З 1 студзеня па 28 лютага 2023 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце праходзіў II Міжнародны конкурс ілюстраваных твораў «Пра гэта хочацца сказаць...», у якім прынялі ўдзел замежныя студэнты, магістранты, аспіранты, якія вывучаюць рускую мову.
Удзел у конкурсе прымалі прадстаўнікі 35 краін: Аўстраліі, Азербайджана, Арменіі, Афганістана, Беларусі, Беніна, Балівіі, В'етнама, Гаіці, Гвінеі, Гвінеі-Бісаў, Егіпта, Замбіі, Ірана, Казахстана, Кітая, КОТ-Д'івуара, Кыргызстана, Лівана, Марока, Манголіі, М'янмы, Нігерыі, Малдовы, Судана, Эквадора, Расіі, ЗША, Тайваня, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Шры-Ланкі, Паўднёвай Карэі, Японіі.
Тэмы, закранутыя ў творах, разнастайныя: прырода, экалогія, падарожжа, паразуменне, міжкультурны дыялог, талерантнасць, мастацтва, прафесія, медыцына, шчасце, бацькі, хобі, этыкет і інш. Журы конкурсу ацэньвала работы 135 студэнтаў з 33 універсітэтаў і школ Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа.
Сярод удзельнікаў ад Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай месцы размеркаваліся наступным чынам:
  • 2 месца – Дзінара Хаджамырадова, група 19-ІТ-1, факультэт інфармацыйных тэхналогій. Кіраўнік-дацэнт кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Святлана Міхайлаўна Лясовіч
  • 3 месца – Парвіна Ідыева, група 20-РАін, гуманітарны факультэт. Кіраўнік-дацэнт кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Святлана Міхайлаўна Лясовіч
  • Намінацыя "Лепшы лічбавы фармат" - Махліё Турсунава, група 20-РАін, гуманітарны факультэт. Кіраўнік-дацэнт кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Наталля Васільеўна Несцер

Парвіна Ідыева (фото 1)
Махліё Турсунава (фото 2)

Парвіна Ідыева Махліё Турсунава

Дзінара Хаджамырадова
Дзінара Хаджамырадова
Віншуем пераможцаў!