6 мая 2014г. выкладчыкі кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта к.г.н. А.А. Шышкоў i к.г.н., дацэнт А.І. Корсак разам са студэнтамі групы 13-ГІС зладзілі паездку на Ушаччыну з нагоды 70-годдзя вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

А я... чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым... летам
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак.

Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.

Р. Барадулін “Бацьку”

Менавіта гэтымі словамі хацелася б пачаць свой экскурс па выніках паездкі.

Чаму менавіта гэты край? Адказ просты. І звязаны не з блізкасцю месцазнаходжання ад Полацка. Многія нашы студэнты родам адтуль, і іх сем’і так ці інакш звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з нашых выкладчыкаў, А.А. Шышкоў, падчас блакады 1944 г. страціў дзеда, які ваяваў ў адной з партызанскіх брыгад і, на жаль, не здолеў выйсці з яе. Быў забіты. Магілы да сённяшняга часу не знойдзена. Яго маці пашанцавала больш. Разам з бабуляй праз балоты здолелі выйсці да сваіх.

Выкладчыкі кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі (к.г.н. А.А. Шышкоў, к.г.н., дацэнт А.І. Корсак) разам са студэнтамі групы 13-ГІС мелі магчымасць наведаць УК “Ушачскі музей Народнай Славы імя У.Я. Лабанка”. Для нас была арганізавана экскурсія па залах музея, у ходзе якой супрацоўнікі паведамілі цікавую інфармацыю пра працэс стварэння Ушацкай (Полацка-Лепельскай) партызанскай зоны, а таксама пра дзейнасць партызанскіх атрадаў і брыгад ва ўмовах нацысцкай акупацыі на тэрыторыі некалькіх раёнаў. Студэнты мелі магчымасць паглядзець экспанаты музея, якія маюць дачыненне не толькі да партызанскай славы, але і да герояў-ураджэнцаў Ушацкага раёна, ваяваўшых на розных франтах і удзельнічаўшых у самай кравапралітнай з бітваў пад Сталінградам.

Па месцах баявой славы - Ушачскі музей Народнай Славы імя У.Я. Лабанка

Па месцах баявой славы - Экскурсія па залах музея

Потым наша экскурсія была перанесена непасрэдна на мемарыяльны комплекс “Прарыў”, што знаходзіцца каля 10 км ад Ушач. На гэтым месцы 16 партызанскіх брыгад змагаліся з карнымі нямецка-фашысцкімі атрадамі. Выжыць удалося не ўсім…

Па месцах баявой славы - Мемарыяльны комплекс “Прарыў”

Па месцах баявой славы - Экскурсія па мемарыялу

Непамернае ўздзеянне аказвае тое месца і сам мемарыял на прысутных. З аднаго боку цішыня і шум лесу, а з другога адчуванне гераізму і трагізму вайны.

Па месцах баявой славы - Паездка на Ушаччыну

Намі былі ўскладзены кветкі ў шанаванне памяці загінуўшых нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Больш эфектыўнага выхаваўчага ўздзеяння, як бы ты ні стараўся на занятках па Вялікай Айчыннай вайны давесці да студэнтаў пра падзеі 1941 – 1945 гг., чым хоць раз апынуцца на месцы баявых дзеянняў, ці пабыць ў “межах” канцлагера, адчуўшы саму энергетыку нашых продкаў, няма.

Памяць пра іх мы будзем захоўваць!

Алеся Іосіфаўна Корсак, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі ГФФ

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie