У Полацкім дзяржаўным універсітэце ганарацца сваёй слаўнай гісторыяй і беражліва захоўваюць памяць аб ёй. Гэта не проста знак павагі да многіх пакаленняў выкладчыкаў і студэнтаў мінулага, але і натхняльны прыклад для тых, ад каго залежыць будучае першай вышэйшай навучальнай установы на беларускай зямлі. Таму сімвалічна, што святкаванне 438-й гадавіны ПДУ пачалося менавіта з адкрыцця абноўленай экспазіцыі Музея асветы і навукі Полаччыны «ПДУ – адукацыйны, навуковы, культурны цэнтр рэгіёна», прысвечанай найноўшай гісторыі нашага ўніверсітэта.

Экспазіцыя «ПДУ – адукацыйны, навуковы, культурны цэнтр рэгіёна»

Экспазіцыя «ПДУ – адукацыйны, навуковы, культурны цэнтр рэгіёна»

Экспазіцыя «ПДУ – адукацыйны, навуковы, культурны цэнтр рэгіёна»

Мерапрыемства адкрыў рэктар ПДУ, доктар тэхнічных навук, прафесар Д.М. Лазоўскі. Кіраўнік універсітэта цёпла павіншаваў прысутных з Днём універсітэта. Дзмітрый Мікалаевіч падкрэсліў значнасць павагі да нашага агульнага мінулага і запэўніў, што падрыхтаваная экспазіцыя задумвалася як жывы арганізм і працягне развівацца разам з ПДУ. Рэктар высока ацаніў руплівую працу стваральнікаў музейнай экспазіцыі і ўручыў удзельнікам праекта сертыфікаты.

Рэктар ПДУ Д.М. Лазоўскі

Узнагароду атрымалі:

  • Балгурына Наталля Пятроўна, метадыст спартыўнага клуба;
  • Бурачонак Аляксей Леанідавіч, начальнік Цэнтра інфармацыйных тэхналогій;
  • Вярыга Андрэй Валянцінавіч, спецыяліст адзела дызайну і кіравання брэндам;
  • Ганчарова Таццяна Васільеўна, начальнік аддзела суправаджэння навуковых даследаванняў;
  • Грудніцкая Тамара Аляксандраўна, захавальнік фондаў Музея навукі і асветы Полаччыны;
  • Кечко Ірына Львоўна, начальнік адзела сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій і паслуг;
  • Крупенін Уладзімір Анатольевіч, спецыяліст адзела дызайну і кіравання брэндам;
  • Ляўковіч Андрэй Мікалаевіч, асістэнт кафедры архітэктуры;
  • Мішын Павел Іванавіч, захавальнік фондаў Музея навукі і асветы Полаччыны;
  • Пальмоўская Наталля Аляксандраўна, дырэктар студэнцкага клуба з 1993 па 2011 гг.;
  • Палякова Галіна Вячаславаўна, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю;
  • Пронін Аляксандр Мікалаевіч, аператар капіравальных і множыльных машын рэдакцыйна-выдавецкага аддзела;
  • Русіна Рыта Сяргееўна, начальнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела;
  • Філіпенка Уладзімір Сяргеевіч, спецыяліст па рэкламе аддзела сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій і паслуг;
  • Храмцова Алена Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў;
  • Цубанаў Арцём Вітальевіч, інжынер Цэнтра інфармацыйных тэхналогій.

Бурачонак Аляксей Леанідавіч

Палякова Галіна Вячаславаўна

Філіпенка Уладзімір Сяргеевіч

Цубанаў Арцём Вітальевіч

Прарэктар па вучэбнай рабоце, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Ю.П. Голубеў, які курыраваў рэалізацыю праекта, у сваім выступе асобна адзначыў удзел у падрыхтоўцы экспазіцыі студэнтаў. Самым актыўным з іх Юрый Пятровіч уручыў памятныя сувеніры, падрыхтаваныя прафкамам студэнтаў ПДУ.

Прарэктар па вучэбнай рабоце Ю.П. Голубеў

Заслужанай узнагародай за працу былі адзначаны:

  • Касякоў Андрэй, група 14-АРХ інжынерна-будаўнічага факультэта;
  • Кашнікава Валерыя, група 14-АРХ інжынерна-будаўнічага факультэта;
  • Кечко Юлія, 15-АРХ інжынерна-будаўнічага факультэта;
  • Мядзведзь Ангеліна, група 15-ФК фінансава-эканамічнага факультэта;
  • Мятла Васіліса, група 16-АРХ інжынерна-будаўнічага факультэта;
  • Станкевіч Аляксандр, група 14-АРХ інжынерна-будаўнічага факультэта;
  • Ткачоў Яўген, група 13-АРХ інжынерна-будаўнічага факультэта.

Кечко Юлія

Пасля сканчэння кароткай афіцыйнай часткі Ю.П. Голубеў запрасіў прысутных у экспазіцыйную залу.

За год, які прайшоў з моманту ўрачыстага адкрыцця экспазіцыі, невялікі творчы калектыў – захавальнікі Музея асветы і навукі Полаччыны, супрацоўнікі аддзелаў дызайну і кіраваннем брэндам і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій і паслуг – распрацавалі яе візуальна-тэматычную канцэпцыю і рэалізавалі свае ідэі пры дапамозе як традыцыйных, так і сучасных музейных тэхналогій.

Крупенін Уладзімір Анатольевіч

Наведвальнікі музею

Грудніцкая Тамара Аляксандраўна

У дадатак да двух вялікіх раздзелаў, якія былі прадстаўлены ў маі 2018-га і рэпрэзентавалі асноўныя вехі і знакавыя постаці шматвяковай гісторыі ўніверсітэта, з’явіліся новыя. І сёння наведвальнікі абноўленай экспазіцыі змагли больш дэталёва прасачыць развіццё нашага ВНУ як буйнога рэгіянальнага цэнтра адукацыі і навукі, культурнага і спартыўнага жыцця, а таксама працэс замацавання за ім статусу міжнароднага ўніверсітэта.

Знаёмства з экспазыцыяй музею

Філіпенка Уладзімір Сяргеевіч

Музейныя экспанаты

Удзельнікі стварэння музею

Знаёмства з экспазыцыяй

Як слушна адзначыў у сваёй прывітальнай прамове Д.М. Лазоўскі, музейная эспазіцыі толькі пачала сваё жыццё. Наперадзе – яе далейшае ўдасканаленне. І гэта, паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, – наша агульная справа. Давайце пісаць гісторыю ПДУ разам: Make new history!

Уладзімір Філіпенка
Фота: Паліна Касарэўская

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie