21–24 ліпеня 2015г. на базе вучэбнага корпуса ПДУ ў Полацку адбыўся навуковы семінар, удзел у якім прынялі гісторыкі з Беларусі і Расіі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках міжнароднага праекта, прысвечанага вывучэнню фармавання сацыя- і этнакультурнай ідэнтычнасці насельніцтва Усходняй Еўропы ва ўмовах пагранічча ў перыяд сярэднявечча і ранняга новага часу.

Адносна гісторыі Беларусі і Расіі актуальным з’яўляецца даследаванне памежнай тэрыторыі, якая ўключае гістарычныя Полацкую, Віцебскую, Магілёўскую, Смаленскую, Пскоўскую і Наўгародскую землі. На працягу сярэднявечча і ранняга новага часу асобныя часткі гэтых земляў неаднаразова пераходзілі ад Вялікага Княства Літоўскага да Вялікага Княства Маскоўскага, і наадварот. Іх насельніцтва, якое жыло ва ўмовах частай змены дзяржаўнай улады, вымушана было адаптавацца да іншых палітычных і сацыякультурных рэалій. Таму сучасная сацыякультурная спецыфіка усходнееўрапейскага рэгіёна шмат у чым тлумачыцца гістарычным узаемадзеяннем двух згаданых сярэднявечных дзяржаў. Група беларускіх і расійскіх даследчыкаў якраз займаецца вывучэннем гэтых феноменаў і працэсаў.

Адказаць на пытанні пагадзіліся кіраўнікі праекта: доктар гістарычных навук Аляксандр Ільіч Філюшкін, загадчык кафедры гісторыі славянскіх і балканскіх краін Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, і доктар гістарычных навук Ігар Аляксандравіч Марзалюк, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У чым сутнасць гэтага навуковага праекта?

Аляксандр Ільіч Філюшкін Аляксандр Ільіч Філюшкін: научный проект посвящён проблемам пограничья, культурных контактных зон, «своих» и «чужих», проблеме разных форм идентичности, поиска идентичности в кризисных условиях. Известно, что приграничные земли неоднократно переходили из рук в руки. Как себя в таких условиях чувствовал человек? Кем он себя ощущал? Кем становился? Менял ли он свои культурные, религиозные и прочие установки? Отдельный вопрос: идентичность формирует границу или граница формирует идентичность? Вот такие проблемы мы изучаем. В рамках проекта была сформирована группа учёных из Москвы, Санкт-Петербурга, Могилёва, Минска, которая и начала работу. В итоге мы планируем издать совместную книгу и продвинуть наши знания об этих проблемах на шаг вперёд.

 

Ігар Аляксандравіч Марзалюк Ігар Аляксандравіч Марзалюк: ідэя праекта палягае ў тым, каб правесці сістэмнае даследаванне памежжа і высветліць, як мяжа ўплывала на фармаванне этнакультурнай адметнасці, на фармаванне ідэнтычнасцей двух усходнеславянскіх народаў. Як гэта выкрышталізоўвалася на ўзроўні стэрэатыпаў, як знаходзіла адлюстраванне ў гістарыяграфіі? Наколькі кніжныя ўзоры, уласцівыя эліце, суадносіліся з ментальнымі стэрэатыпамі простага насельніцтва?

Якія пытанні абмяркоўваліся на семінары?

Ігар Аляксандравіч Марзалюк: Сёння было шмат цікавых дакладаў, прысвечаных у тым ліку лакалізацыі месцаў гістарычнай памяці, якія кансалідуюць сучасную беларускую нацыю, сучасную рускую нацыю, а таксама прысвечаных агульным месцам калектыўнай памяці, прачытанню тых ці іншых сюжэтаў у агульнай гісторыі для ўсіх народаў Усходняй Еўропы і таму, як яны праецыруюцца на масавую свядомасць да сённяшняга дня. Быў вельмі цікавы даклад па віцебскіх замках Альгерда, месцах памяці, пачынаючы з XVI ст., як паказваў адзін з нашых шаноўных расійскіх калег.

Чаму семінар адбыўся менавіта ў Полацку?

Аляксандр Ільіч Філюшкін: Это уже наше второе заседание. До него в июне 2015г. состоялся вебинар. Затем планируется встреча в Смоленске. В Полоцк приехали 8 учёных из России. Мы под большим впечатлением от города, потому что это живая история. Чтобы что-то понимать, нужно ехать и смотреть своими глазами. В тиши кабинета многие вещи просто непонятны.

Ігар Аляксандравіч Марзалюк: Неабходна падзякаваць рэктару Полацкага ўніверсітэта за гасціннасць. Наш калектыў інтэрнацыянальны, беларуска-рускі. Стрыжнем з расійскага боку з’яўляюцца навукоўцы з Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і з Масквы. Калі казаць пра беларускіх удзельнікаў праекта, то гэта даследчыкі з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінска, Гомеля. Мы хацелі, каб сустрэча адбылася ў сімвальным месцы, якое сведчыць і аб агульнай спадчыне, і аб тым, што адрознівае, аб тых маркерах, што выразна прысутнічаюць у беларускім гістарычным дыскурсе. Будынкі колішняга Полацкага калегіўма з’яўляюцца якраз такім месцам.

У артыкуле выкарыстаны фотаздымкі з сайтаў СПбДУ і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Чараўко Віктар Уладзіміравіч, старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie