталогія;
  • асновы псіхакарэкцыі;
  • псіхалогія працы.

Месцазнаходжанне: г. Наваполацк, вул. Блахіна, 30, аўдыторыя 429 (новы корпус).