Шахматны клуб знаходіцца ў аўд. 115н.
Сёння шахматы дынамічна развіваюцца: мільёны людзей па ўсім свеце гуляюць і атрымліваюць яркія эмоцыі і ўражанні. Штогод праводзяцца тысячы турніраў па ўсім свеце з вялікімі прызавымі фондамі.
Шахматы – неверагодная гульня, яна:
- дазваляе навучыцца самастойна думаць і прымаць рашэнні;
- вучыць канцэнтраваць увагу на адным працэсе, як следства, выпрацоўваецца ўседлівасць;
- развівае прасторавае ўяўленне;
- спрыяе творчаму стаўленню да жыцця;
- развівае абстрактнае мысленне, логіку і ўважлівасць;
- выпрацоўвае навыкі стратэгічна мысліць, планаваць дзеянні і дасягаць мэты.
Мы дапаможам не толькі навучыцца гуляць у шахматы, але і прымаць удзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах, атрымліваць спартыўныя разрады і званні.
- Набор у групы праводзіцца на працягу ўсяго навучальнага года.
- Расклад заняткаў можа быць падабраны з улікам пажаданняў дзяцей і бацькоў. Пачатак заняткаў – па меры фарміравання групаў.
- Папярэдні запіс па тэлефонах: +375 29 819-68-84, +375 33 337-85-97.
Выкладчык | Месца правядзення | пн | аўт | ср | чц | пт | сб | ндз |
Маслякоў Міхаіл Сяргеевіч, кандыдат у майстры спорту |
г. Наваполацк, вул. Блахіна, 30, фае 2 паверх, клас шахматаў |
17.00-20.00 | 17.00-20.00 | 17.00-20.00 | - |
Кошт паслуг:
Назва паслугі | Адз. вым. | Кошт паслуги, руб. пры працягласці занятка 45 хв. |
Кошт індывідуальнага занятка па шахматах | 1 занятак / чал. | 21,00 |
Абанемент (1 раз на тыдзень) | мес. / чал. | 24,00 |
Абанемент (2 разы на тыдзень) | мес. / чал. | 40,00 |
Азнаямленчы занятак дарма!