3 верасня 2016 года на базе гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Міжнародны творчы семінар «Вопыт вывучэння і папуляцызацыі народнай музычнай творчасці маладзёжнымі фальклорнымі калектывамі», арганізаваны сіламі фальклорнага гурта «Варган» і яго кіраўніка кандыдата біялагічных навук, загадчыцы кафедры гісторыі і турызма Вольгі Антонаўны Емяльянчык.

Вольга Антонаўна Емяльянчык

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт ужо не ўпершыню прымае аматараў традыцыйнай народнай песні з блізкага замежжа. Так, яшчэ ў лістападзе 2012 года адбылася прэзентацыя канцэртнай праграмы «Песні з Палесся – Беларусь» у выкананні вакальнай групы «Z LASU» (Польшча). А ў красавіку бягучага года ў Полацку выступаў фальклорны калектыў Пскоўскага дзяржаўнага факультэта «Плескава». На гэты раз гасцінныя сцены Полацкага калегіума віталі нашых прыбалтыйскіх сяброў – студэнцкі фальклорны гурт «Dandari» з Латвійскага ўніверсітэта (Рыга, Латвія), а таксама аматарскія фальклорныя калектывы «Maska?kas sp?lma?i» (Рыга, Латвія) і «Pulkelis» (Панявежыс, Літва).

Вопыт вывучэння і папуляцызацыі народнай музычнай творчасці маладзёжнымі фальклорнымі калектывамі

Аматары традыцыйнай народнай песні з блізкага замежжа ў ПДУ

Мерапрыемства пачалося прэзентацыяй гуртоў-удзельнікаў. Полацкі «Варган» выканаў некалькі старадаўніх беларускіх песень, якія прадстаўлялі спеўную традыцыю розных рэгіёнаў Беларусі.

Фальклорны гурт «Варган»

Літоўскі гурт «Pulkelis» прадэманстраваў шматлікім удзельнікам і гасцям семінара традыцыйныя песні і мелодыі Аўкштайціі, гістарычнай вобласці на паўночным-усходзе Літоўскай Рэспублікі, а таксама вясельны абрад апранання маладой nuometas, наміткі – жаночага галаўнога ўбора замужняй жанчыны. На заканчэнне выступу «Pulkelis» адзін з кіраўнікоў гурта Альбертас Барташус зрабіў «Варгану» памятны падарунак – зроблены ўласнымі рукамі варган – старажытны музычны інструмент, які даў імя полацкаму калектыву.

Студэнцкі фальклорны калектыў з Латвійскага ўніверсітэта прадстаўляла не толькі моладзь, але і яго старэйшае пакаленне – аматары латышскай народнай музыкі і танцаў, якія стаялі ля вытокаў «Dandari». Гледачы сталі сведкамі цэлага шэрагу разнастайных, але нязменнна прыгожых і «завадных» танцаў пад жывую музыку.

Яшчэ адзін рыжскі калектыў, «Maska?kas sp?lma?i», які завяршаў прэзентацыйную праграму гуртоў-удзельнікаў семінару, пазнаеміў прысутных са спевамі і інструментальнай музыкай з розных рэгіёнаў Латвіі. Госці семінару мелі ўнікальную магчымасць паслухаць не толькі гучанне традыцыйных латышскіх kuokle, гусляў, але і пачуць як у руках сапраўднага аўтэнтычнага музыкі можа гучаць звычайная піла.

Студэнцкі фальклорны гурт «Dandari» з Латвійскага ўніверсітэта

Рыжскі калектыў «Maska?kas sp?lma?i»

Літоўскі гурт «Pulkelis»

Другая частка мерапрыемства прайшла ў выглядзе інтэрактыўнага майстар-класу. «Варган», «Pulkelis», «Dandari» і «Maska?kas sp?lma?i» па чарзе гралі музыку і развучвалі з удзельнікамі і гасцямі семінара свае – калі зусім звычайныя, а калі і даволі мудрагелістыя – танцы. Літоўска-латышска-беларускі танцавальны марафон працягваўся больш за гадзіну і не пакінуў абыякавых ў дыска-зале спартыўна-дасугавага цэнтру Полацкага калегіума. На заканчэнне творчай сустрэчы гасцей Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта чакалі падарункі і экскурсія-знаёмства са старажытным Полацкам.

Iнтэрактыўны майстар-клас па танцам

Літоўска-латышска-беларускі танцавальны марафон

Звычайныя і мудрагелістыя танцы ў дыска-зале спартыўна-дасугавага цэнтру

Альбертас Барташус («Pulkelis», Літва): «Мы – семья. Альбертас Барташюс и Лина Барташене. Я попал в фольклор после армии. Вернулся домой, а брат говорит: «Пошли танцевать…» Это был 1985 год. Тогда меня это и «зацепило». В то время всем литовцам были особенно важны наши песни, танцы. Так и мы пришли в фольклор.

Мы – руководители фольклорного ансамбля, в состав которого входят 25-30 человек. Мы ходим в фольклорные экспедиции, записываем народные танцы, песни, музыку, сами изготавливаем музыкальные инструменты, организуем фольклорные фестивали. В основном исполняем песни своего родного региона – Аукштайтии. Он выделяется своим архаичным жанром «сутартинес». Это и вокальный, и инструментальный стиль, основанный на полифонии. Сегодня мы познакомим участников и гостей семинара с тем, что мы делаем.

Конечно, мы уже не молоды, но к нам приходит и молодежь. Мы, например, проводим фестиваль «Ночь традиционных танцев». В позапрошлом году нас даже отметила Президент Литовской Республики Даля Грибаускайте. В День Независимости Литвы мы устроили массовое мероприятие, в котором участвовали танцоры и музыканты из семи стран, более трехсот человек, в основном молодых людей. Президент за это вручила нам национальный флаг.

Мы объездили почти всю Европу, бывали и в Москве, и в Санкт-Петербурге. Мы впервые в Полоцке. Мы много общаемся с коллегами из других стран и узнали об этом мероприятии от латышей. Как всегда, на подобных мероприятиях бывает очень много знакомств. Очень интересно посмотреть на новые коллективы, обменяться опытом. Самое интересное всегда происходит не на концерте, а после него – это общение!»

Анціс Берзіньш («Maska?kas sp?lma?i», Латвія): «Я – кіраўнік гурта, фальклорнай капэлы “Maska?kas sp?lma?i» – «Музыкі з Маскачкі». Маскачка – гэта раён Рыгі. Мы выконваем вакальную ці вакальна-інструментальную музыку, а таксама танчым. Капэла – гэта музыкі. Граем ужо дваццаць адзін год. Мы святкуем круглыя даты па традыцыйнаму (народнаму) – кожныя тры гады. І зараз нам сем разоў па тры. Так что мы можам сказаць, што сёння – наш юбілей. На семінары мы пакажам – і заспяваем і зграем – інструментальную музыку, а таксама пазнаёмім з нашымі танцамі.

А што да беларускай мовы, на якой я размаўляю, то яна падобная да рускай і польскай. Калі размаўляеш на гэтых мовах, і па-беларуску навучыцца не цяжка. Таксама ў Латвіі, у рэгіёне Латгалія, жыве шмат беларусаў. Ёсць вобласці ў Краслаўскім і ў Луцынскім раёнах, дзе дзевяноста адсоткаў насельніцтва – беларусы. Калі ездзіш па Латгаліі з фальклорнымі экспедыцыямі, то трэба размаўляць з інфармантамі па-беларуску. Так я і навучыўся. Калі хочаш нешта сабраць, то і камунікаваць трэба на гаворцы суразмоўцы. Акрамя таго, з беларускімі фалькларыстамі, дзеячамі культуры больш падабаецца размаўляць па-беларуску, а не па-руску».

В.А. Емяльянчык: «Ідэя правядзення творчага спаткання фальклорных калектываў Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі ўзнікла па ініцыятыве маіх латышскіх сяброў. Яны выказалі гатоўнасць прыехаць да нас у госці ў Полацк і запрасіць сюды сваіх знаёмых. Да ўдзелу ў семінары былі запрошаны фальклорны калектыў Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта «Плескава», з якімі ў нас ужо ёсць вельмі добры вопыт супрацоўніцтва і супольных канцэртных выступаў. Таксама мы паклікалі тры калектывы з Латвіі і адзін – з Літвы. Розныя абставіны не дазволілі дабрацца да нас ўсім жадаючым. Сёння мы прымаем у Полацку толькі тры гурты, але гэта выдатныя фальклорныя калектывы, добра знаёмыя не толькі ў сябе на радзіме, але і за мяжой.

Безумоўна, ў працы семінара прымае ўдзел і наш фальклорны гурт «Варган». Фактычна, уся арганізацыя мерапрымства легла на нашы плечы. Але мы рады сустракаць гасцей. Падобныя сустрэчы вельмі каштоўныя! Нам вельмі прыемна, што наша ініцыятыва знайшла падтрымку і з боку рэктарату Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вялікую дапамогу ў арганізаціы гэтага семінара нам аказалі прарэктар па выхаваўчай рабоце Павел Васільевіч Каваленка і начальнік аддзелу па выхаваўчай рабоце з моладдзю Галіна Вячаславаўна Палякова. Да правядзення семінара падключылася і студэнцкая інфармацыйна сервісная служба. Усім ім вялікі дзякуй!»

Спатканне фальклорных калектываў Латвіі, Літвы і Беларусі

Уладзімір Філіпенка

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie