Міжнародная федэрацыя ўніверсітэцкага спорту (далей - FISU), якую ствырылі ў 1949 годзе, з'яўляецца арганізатарам розных спартовых мерапрыемстваў, такіх як зімовыя і летнія ўніверсіяды, чэмпіянаты свету сярод студэнтаў, якія праходзяць па 30 розных відах спорту.
У 1959 годзе FISU ўпершыню правяла адзіныя студэнцкія гульні ў г.Турын (Італія), якія называліся Універсіяда (ад італьянскіх словаў "універсітэт" і "іяда", што азначае перыяд правядзення гэтых гульняў). Сімвалам міжнароднай студэнцкай арганізацыі зацвердзілі літару "U" ў асяроддзі 5 рознакаляровых зорак, якія сімвалізуюць пяць кантынентаў. У гонар пераможцаў універсіядаў выконваецца студэнцкі гімн "Guadeamus Igitur". Першым прэзідэнтам FISU стаў Паўль Шлеймер - фізік і матэматык з Люксембурга.
Беларусь як самастойная каманда бярэ ўдзел у зімовых і летніх сусветных універсіядах з 1993 года..
Студэнты ПДУ - удзельнікі Сусветнай універсіяды:
Год і месца правядзення Універсіяды | Прозвішча, імя спартоўцы | Від спорту | Медалі |
1987 – летняя Універсіяда (Загрэб, Югаславія) |
Астапковіч Ігар (МБФ) | лёгкая атлетыка (кіданне молата) |
залаты медаль |
1989 – летняя Універсіяда (Дуйсбург, ФРГ) |
Астапковіч Ігар (МБФ) | лёгкая атлетыка (кіданне молата) |
залаты медаль |
1999 – летняя Універсіяда (Пальма дэ Маёрка, Іспанія) |
Губкіна Людміла (СПФ) | лёгкая атлетыка (кіданне молата) |
срэбны медаль |
2001 – зімовая Універсіяда (Закапане, Польша) |
Саннікава (Міхайлава) Алена (СПФ) | лыжныя гонкі | |
2001 – летняя Універсіяда (Пекін, Кітай) |
Губкіна Людміла (СПФ) | лёгкая атлетыка (кіданне молата) |
бронзавы медаль |
2003 – зімовая Універсіяда (Тарвізіё, Італія) |
Цярэшка Аляксей (СПФ) | лыжныя гонкі | |
2005 – летняя Універсіяда (Ізмір, Турцыя) |
Дзевятоўскі Вадзім (ЮФ) | лёгкая атлетыка (кіданне молата) |
залаты медаль |
2007 – летняя Універсіяда (Бангкок, Тайланд) |
Галяшоў Сяргей (СПФ) | лёгкая атлетыка (скачкі ў вышыню) |
|
Касцюкоў Ігар (СПФ) | плаванне | ||
2011 – зімовая Універсіяда (Эрзурум, Турцыя) |
Шведаў Ігар (ІБФ) | хакей | срэбны медаль |
Брыкун Кірыл (СПФ) | хакей | срэбны медаль | |
2013 – летняя Універсіяда (Казань, Расія) |
Шлюпская Кацярына (СПФ) | акадэмічнае веславанне | срэбны медаль |
Лясяк Сяргей (СПФ) | дзюдо | ||
2015 – летняя Універсіяда (Кванджу, Южная Карэя) |
Латкін Антон (СПФ) | плаванне | |
2017 – летняя Універсіяда (Тайбэй, Тайвань) |
Латкін Антон (ГФ) | плаванне | |
2019 – летняя Універсіяда (Неапаль, Італія) |
Латкін Антон (ГФ) | плаванне | |
Анушкевич Яўген (ГФ) | тхэквандо |