Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

НАШ КОРПУС

Нам, студэнтам былога гісторыка-філалагічнага факультэта, невымоўна пашанцавала навучацца ў будынку першай вышэйшай навучальнай установы на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а гэтым не кожны пахваліцца. На здымку – «беларуская Сарбона» - вучэбна-лабараторны корпус №5 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

НАШ КОРПУС - вучэбна-лабараторны корпус №5

НАВУКА

На факультэце рэгулярна праводзяцца рэспубліканскія і міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі па актуальных праблемах сучасных гуманітарных навук у адпаведнасці з профілем факультэта (гісторыя, псіхалогія, мовазнаўства і г. д.).

НАВУКА - Навукова-практычныя канферэнцыі

НАШЫЯ ВЫПУСКНІКІ

Выпускнікі нашага факультэта працуюць у розных установах сферы адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, паспяхова рэалізуючы сябе ў сваёй прафесіі. Штогод факультэт выпускае больш за сотню высокапрафесійных спецыялістаў.

НАШЫЯ ВЫПУСКНІКІ - Высокапрафесійных спецыялісты

СЯБРЫ ФАКУЛЬТЭТА

На здымку – Нінэль Шчасная – знакамітая палачанка сучаснасці, таленавітая беларуская мастачка і, акрамя ўсяго іншага, блізкі сябар нашага факультэта, якая падарыла нам у 2007 г. некалькі дзясяткаў сваіх выдатных твораў, якія цяпер упрыгожваюць канферэнц-залу факультэта.

СЯБРЫ ФАКУЛЬТЭТА - Нінэль Шчасная

ЗНАКАМІТЫЯ ГОСЦІ

Вельмі часта наш факультэт прымае гасцей, сярод якіх ёсць і даволі вядомыя людзі: міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь В. Радзькоў (на здымку), надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Францыі ў РБ спадарыня Мерэй Мюсо, дыпламаты, дзеячы навукі і культуры розных еўрапейскіх дзяржаваў.

ЗНАКАМІТЫЯ ГОСЦІ - факультэт прымае вядомых людзей

ДУХОЎНАСЦЬ

Ідэалагічная работа на факультэце накіраваная на духоўна-маральнае, патрыятычнае выхаванне, на падрыхтоўку і выкананне асноўных сацыяльных роляў. На здымку – біскуп Полацкі і Глыбоцкі Феадосій на сустрэчы са студэнтамі факультэта.

ДУХОЎНАСЦЬ - Біскуп Полацкі і Глыбоцкі Феадосій

СВЯТЫ

На факультэце праходзяць канцэрты, праводзяцца, як агульнаўніверсітэцкія, гэтак і ўнутрыфакультэцкія фэсты намаганнямі таленавітых студэнтаў факультэта, якія неаднаразова заваёўвалі гран-пры конкурсаў канцэртных праграмаў, вакалу і сцэнічнага майстэрства.

СВЯТЫ - Агульнаўніверсітэцкія і ўнутрыфакультэцкія фэсты

ТВОРЧАСЦЬ

Нашыя студэнты з'яўляюцца ўдзельнікамі фальклорна-этнаграфічнага клуба "Княжыч", народнага тэатра гістарычнага касцюма "Полацкі зьвяз", а таксама ўдзельнічаюць у археалагічных раскопках і этнаграфічных даследаваннях.

ТВОРЧАСЦЬ - Фальклорна-этнаграфічны клуб “Княжыч”

ПАДАРОЖЖЫ

Па выніках штогадовага конкурсу «Лепшая група факультэта» пераможцы ўзнагароджваюцца турыстычнай паездкай у розныя куткі Беларусі. На здымку – пераможцы конкурсу «Лепшая група ГФФ за 2006/2007 навучальны год» на экскурсіі ў г. Мінску.

ПАДАРОЖЖЫ - Лепшая група ГФФ на экскурсіі ў Мінску

ПЕРШАКУРСНІКІ

Па выніках штогадовага ўніверсітэцкага фэсту «Дэбют першакурснікаў 2007» калектыў гісторыка-філалагічнага факультэта заняў першае месца ў намінацыі «Лепшая канцэртная праграма», а таксама першае месца ў інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі? », паэтычным конкурсе і конкурсе літаратурных эсэ.

ПЕРШАКУРСНІКІ - Дэбют 2007

ДАБРАЧЫННАСЦЬ

Сіламі студэнтаў факультэта штогод арганізуецца два навагодніх прадстаўленні для дзяцей. Адзін – для выхаванцаў Наваполацкага сацыяльнага прытулку, другі – для дзяцей супрацоўнікаў універсітэта. На здымку – студэнты факультэта і выхаванцы Наваполацкага сацыяльнага прытулку.

ДАБРАЧЫННАСЦЬ - Навагоднія прадстаўленні

ПРЫГАЖОСЦЬ

«А з нашага акна ...» - плошча Чырвоная вядома не бачная, але таксама незвычайна прыгожа. Вось такія пейзажы могуць назіраць студэнты і выкладчыкі факультэта з вокнаў нашага любімага корпуса. Не падзяліцца з Вамі такой прыгажосцю мы проста не маглі!...

ПРЫГАЖОСЦЬ - Пейзажы з вокнаў корпуса