Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Кафедра сусветнай літаратуры і замежных моў увесь час пашырае міжнароднае супрацоўніцтва. У сярэдзіне лістапада прынесла першыя вынікі супрацоўніцтва з NOVA (Муніцыпальны каледж Паўночнай Вірджыніі, ЗША): адбыўся першы online-семінар на тэму «Гатычнае фэнтэзі (Э.По, С.Кінг)».

online seminar 1

online seminar 2

online seminar 4

online seminar 6

Адметнасць семінара ў тым, што прафесар Майкл Эймі (NOVA, ЗША) ў звычайным рэжыме праводзіў занятак паралельна і для сваіх студэнтаў, і для студэнтаў спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя таго, што студэнты РГФ атрымалі веды па тэме занятка і палепшылі навыкі аналізу тэксту, яны яшчэ мелі магчымасць назіраць за працэсам выкладання ў амерыканскай навучальнай установе і адначасова ўдзельнічаць у гэтым працэсе, абмяркоўваць таямніцы твораў Э.По і С.Кінга з аднагодкамі з ЗША. Шчыра дзякуем нашым амерыканскім калегам і спадзяемся, што гэты семінар – толькі першая падзея са шматлікіх будучых агульных мерапрыемстваў у галіне нашага супрацоўніцтва з ЗША.

online seminar 3

online seminar 5

В.А. Гембіцкая-Бортнік, Я.А. Папакуль