На працягу тыдня з 15 па 20 мая 2017 г. студэнты спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія”, магістранты і аспіранты кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў удзельнічалі ў навукова-практычным семінары маладых вучоных «Майская школа» на Гуманітарным факультэце Даўгавпілскага ўніверсітэта. Гэта пачатак доўгатэрміновага супрацоўніцтва, якое распачата ў межах пагаднення паміж Даўгавпілскім і Полацкім дзяржаўным ўніверсітэтамі аб супрацоўніцтве і праграм рэалізацыі па ўзаемнаму адукацыйнаму працэсу. Таму ў жніўні латышскія студэнты прыедуць у Полацк у летнюю школу, дзе будуць вывучаць беларускую мову, літаратуру і культуру.

Праграма «Майскай школы» была надзвычай цікавай і разнастайнай. Асноўным складнікам быў навуковы лекторый па сучаснай рускай літаратуры ў культурным кантэксце, а таксама заняткі па актуальных праблемах англійскай лінгвістыкі.

Удзельнікі «Майскай школы» сталі сведкамі гістарычнай падзеі – абароны першай у латышскай навуцы дысертацыі па даследаванні беларускай літаратуры, у прыватнасці – творчасці У. Караткевіча. Асабліва прыемна, што ў гэтай важнай міжнароднай падзеі прымала ўдзел дацэнт кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Н.Б. Лысова – яна была адным з трох апанентаў дысертацыі.

«Майская школа» для полацкіх філолагаў

Беларуская дэлегацыя стала таксама саўдзельнікам значнага міжнароднага форуму – міжнароднай навуковай канферэнцыі “ХХІІ Славянские чтения”, якая праходзіла на працягу трох дзён і аб'яднала навукоўцаў з 16 краін свету. З дакладамі на гэтай канферэнцыі выступілі Н.Б.Лысова і С.М.Лясовіч, апошняя працавала таксама ў якасці кіраўніка адной з секцый.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “ХХІІ Славянские чтения”

Цудоўным дадаткам да навукова-навучальнай часткі была шырокая экскурсійная праграма, якая прадугледжвала наведванне Даўгавпілскай крэпасці, Мастацкага цэнтра Марка Ротка – аднаго з самых запатрабаваных і "дарагіх" мастакоў свету. Студэнты наведалі храмы на Царкоўнай горцы, мелі аўтобусную вандроўку па памятных месцах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

Экскурсійная праграма

Вялікае ўражанне ўдзельнікі школы атрымалі ад паэтычных твораў і перфомансу на «Майстэрні паэтычнай творчасці» «Новая русская поэзия начала ХХІ века», у якой выступалі паэты з Масквы, Рыгі і Даўгавпілса. Родную мову студэнты і аспіранты пачулі падчас наведвання Цэнтра беларускай культуры, што ўжо шмат гадоў дзейнічае ў Даўгавпілсе і аб'ядноўвае не толькі выхадцаў з Беларусі, але і ўсіх прыхільнікаў беларскай мовы і культуры. У Цэнтры рускай культуры студэнты падрабязна пазнаёміліся з яго дзейнасцю і атрымалі цікавую экскурсію, а таксама пачаставаліся пельменямі і іншымі рускімі стравамі за святочным сталом.

Перфоманс на «Майстэрні паэтычнай творчасці»

Аб далейшым супрацоўніцтве Полацкага і Даўгавпілскага ўніверсітэтаў у сферы навукі і адукацыі Н.Г.Апанасовіч і С.М.Лясовіч распавялі на прыёме ў Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Даўгавпілсе У.В.Клімава, які падтрымаў намеры і паабяцаў ўсялякую падтрымку з боку беларускага пасольства. Консулу Генеральнага консульства А.У.Струнеўскай студэнцкая дэлегацыя гісторыка-філалагічнага факультэта была прадстаўлена на ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды адкрыцця Дзён беларускай культуры і святкавання 20-годдзя тэатральнай студыі «Паўлінка», што дзейнічае ў Цэнтры беларускай культуры.

На прыёме ў Генеральнага консула Беларусі ў Даўгавпілсе У.В.Клімава

Анастасия Мозго, аспирант кафедры мировой литературы и иностранных языков: ««Майская школа» в Даугавпилсском университете для аспирантов стала настоящим погружением в международное научно-культурное пространство. Лекции и доклады о современных литературных процессах в Беларуси, Латвии и России, яркие и неоднозначные перформансы латвийских и русских поэтов еще раз показали, что интерес к художественному слову и к исследованиям текстов не угасает, остается актуальным. Нам же посчастливилось в полной мере окунуться в эту удивительную международную научную атмосферу и взглянуть на мир вокруг нас под новым углом».

Яна Тарасевич, студентка специальности «Романо-германская филология»: ««Майская школа» – это новые знания, знакомства, потрясающие эмоции и прикосновение к искусству. Определенно, такое мне по душе. Сложно выделить самое впечатляющее, но приятно удивили международная встреча с поэтами и выставка Марка Ротко. Было очень интересно послушать стихотворения в исполнении самих же авторов, проникнуться, постараться понять то, что для них является особенно важным, что перекликается и с твоими мыслями и тревогами. Перформанс текст-группы «Орбита» ярко представил состояние современного искусства. Соединение музыки, специфической манеры чтения, образов «актеров» было невероятно. В свое творчество они внесли национальный колорит, что надо стараться перенять и нам. Картины всемирно известного латвийского художника Марка Ротко стали для меня настоящим эстетическим открытием, абстракция всегда полна тайн и загадок. Спасибо университету, преподавателям за возможность быть частью таких мероприятий».

Лясовіч Святлана Міхайлаўна,
Апанасовіч Наталля Генадзеўна,
выкладчыкі кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie