Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Некалькі тысяч кіламетраў, што аддзяляюць Беларусь ад Узбекістана ўжо даўно не з’яўляюцца непераадольнай перашкодай для дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі народамі. У сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя выкладчыкі, якія прыехалі ў Наваполацк з зямлі, якая дала свет такіх вялікіх вучоных і асветнікаў, як аль-Харэзмі, аль-Беруні, Авіцэна, Улугбек і Наваі, зрабілі свой дастойны ўнёсак ў станаўленне самастойнага Наваполацкага політэхнічнага інстытута.

Сёння мы з’яўляемся сведкамі пачатку новага этапу супрацоўніцтва Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з установамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Узбекістан. Першапраходцам у развіцці дадзенага напрамку стаў фінансава-эканамічны факультэт. На старонках нашага сайта ўжо паведамлялася аб выніках візіту дэкана ФЭФ Ганны Расціславаўны Лаўрыненка і загадчыцы кафедры ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту Алены Барысаўны Малей у Самарканд. Разгорнутая справаздача аб наведванні імі Ташкенскага фінансавага інстытута і ўражаннях ад іх знаёмства з узбекскай сталіцай – у нашым інтэрв’ю.

Кар.: Да нядаўняга часу узбекскі напрамак міжнароднага супрацоўніцтва Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта заставаўся цалкам непрыкметным. Як аказаўся магчымым візіт у Ташкенцкі фінансавы інстытут (ТФІ)?

Г.Р. Лаўрыненка: Адносіны з ТФІ завязаліся дзякуючы наведванню гэтай ВНУ Юрыям Пятровічам Голубевым, нашым прарэктарам па вучэбнай рабоце. Потым у ходзе падрыхтоўкі візіту мы падтрымлівалі пастаянны кантакт з узбекскім бокам і папярэдне прапрацавалі шырокае кола тэм, якія маглі б стаць прадметам абмеркавання ў Ташкенце. У гэтай сувязі мы хацелі б падзякаваць Салахіддыну Шахабіддынавічу Авазхаджаеву, галаве аддзела міжнародных зносін ТФІ, за ўвагу да нас і аператыўнае вырашэнне ўсіх арганізацыйных пытанняў. Гэта кіраўнік новай фармацыі, якія ведае пра міжнароднае навукова-адукацыйнае супрацоўніцтва не па чутках. Зараз гэты малады вучоны – дактарант Універсітэта менеджменту і прадпрымальніцтва Байнэры (Малайзія).

А.Б. Малей: У Ташкенцкім фінансавым інстытуце нас цёпла і сардэчна сустрэлі і былі гатовыя да канструктыўнага адкрытага дыялогу.

Кар.: А што ўяўляе сабой ТФІ?

Г.Р. Лаўрыненка: Ташкенцкі фінансавы інстытут – дастаткова маладая вышэйшая навучальная ўстанова, у якой займаецца каля 2,5 тысяч студэнтаў. ТФІ быў утвораны ў 1991 годзе на базе крэдытна-эканамічнага і бухгалтарска-эканамічнага факультэтаў Ташкенцкага інстытута народнай гаспадаркі, ВНУ, якая ў час існавання СССР з’яўлялася, напэўна, галоўнай кузняй эканамічных кадраў не толькі для Узбекскай ССР, але і для рэспублік усяго сярэднеазіяцкага рэгіёна. Можна з поўнай упэўненасцю канстатаваць, што інстытут мае моцныя адукацыйныя традыцыі і прафесарска-выкладчыцкі склад, трывалую матэрыяльную базу. С пачатку бягучага навучальнага года ўзначальвае ТФІ яго ж выпускнік – кандыдат эканамічных навук Улугбек Уктамавіч Азізаў.

tashk fin institut 1

tashk fin institut 2

А.Б. Малей: І па словах узбекскіх калег, і па ўражаннях ад асабістай камунікацыі з Улугбекам Уктамавічам, нам адразу стала зразумела, што ён – вельмі прагрэсіўны рэктар! Нічога дзіўнага, бо ў яго за плячыма не толькі навучанне ў роднай краіне, але і ў Ёкагамскім нацыянальным універсітэце, адной з вядучых дзяржаўных ВНУ Японіі.

Нягледзячы на сваю маладосць, а яму крыху больш за сорак гадоў, рэктар мае вялікі вопыт работы на самых адказных пасадах. У 2013–2016 гадах ён ужо ўзначальваў ТФІ, а потым на працягу двух гадоў працаваў у Кабінеце Міністраў Рэспублікі Узбекістан, і, як мы разумеем, браў удзел у правядзенні тых рэформаў, якія на дадзены момант праводзяцца ў краіне.

У сябе ў інстытуце У.У. Азізаў з’яўляецца рухавіком прагрэсу, асабліва ў сферы інтэрнацыяналізацыі. ТФІ актыўна супрацоўнічае з замежнымі ВНУ, у тым ліку, праз сумесныя адукацыйныя праекты па цэламу шэрагу перспектыўных напрамкаў. У іх ёсць сумесны факультэт з малайзійскім ВНУ, на якім прапануюць такія праграмы, як «Ісламскае фінансаванне» і «Бухгалтарскі ўлік». Прычым, апошняя сертыфікавана Сусветнай арганізацыяй прафесійных бухгалтараў (АССА). А гэта, сапраўды, крута!

tashk fin institut 3

Кар.: Якія пытанні абмяркоўваліся ў ТФІ? Якія вынікі перагавораў?

Г.Р. Лаўрыненка: Першае, аб чым мы адразу дамовіліся з узбекскімі калегамі, гэта быў акадэмічны абмен. Ужо ў красавіку мы чакаем гасцей: да нас прыедуць дзесяць студэнтаў і трое выкладчыкаў. Узначальваць гэтую дэлегацыю будзе сам рэктар ТФІ Улугбек Уктамавіч Азізаў.

tashk fin institut 4

Кар.: Студэнты прыедуць да нас для навучання?

Г.Р. Лаўрыненка: Так, яны на тыдзень далучацца да сваіх беларускіх аднагодкаў і будуць удзельнічаць у адукацыйным працэсе. Абяруць дысцыпліны, якія іх цікавяць, а мы на гэтай падставе падрыхтуем для іх індывідуальныя вучэбныя планы.

Для нас гэта будзе першы вопыт такога кароткатэрміновага ўключэння замежных студэнтаў у навучальны працэс. Мы самі запазычылі такую форму правядзення стажыроўкі ў расійскіх калег з Маскоўскага гуманітарнага ўніверсітэта, які прымаў у сябе студэнтаў з ПДУ. У выніку узбекскія студэнты атрымаюць новыя веды і сертыфікат, у якім будзе пазначана, што яны праслухалі тыя ці іншыя прадметы ў пэўным аб’ёме.

Але галоўная мэта прыезду такой прадстаўнічай дэлегацыі з ТФІ – знаёмства з узроўнем арганізацыі і якасцю адукацыйнага працэсу ў нашым універсітэце, а таксама яго матэрыяльна-тэхнічнай базай.

Кар.: Гэта звязана з зацікаўленасцю нашых узбекскіх партнёраў у распрацоўцы сумесных вучэбных праграм з ПДУ?

Г.Р. Лаўрыненка: Хутчэй, з нашай агульнай зацікаўленасцю ў развіцці супрацоўніцтва! Фінансава-эканамічны факультэт ПДУ можа прапанаваць вучэбныя праграмы высокай еўрапейскай якасці. У нас склаліся моцныя адукацыйныя традыцыі, якія дазваляюць паспяхова канкурыраваць з лепшымі беларускімі ўніверсітэтамі і ВНУ ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Мы маем моцныя навукова-педагагічныя кадры, у навучальным працэсе задзейнічаны вучоныя і выкладчыкі-практыкі, а таксама замежная прафесура.

Маючы шырокія міжнародныя кантакты і ўжо больш за дваццаць гадоў прымаючы ўдзел у праграмах, якія фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам, мы даем магчымасць нашым студэнтам прайсці замежныя стажыроўкі, паўдзельнічаць у акадэмічнай мабільнасці.

На дадзены момант мы працягваем абмеркаванне, па якіх спецыяльнасцях будуць адкрыты праграмы бакалаўрыята з выдачай двух дыпломаў – Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан.

А.Б. Малей: Па бакалаўрыяце абмяркоўваліся розныя варыянты рэалізацыі сумесных праграм. Разглядалася як магчымасць навучання узбекскіх студэнтаў на працягу двух гадоў у сябе ў краіне, а потым – двух гадоў у ПДУ, гэта значыць «2+2», так і па формуле «3+1», калі тры гады яны вучацца там і адзін год (трэці курс) – тут. У любым выпадку, усе пагадзіліся з тым, што нашы выкладчыкі таксама будуць ездзіць у Ташкент і чытаць студэнтам асобныя дысцыпліны. Мы плануем таксама задзейнічаць дыстанцыйныя тэхналогіі навучання. Г.Р. Лаўрыненка: Папярэдне вырашылі, што ўсё ж найбольш прымальны варыянт «3+1». Мы абапіраліся на вопыт супрацоўніцтва паміж Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка і Ташкенцкім дзяржаўным універсітэтам імя Нізамі, якое вылілася ў стварэнне сумеснага факультэта.

Кар.: Па якіх спецыяльнасцях бакалаўрыяту будзе весціся сумесная падрыхтоўка?

Г.Р. Лаўрыненка: Мы плануем адкрыць сумесную падрыхтоўку па некалькіх праграмах бакалаўрыяту: «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «Лагістыка», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» і «Фінансы і крэдыт».

Ёсць падобныя планы і на адкрыццё сумеснай магістратуры (па формуле «1+1»). Па якіх напрамках, вырашым пад час далейшага абмеркавання. Мы даслалі узбекскім партнёрам нашы вучэбныя планы. Зараз ідзе іх дэталёвая прапрацоўка.

Кар.: Супрацоўніцтва з ТФІ будзе праходзіць толькі ў адукацыйнай сферы?

Г.Р. Лаўрыненка: Зразумела, не! Мы спадзяемся, што сумесна з ТФІ возьмем удзел у беларуска-ўзбекскім конкурсе навукова- тэхнічных праектаў. Плануецца сумесная арганізацыя канферэнцый.

А.Б. Малей: Ужо ў самы бліжэйшы час, 18–19 красавіка, адбудзецца ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Устойлівае развіццё эканомікі: міжнародныя і нацыянальныя аспекты», якую наш факультэт ладзіць сумесна з цэлым шэрагам замежных партнёраў. Яна будзе праходзіць ў фармаце анлайн, і калегі з ТФІ ахвотна адгукнуліся на запрашэнне далучыцца да работы гэтай канферэнцыі. Прадугледжваецца абмен публікацыямі ў нашых навуковых выданнях, сумесны ўдзел у праектах «Erasmus+».

Кар.: Узбекскія ВНУ таксама ўдзельнічаюць у праграмах, якія фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам?

А.Б. Малей: Зразумела! У гэтай краіне працуе Нацыянальны офіс Erasmus+. Але калі Беларусь, поруч з Украінай, Малдовай, Грузіяй і Азербайджанам, уваходзіць у групу краін Усходнееўрапейскага партнёрства, то Узбекістан адносіцца да так званага «Рэгіёна 7. Цэнтральная Азія», дзе таксама прысутнічаюць Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан. У ТФІ ёсць спецыяліст, які адказвае за гэты напрамак міжнароднага супрацоўніцтва. Ён, дарэчы, знаёмы з начальнікам аддзела міжнародных сувязей ПДУ Сяргеем Васільевічам Пешкуном.

Кар.: Вы мелі магчымасць прачытаць лекцыі ў ТФІ?

А.Б. Малей: Так, мы чыталі адкрытыя лекцыі. У мяне, напрыклад, былі студэнты-бухгалтары старэйшых курсаў – дзве групы, пяцьдзясят чалавек. У працэсе папярэдняй камунікацыі з загадчыкамі кафедр высветлілася, што пытанні ўліку ў лічбавай эканоміцы з’яўляюцца вельмі актуальнымі для Узбекістана. Асабліва гэта датычыцца абарачэння і ўліку крыптавалюты, што і абумовіла выбар тэматыкі маёй адкрытай лекцыі.

Я расказвала ім пра ўлік крыптавалют у Рэспубліцы Беларусь. Трэба адзначыць, што беларускае заканадаўства лічыцца адным з найбольш прагрэсіўных у гэтай сферы. Нашы падыходы вельмі здзівілі ўзбекскую аўдыторыю. Так, у іх крыптавалюту разглядаюць як адзін з відаў валюты, што абумоўлівае і наяўнасць асцярог у сувязі з арганізацыяй яе вольнага абарачэння. У міжнароднай жа практыцы існуюць розныя падыходы да трактоўкі крыптавалюты, і поўнавартаснай валютай яе практычна нідзе не прызнаюць. Па-першае, крыптавалюта не мае пад сабой ніякага цвёрдага фінансавага забеспячэння. Па-другое, няма ніякай рэгламентацыі адпаведнымі нацыянальнымі заканадаўствамі парадку яе абарачэння і г.д. Таму ў Беларусі крыптавалюта прызнаецца (у залежнасці ад спосабу атрымання і напрамкаў далейшага выкарыстання) або як фінансавыя ўкладанні, або як тавар, або як гатовая прадукцыя.

tashk fin institut 9

Такі падыход выклікаў жывы дыялог у аўдыторыі. Аказалася, што гэтая тэма актыўна прапрацоўваецца некалькімі студэнтамі і абрана імі для даследавання як у дыпломнай рабоце, так і далей ужо для магістарскай дысертацыі.

Г.Р. Лаўрыненка: Тэма маёй лекцыі – «Кароткі аналітычны агляд стану і перспектыў інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь». Аўдыторыя – 100 чалавек – студэнты, якія навучаюцца ў рускамоўных групах. Важна адзначыць, што ва Узбекістане студэнты маюць магчымасць абіраць, навучацца ім па-руску або па-ўзбекску. Адпаведна фармуюцца «рускія» і «ўзбекскія» групы. Залічэнне ў іх, зусім як і ў нас, абмяжоўваецца лічбамі прыёму. Гранты – месцы за кошт сродкаў бюджэту, кантракт – платная аснова. У мінулую прыёмную кампанію Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан ТФІ былі вылучаны месцы ў рускамоўных групах толькі па спецыяльнасцях «Фінансы», «Банкаўская справа», «Бухгалтарскі ўлік і аўдыт». У сярэднім па грантах – 1, па кантракце – 18 чалавек. Квота для груп, дзе выкладанне вядзецца на ўзбекскай мове, большая. Напрыклад, на спецыяльнасці «Банкаўская справа» па грантах было залічана 4, а па кантракце – 27 студэнтаў.

tashk fin institut 10

Я адкрыла сваю лекцыю паказам прэзентацыі пра Полацкі ўніверсітэт. З аднаго боку, для мяне гэта была магчымасць прадставіцца: распавесці, хто я і адкуль. З іншага боку, хтосьці з гэтых студэнтаў прыедзе да нас у красавіку, і ў іх ужо будзе пэўнае ўяўленне пра ПДУ. У нас адбыўся жывы зацікаўлены дыялог са студэнтамі, бо пытанні мадэрнізацыі эканомікі і яе пераходу на інавацыйны тып развіцця ва Узбекістане таксама знаходзяцца ў прыярытэце. Варта адзначыць, што студэнты цудоўна размаўляюць па-руску! Многія з іх таксама вывучаюць англійскую і добра валодаюць ёй. Увага да міжнароднай мовы № 1 таксама збліжае нас з ТФІ.

tashk fin institut 11

А.Б. Малей: Нам вельмі спадабаліся ўзбекскія студэнты, з якімі давялося папрацаваць у Ташкенце. Яны вельмі ўдумлівыя і зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў, выдатна выхаваныя. Увесь час адчуваецца павага з іх боку да выкладчыка і старэйшых увогуле, што, натуральна, вельмі характэрна для Усходу.

Таксама мы наведалі факультэцкі конкурс «Ану-ка, дзяўчаты!» («Баллі, кізлар»), які ладзіцца ў традыцыях аднайменнай савецкай тэлеперадачы, дзе дзяўчатам трэба не толькі прыгажосцю, але і розумам вызначыцца, прадэманстраваць таленты сапраўднай гаспадыні.

tashk fin institut 5

tashk fin institut 6

Кар.: Ці атрымалася пабачыць горад?

А.Б. Малей: Ташкент выглядае сучасным касмапалітычным горадам. Няглядзячы на хуткацечнасць нашага візіту ў Ташкент і насычанасць рабочай праграмы, якую прапанавалі нашы гасцінныя гаспадары, мы мелі магчымасць палюбавацца узбекскай сталіцай. Вялікі дзякуй Фарыдзе Касумавай, якая дапамагла нам убачыць горад ва ўсёй яго прыгажосці! Ташкент нам вельмі спадабаўся! На фоне ярка блакітнага неба велічныя будынкі з белага мармуру глядзеліся проста цудоўна!

tashk fin institut 16

Наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Тэмурыдаў, прысвечаны перыяду праўлення Аміра Тэмура і заснаванай ім дынастыі. Амір Тэмур, больш вядомы ў Еўропе як Тамерлан, нарадзіўся на тэрыторыі Узбекістана і з’яўляецца нацыянальным героем узбекскага народу.

tashk fin institut 12

tashk fin institut 20

tashk fin institut 22

tashk fin institut 14

tashk fin institut 15

tashk fin institut 21

tashk fin institut 19

Г.Р. Лаўрыненка: Гэты адна з галоўных славутасцяў Ташкента. Не наведаць яе і не атрымаць асалоды ад хараства гэтага музея было б вялікай памылкай! Паглядзець там ёсць на што не толькі аматарам гісторыі. Сапраўдным упрыгожаннем музея служыць аграмаднай крышталёвая люстра вышынёй з трохпавярховы дом. Яна складаецца з больш чым ста тысяч падвесак і пяцісот свяцільняў!

tashk fin institut 13

tashk fin institut 17

tashk fin institut 18

Не маглі прайсці і міма чароўнага усходняга базару!

tashk fin institut 23

Кар.: Што вас уразіла ў ім?

А.Б. Малей: Перш за ўсё, багацце дарункаў прыроды!

Г.Р. Лаўрыненка: А яшчэ, вядома ж, людзі! Яны ўмеюць гандляваць, і гэта частка іх шматвяковай культуры. Як сказаў пад час свайго афіцыйнага візіту ва Узбекістан, што адбыўся ў верасні 2018 года, Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка: «Калі б мы навучыліся гандляваць, як узбекі, прадстаўляць тавар, які вырабляем, мы былі б удвая багацейшыя». Наведаўшы сапраўдны усходні базар і пабачыўшы, як працуюць са сваімі пакупнікамі ў Ташкенце, не магу з гэтым не пагадзіцца!

Кар.: Не ўстаялі перад майстэрствам гандляроў і вы?

А.Р. Лаўрыненка: Так. Набылі сухафрукты і сувеніры з узбекскім каларытам: размаляваныя талерачкі і бабайчыкаў. Бабайчыкі – яркія, вясёлыя і добрыя керамічныя фігуркі. Як правіла, яны выяўляюць усмешлівага дзядулю. Без іх з Узбекістану, напэўна, не з’язджае ніводны замежны госць. Па вяртанні ў Беларусь мае бабайчыкі хутка «разышліся» па сябрах і знаёмых.

Кар.: Візіт ва Узбекістан пэўна ж запомніўся і магчымасцю за лічаныя гадзіны патрапіць з панурага беларускага лютага ў яркую сярэднеазіяцкую вясну?

А.Б. Малей: Узбекістан – цёплая краіна. І за гэтую зіму снег там бачылі толькі два разы. Але другі снегапад як раз супаў з нашым візітам. Пра гэтае цікавае супадзенне казалі і нашы узбекскія калегі. Моцнае ўражанне зрабіла і тое, як хутка на змену звыклым нам снежным карцінам хутка прыйшлі зялёная траўка, яркае сонца і блакітнае неба!

tashk fin institut 7

А.Р. Лаўрыненка: На заканчэнне хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць нашым узбекскім калегам і асабіста рэктару Улугбеку Уктамавічу Азізаву за цёплы сардэчны прыём і плённую сумесную працу! Спадзяемся, наша далейшае супрацоўніцтва будзе пастаянна ўмацоўвацца і прынясе вялікую карысць нашым студэнтам, магістрантам, выкладчыкам і ТФІ з ПДУ ў цэлым!

tashk fin institut 8

Гутарыў Уладзімір Філіпенка