Аляксей Леанідавіч Коц

Аляксей Леанідавіч паведаў нам аб ходзе раскопак, прывёў цікавыя факты і падзяліўся далейшымі планамі на бліжэйшы час.

Кар.: Аляксей Леанідавіч, калі ласка, раскажыце, калі пачаліся раскопкі?

А.Л. Коц: Археалагічныя раскопкі працягваюцца ўжо два месяцы. Адпрацавалі ўвесь ліпень і зараз працуем увесь верасень са студэнтамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Раскопкі на тэрыторыі Верхняга Замка ў Полацку

Кар.: Чым прываблівае Верхні замак у якасці тэрыторыі для даслядаванняў?

А.Л. Коц: Безумоўна, Верхні замак – цэнтральны археалагічны помнік горада. Ён цікавы ў першую чаргу тым, што тут знаходзіцца вельмі вялікі культурны пласт. Ён можа дасцігаць 6-ці метраў. Гэта самы магутны пласт, які фіксуецца ў Полацку, і больш такіх мы нідзе не знойдзем. У нас ёсць план даследаваць усе напластаванні.

Магчыма, у будучым на дадзенай тэрыторыі могуць быць нейкія будоўлі ў межах рэканструкцыі забудовы Верхняга Замка. У сувязі з гэтым мы і даследуем гэтую тэрыторыю.

Студэнты спецыяльнасці «Гісторыя» на археалагічных раскопках у Полацку

Кар.: Што ўжо атрымалася знайсці? Якія вынікі Вы можаце зрабіць на дадзены момант?

А.Л. Коц: Зараз мы закладваем раскоп на краю Верхняга Замка з мэтай таго, каб даследаваць абарончыя умацаванні, якія былі тут ў свой час узведзены пры абароне горада. Нам удалося знайсці частку абарончай сцяны ў выглядзе драўляных гародняў, якія стаялі згонку ад Верхняга Замка і былі ў выглядзе невялікіх памяшканняў. Хутчэй за ўсе, падлога, якая была выслана драўлянымі насціламі, – гэта так званыя гародні, невялічкія клеці для таго, каб былі моцнымі самі абарончыя ўмацаванні. Таксама адным з такіх памяшканняў была выяўлена печ 16-га стагоддзя, якая, верагодна, магла выкарыстоўвацца для абароны.

Яшчэ адзін цікавы аб’ект, які нам атрымалася выявіць, гэта пабудова першай трэці 17-га стагоддзя. Пабудова знаходзілася на глыбіні больш за чатырох вянцоў. Дакладна фіксуюцца межы гэтай пабудовы ў выглядзе драўляных бярвенняў і зруба. Натуральна, што гэта пабудова была жылой. У ёй выяўлена вялікая колькасць археалагічных знаходак: у першую чаргу, гэта массавы матэрыял – кераміка і косткі жывел, якія сведчаць аб жылым прызначэнні пабудовы; таксама шэраг індывідуальных знаходак, такіх як фрагмент імпартанага стакана з гербавай выявай, цікавы рукамый, фляга, шэраг крэмяневых адшчэпаў, якія выкарыстоўваліся для выбівання агню.

Археалагічныя знаходкі на тэрыторыі Верхняга Замка

Кераміка

Гэта пабудова захавана вельмі добра, і акрамя таго, у ёй знойдзена, напрыклад, зерне; рэшткі бяросты, якія выкарыстоўвалася для гідраізаляцыі пад пабудову.

Кар.: Якія планы у Вас наперадзе? Чым Вы плануеце займацца далей?

А.Л. Коц: У далейшым нашы планы, безумоўна, даследаваць усю пабудову і прыняць меры па яе захаванні. Калі глядзець агулам па раскопкам, то мы збіраемся дасягнуць матэрыковай паверхні. Я вельмі спадзяюся, што наперадзе ў нас яшчэ старажытны рускі слой, 11-13-га стагоддзяў, які парадуе нас шыкоўнымі знаходкамі Сярэднявечнага перыяду.

Кар.: Дзякуем за размову! Далейшых Вам поспехаў!

Даследванне пабудовы першай трэці 17-га стагоддзя

Марыя Залеская

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie