14-15 красавіка 2016 года на базе гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», арганізаваная кафедрай гісторыі і турызму.

Навуковы форум, які праводзіцца ў ПДУ раз у два гады, у гэтым годзе сабраў даследчыкаў з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Германіі і Беларусі. Аб высокім ўзроўні мерапрыемства красамоўна сведчыць той факт, што ў ім прынялі ўдзел 15 дактароў і 60 кандыдатаў навук з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Дзяржаўнага Эрмітажа, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Цюбінгенскага ўніверсітэта (Германія) і многіх іншых буйных адукацыйных і навуковых устаноў.

Даследчыкі канферэнцыі

Міжнародная канферэнцыя пачалася пленарным пасяджэннем, якое традыцыйна праходзіла ў канцэртнай зале Полацкага калегіума. Прарэктар па вучэбнай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук ад імя рэктара ПДУ, доктара тэхнічных навук, прафесара Дзмітрыя Мікалаевіча Лазоўскага шчыра павітаў удзельнікаў канферэнцыі, падзякаваў прысутным навукоўцам за шчыры інтарэс да мінулага Беларускага Падзвіння і пажадаў плённай працы.

Пленарныя даклады прадставілі прысутным апошнія вынікі даследаванняў па шэрагу найбольш цікавых і актуальных праблем. Загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Мікалаеўна Ляўко паказала месца і ролю Віцебскага Падзвіння ў працэсе фарміравання і функцыянавання шляху з «вараг у грэкі».

Прафесар Вольга Мікалаеўна Ляўко

Прафесар Дз.У. Дук у дакладзе «Таямніца зніклай святыні: манастыр Святой Багародзіцы ў Полацку» пераканаўча даказаў, што загадкавы мужчынскі Багародзіцкі манастыр, пабудаваны па загаду Еўфрасінні, і добра вядомы гісторыкам Барысаглебскі манастыр на Бельчыцы з’яўляюцца адным і тым жа.

Прафесар Дз.У. Дук

Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч распавёў пра ўдзел моладзі Полаччыны і Віцебшчыны ў грамадска-палітычным жыцці Савецкай Беларусі ў бурлівы і трагічны перыяд Айчыннай гісторыі – у 1921-1939 гг.

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН РБ Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч

Яўген Мікалаевіч Торшын, старшы навуковы супрацоўнік Сектара архітэктурнай археалогіі Дзяржаўнага Эрмітажа прадставіў увазе ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі вынікі новых архітэктурна-археалагічных даследаванняў царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, якія праводзіліся сумесна санкт-пецярбургскімі і полацкімі вучонымі.

Супрацоўнік Сектара архітэктурнай археалогіі Дзяржаўнага Эрмітажа Яўген Мікалаевіч Торшын

Загадчык кафедры музеалогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Вячаслававіч Маёраў пазнаёміў прысутных з плёнам грунтоўнага параўнаўчага аналізу пячатак Еўфрасінні з Ноўгарада і Полацку.

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту славяназнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук Вольга Ўладзіславаўна Бялова, якая цягам апошніх год плённа даследуе фальклор беларуска-рускага памежжа, выступіла з дакладам «Вадаёмы пскоўска-віцебскага памежжа: паміж вуснай гісторыяй і міфалогіяй».

Паважаныя госці ПДУ парадавалі гаспадароў не толькі сваймі змястоўнымі выступленнямі, але яшчэ й прывезлі шчодрыя падарункі. В.М Ляўко перадала Навуковай бібліятэцы нашага ўніверсітэта двухтомную працу «Славяне на территории Беларуси в до государственный период: к 90-летию со дня рождения Леонида Давыдовича Поболя» (серыя «Славянскія старажытнасці Беларусі»), а В.В. Даніловіч – каля дзясятка кніг, падрыхтаваных даследчыкамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі»

У кароткім перапынку пленарнага пасяджэння ўдзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць завязаць новыя прафесійныя кантакты і абмеркаваць агульныя навуковыя праблемы. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства навуковы форум працягнула работа ў чатырох секцыях:

  • «Археалогія і фізічная антрапалогія Паўночнай Беларусі і сумежных тэрыторый у еўрапейскім кантэксце»;
  • «Этнакультурная спецыфіка Беларускага Падзвіння ў дыяхронным і сінхронным вымярэннях»;
  • «Гісторыя краязнаўства рэгіёна і сумежных тэрыторый»;
  • «Праблемы мовазнаўства, дыялекталогіі і мастацкай літаратуры».

Работа ў секцыях канференцыi

Традыцыйныя даклады і дыскусіі

Работа міжнароднай канферэнцыі ўключала ў сябе не толькі традыцыйныя даклады і дыскусіі. Так, у межах секцый адбыліся прэзентацыі цікавых кніг загадчыка кафедры філасофіі і гісторыі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Яўгена Аляксандравіча Грэбеня («Гражданское население Беларуси в условиях немецкой оккупации (1941-1944 гг.)») і дацэнта кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кандыдата гістарычных навук Віталя Ўладзіміравіча Галубовіча («Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў»).

Прэзентацыя цікавых кніг

Прыемным дапаўненнем да насычанай працы ў секцыях стала багатая культурная праграма, прапанаваная нашым гасцям: канцэрт універсітэцкіх фальклорных калектываў «Плескава» (Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт) і «Варган» (ПДУ), экскурсіі па карпусах Полацкага калегіума і ў Спаса Еўфрасіннеўскі манастыр.

Удзельнікі канферэнцыі далі самую высокую ацэнку ўзроўню і прадстаўнічасці мерапрыемства, а таксама ролі, якую адыгрывае ПДУ ў справе навуковага вывучэння Беларускага Падзвіння.

Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч: «На мой погляд Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт адыгрывае вельмі важную ролю ў вывучэнні айчынай гісторыі і, у першую чаргу, у вывучэнні гэтага рэгіёну – Беларускага Падзвіння. Гэта вельмі цікавы рэгіён! І, на наш погляд, вельмі добра, што ў сценах Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта перыядычна праводзяцца канферэнцыі, прысвечаныя яго даследаванню. Гэта вельмі важна і неабходна, таму што ўся цэласная карціна гісторыі Беларусі складаецца з гісторыі яе частак. Вось гэтая ключавая частка, Беларускае Падзвінне, добра і даследуецца вучонымі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вельмі добра, што тут створана пляцоўка ў выглядзе гэтай канферэнцыі для абмеркавання напрацовак, што робяцца і ў Акадэміі навук, і ў Мінску, і ў Віцебску, і ў іншых ВНУ краіны, дзе займаюцца пэўнымі аспектамі гісторыі Беларускага Падзвіння.

Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч

У Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ПДУ вельмі і вельмі шырокія перспектывы для развіцця супрацоўніцтва. Я не магу не адзначыць, што ў нас працягвае сваю дзейнасць створаная па ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі пастаянна дзеючая Полацкая археалагічная экспедыцыя. Штогод у яе рамках мы праводзім даследаванні не толькі ў Полацку, дзе працуюць непасрэдна навукоўцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, але i па ўсяму рэгіёну старажытнай Полацкай зямлі. Мы плённа супрацоўнічаем у справе падрыхтоўкі абагульняючых прац. На сённяшні дзень мы паставілі перад сабой задачу на 2016-2020 гады выдаць шматтомную гісторыю Беларусі. Мы можам рэалізаваць яе толькі ў супрацоўніцтве з калегамі з вышэйшых навучальных устаноў. Навукоўцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, я ўпэўнены, прымуць удзел у падрыхтоўцы шматтомнай гісторыі нашай краіны, стварэнні абагульняючай працы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Ёсць і яшчэ адзін вельмі важны напрамак для нас, вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, напрамак супрацоўніцтва – гэта магчымасць апрабіраваць свае навуковыя напрацоўкі праз чытанне спецкурсаў для студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Для нас вельмі важна, каб тое, што мы напрацавалі, навейшыя дадзеныя траплялі ў студэнцкую аўдыторыю, укараняліся ў адукацыйны працэс. Гэта вельмі добрая магчымасць, за якую мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву ПДУ! »

Вольга Ўладзіславаўна Бялова: «Очень рада опять оказаться в стенах Полоцкого государственного университета. Уже не в первый раз мы с коллегами участвуем в конференции, которую проводит университет по проблемам изучения Белорусского Подвинья. Каждый раз с большим вдохновением и энтузиазмом мы сюда приезжаем, потому что здесь прекрасные встречи, интересные контакты, есть новый материал, есть что обсудить, над чем поразмыслить. Ну и просто для того, чтобы по-хорошему позавидовать студентам, которые имеют счастье учиться в стенах такого исторического здания. Действительно, прекрасный университет, очень уютный! Присутствующая здесь атмосфера XVIII века, уверена, подвигает студентов к хорошей и старательной учебе.

Вольга Ўладзіславаўна Бялова

А что касается конференции и наших планов, то нас ждут два очень насыщенных дня работы. Очень интересные темы и важно, что проблемами регионалистики теперь занялись не только историки или филологи-фольклористы, которые занимались этим традиционно, но и, как я вижу, и представители других специальностей – им тоже есть, что сказать об истории этого региона. Мы надеемся на дальнейшее сотрудничество с Полоцким государственным университетом. Уже не первый год Институт славяноведения Российской академии наук, который я здесь представляю, и Полоцкий государственный университет работают в совместном проекте по изучению русско-белорусского пограничья. Мы проводили полевые исследования в пограничье, как с белорусской стороны, так и с российской – в Смоленской области, Витебской и Могилевской. В работе участвовали российские и белорусские коллеги. Материалы сейчас обрабатываются. Уже кое-что издается. Надеемся, что будут очень интересные публикации, и мы продолжим очень хорошую традицию сотрудничества с московским журналом «Живая старина». Это журнал о фольклоре и традиционной культуре. Два или три года назад у нас уже был большой блок по культуре Белорусского Подвинья. И вот, я думаю, что по материалам сегодняшней конференции тоже соберем не менее интересную подборку».

Наталля Валянцінаўна Бальшакова, загадчык навукова-адукацыйнай лабараторыі рэгіянальных філалагічных даследаванняў Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт (Пскоў, РФ): «На этой замечательной конференции Псковский государственный университета представляют преподаватели факультета русской филологии и иностранных языков: директор Открытого института русского языка и культуры имени профессора Е.А. Маймина, профессор кафедры литературы, доктор филологических наук Аида Геннадьевна Разумовская, доцент кафедры прикладной медицины, клинической психологии и дефектологии, кандидат филологических наук Зинаида Васильевна Митченко и я.

Наталля Валянцінаўна Бальшакова

Каждый из нас не впервые в Полоцке. Но это были частные поездки, семейные. Словом, мы бывали у вас как туристы. А сейчас мы с великим удовольствием находимся у вас на этой замечательной конференции, в этом великолепном здании! Здесь все поражает воображение: и масштабы университета, и представительность мероприятия.

Кроме докладов, которые мы сюда привезли, с Полоцком нас теперь будут связывать и еще более тесные научные связи. Дело в том, что в прошлом году совместно с коллегами из Беларуси мы подали заявку на грант в Российский научный гуманитарный фонд. К нашему удовольствию наша заявка была поддержана! Коллектив в Беларуси включает коллег преимущественно Полоцкого университета и Национальной академии наук. Российскую сторону представляют пять ученых Псковского университета. Мы будем выполнять совместный проект, который связан с белорусско-псковским пограничьем. Для нас эта тема чрезвычайно важна и актуальна, потому что Псковщина граничит сразу с тремя государствами. Мы надеемся, что мы еще больше укрепим наши отношения и научные, и дружеские».

Ірына Аляксандраўна Шандра, дактарант кафедры спецыяльных галін гістарычнай навукі Данецкага нацыянальнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Вінніца, Украіна): «Я приехала из Украины и рада приветствовать вас от имени украинской науки! Для нас очень ценно, что украинская наука тоже представлена на таком мероприятии, и надеемся на дальнейшее продолжение нашей научной работы. Я впервые в вашем удивительном городе. Хотела бы поблагодарить организаторов за радушный прием!

В будущем и для украинской, и для белорусской исторической науки было бы интересно развитие такого направления как историография. Очень актуальным для нас в настоящий момент является изучение вопросов источниковедения, над которым работает Институт истории Академии наук Украины и региональные университеты. Очень много общих тем, над которыми могли бы совместно работать белорусские и украинские исследователи в области экономической истории. Ну и, конечно же, в поле интереса была и остается наша общая древняя история, которая взаимодополняет нас и связывает как братские народы».

Ірына Аляксандраўна Шандра

Ірэна Саленіецэ, кіраўнік Цэнтра вуснай гісторыі Даўгаўпілсскага ўніверсітэта, доктар гісторыі, прафесар (Даўгаўпілс, Латвія): «Я – профессор истории Даугавпилсского университета, заведую Центром устной истории. Вместе с моими коллегами я приехала в Полоцкий государственный университет для участия в конференции об истории нашего, можно сказать, общего региона. В центре названия конференции – река. Мы ее называем Даугава, а здесь говорят «Дзвіна», «Западная Двина». Возможно, это не совсем точно географически, так как географы делят регионы несколько иначе, но для историка река, вдоль которой издревле селились люди, – это очень хороший критерий. Когда-то Полоцк был крупным центром, который завоевывал близлежащие территории. Даугавпилса тогда еще не было. Потом появился Динабург – крепость немецких рыцарей. Но недалеко от нас, например, находилась Ерсика, которая как раз была данником Полоцкого князя. У нас есть давние связи в прошлом. Но привело нас, конечно, настоящее и возможное будущее. Уже несколько лет мы знакомы с коллегами из Полоцкого университета. Мы уже десятилетия сотрудничаем, общаемся, дружим с коллегами из Витебского университета и минских вузов. Благодаря их протекции полоцкие историки нашли путь к нам в Даугавпилс на научные чтения, которые ежегодно проводятся в январе. Для ученых, для историков сотрудничество – это, прежде всего, обмен мнениями и результатами исследований в ходе научных конференций, научные публикации, а также поиск возможностей участия в различных проектах, как исследовательских, так и популяризаторских. В этом смысле мы видим прекрасные перспективы!»

Ірэна Саленіецэ

Таццяна Васільеўна Валодзіна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук (Мінск): «Я прыехала ўжо ў трэці раз на гэтую канферэнцыю. Памятаю той «першы блін», які зусім не стаўся «комам». Гэта была падзея! Пасля таго першага вопыту, першай канферэнцыі і мае калегі па Цэнтру беларускай культуры, мовы і літаратуры, і мае замежныя калегі кожныя два гады з нецярплівасцю чакаюць новую канферэнцыю і з ахвотаю прыязджаюць. Полацк і сам па сабе – сімвал навукі, асветы, гасціннасці, сімвал Беларусі, у пэўнай ступені. Але тут яшчэ ёсць і вельмі мілая, прыязная атмасфера для пачаткоўцаў! Я заўсёды прывожу сюды сваіх аспірантаў і ўпэўнена, што, з аднаго боку, слухаючы замежных гасцей, а з другога боку, проста абмяркоўваючы свае тэмы, яны атрымліваюць надзвычай каштоўны вопыт і даследавання, і выступлення, і дыскусіі. Таму вельмі хочацца падзякаваць арганізатарам канферэнцыі, падзякаваць гаспадарам за магчымасць далучыцца да свету Навукі, да свету Прыгожага!»

Таццяна Васільеўна Валодзіна

Сяргей Васільевіч Тарасаў, дацэнт кафедры паліталогіі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, кандыдат гістарычных навук (Мінск): «Гэта ўжо трэцяя канферэнцыя, на якую я прыязджаю. Я думаю, гэта абагульняючая канферэнцыя, паколькі аб'ядноўвае ўсё Беларуская Падзвінне з цэнтрам у Полацку. Гэта нашая Радзіна, нашая дзяржава, нашае сэрца. Мне заўжды вельмі прыемна прыязджаць менавіта сюды, у Полацкі ўніверсітэт у муры былой Полацкай калегіі, акадэміі і кадэцкага корпуса, таму што нейкім чынам я таксама маю да гэтага нейкія адносіны. Яшчэ ў далёкім 1985 ці 1986 годзе я прыйшоў да рэктара, тады гэта быў Э.М. Бабенка, і сказаў: «А чаму б гуманітарныя факультэты не перанесці з Наваполацку ў Полацк? Чаму б не адрадзіць гэтую традыцыю ўніверсітэта?» Тады мне былі патрэбны студэнты-практыканты для раскопак у Полацку. Натуральна, што калі б яны тут вучыліся, то ім было б бліжэй да раскопу дабірацца, тут магла размяшчацца матэрыяльная база. І вось я вельмі рады, што з цягам часу гэтая ідэя спраўдзілася! Вельмі доўга, канешне, ішло высяленне адсюль вайсковага шпіталя, а потым рэстаўрацыя, аднаўленне. Зараз я бачу, як кожны год у Полацку ўзнікае нешта новае: скульптурныя помнікі, музеі. Ва ўніверсітэце, я ведаю, таксама з'яўляюцца новыя экспанаты. Нам сёння абяцалі паказаць гаворачую галаву, якая калісьці тут таксама існавала.

Сяргей Васільевіч Тарасаў

І, разумееце, я вельмі перакананы і ўпэўнены, што Полацк і Падзвінне можна даследаваць бясконца! Гэта толькі здаецца, што мы раскапалі многа, што мы даведаліся, што і дзе знаходзілася. А на самой справе – не! Я думаю, што доследы будуць працягвацца і сённяшнімі, і наступнымі пакаленнямі! Будучае – за развіццём новых метадаў даследаванняў ва ўсіх сферах і не толькі ў блізкай мне археалогіі.

Я лічу, а гэта так і ёсць на самой справе, што Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт стаў вядучай установай па вывучэнню не толькі Полацку, але і ўсяго Полацкага Падзвіння. Я вельмі ўсцешаны, што мая мара збылася, што ў Полацку зараз ёсць свае археолагі, свая археалагічная база, свая археалагічная школа, плюс гістарычная, плюс этналагічная. Вам цяпер і ўсе карты ў рукі!»

Некаторыя вынікі ІІІ Міжнароднай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў» падвяла загадчык кафедры гісторыі і турызму кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алеся Іосіфаўна Корсак:

«Вельмі радуе тое, што наша канферэнцыя стала традыцыйнай і кожнага разу мы бачым не толькі нашых даўніх сяброў, калег і партнёраў, але і новых цікавых навукоўцаў. У гэтым годзе аргкамітэт атрымаў 150 заявак, а непасрэдны ўдзел у працы канферэнцыі прынялі 140 навукоўцаў.

Як і заўсёды, прыемна ўражваў навуковы ўзровень дакладаў. Нельга не адзначыць традыцыйна актыўную работу на канферэнцыі вучоных-археолагаў. Значная колькасць іх выступленняў была прысвечана археалагічным даследаванням на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра і новай сенсацыйнай знаходцы – пячатцы Еўфрасінні Полацкай.

Адным з галоўным вынікаў працы канферэнцыі стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Даўгаўпілскім універсітэтам і Полацкім дзяржаўным універсітэтам, якая дасць магчымасць выкладчыкам і студэнтам нашых устаноў скарыстацца ўсімі перавагамі мабільнасці ў рамках вучэбных і навуковых праграм.

На заканчэнне ад імя кафедры гісторыі і турызму не магу не выказаць словы шчырай падзякі ўсім тым, хто дапамог нам ператварыць канферэнцыю ў сапраўднае свята Навукі, а асаблiва, усім вучоным, якія адгукнуліся на наша запрашэнне і падзяліліся сваймі навуковымі напрацоўцкамі.

Вялікі дзякуй!»

Удзельнікі канферэнцыі ў ПДУ

Карэспандэнт сайта Уладзiмiр Фiлiпенка

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie