Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

У межах Дзён еўрапейскай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь 17 – 18 верасня 2019 г. у Спаса-Еўфрасіньеўскім манастыры г. Полацка адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная архітэктурнаму помніку ХІІ ст.: “Спаса-Праабражэнскі храм у г. Полацку: пытанні вывучэння і рэстаўрацыі”. У якасці арганізатараў выступалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Полацкі Спаса-Еўфрасіньеўскі стаўрапігіальны жаночы манастыр, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, а таксама кафедра гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.


У канферэнцыі прынялі ўдзел больш 80 даследчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, мастакоў-рэстаўратараў, археолагаў, архітэктараў, канструктараў і іншых прафесійных спецыялістаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

konf spasa preobr hram 1

Арганізатары мелі на мэце прыцягнуць увагу да праблем рэстаўрацыі, даследавання і захавання помніка, выключнага для ўсёй ўсходнееўрапейскай архітэктуры ХІ – ХІІІ стст. У гэтым ключы канферэнцыя прывечана аднаму гістарычнаму помніку, а не шырокай тэме старажытнарускай архітэктуры.

На пленарным паседжанні прагучала шмат прывітальных слоў у гонар першай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Спаса-Праабражэнскаму храму, – ігуменні манастыра Еўдакіі, прывітальнае слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі зачытаў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнаці, міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ю.П. Бондара, начальніка упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама П.М. Падгурскага, старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта М.М. Шаўчука, дырэктара НПГКМЗ Т.А. Джумантаевай, рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Д.Н. Лазоўскага.

konf spasa preobr hram 2

На пленарным паседжанні з дакладамі выступалі рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, былы прарэктар па вучэбнай працы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Дзяніс Уладзіміравіч Дук, з тэмай “Церковь каменная Святого Спаса в контексте значения деятельности и культурного наследия Евфросинии Полоцкой”, а таксама вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі г. Мінска Сяргей Васільевіч Тарасаў з тэмай “Время и строительство Храма по историческим и археологическим источникам”, і дырэктар НПГКМЗ Тамара Аляксандраўна Джумантаева з тэмай “Музеефикация как способ актуализации объектов историко-культурного наследия (на примере экспозиции стенописи Спасо-Преображенской церкви)”.

konf spasa preobr hram 6

Пад час працы канферэнцыі была праведзена экскурсія по Спаса-Праабражэнскаму храму для ўсіх гасцей, якую праводзіў непасрэдна навуковы кіраўнік праекта па вывучэнні гісторыка-культурнай каштоўнасці Спасо-Праабражэнскай царквй ХІІ ст. архітэктар-рэстаўратар Сяргей Валерыянавіч Лалазараў.

konf spasa preobr hram 5

konf spasa preobr hram 4

Таксама ў межах працы канферэнцыі праходзіла выстава прысвечаная гісторыі будаўніцтва рэстаўрацыі і вывучэнню Спаса-Праабражэнскага храма, аўтарам якой з’яўляецца таксама вышэй узгаданы С.В. Лалазараў.

konf spasa preobr hram 3

Актыўная праца па даследаванні Спаса-Праабражэнскага храма праводзіцца і навукоўцамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Так, пад час працы канферэнцыі шэсць выступленняў было прадстаўлена даследчыкамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта – А.М. Барун і Н.В. Даўгяла (“Архивные сведения о состоянии и ремонтах Спасо-Преображенского храма в г. Полоцке”), В.А. Емяльянчык (“Результаты антропологического исследования погребений при Спасо-Преображенском храме Спасо-Евфросиниевского монастыря в г.Полоцке”), В.У. Чараўко (“Кладбище Спасо-Евфросиниевского монастыря в контексте развития погребальных памятников Полоцка”), І.У. Магалінскі (“Вырабы з каляровых металаў з даследаванняў 2015–2019 гг. на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў г. Полацку”), А.Л. Коц (“Архитектурно-археологические исследования у западной галереи Спасо-Преображенского храма Евфросиниевского монастыря в 2018 – 2019 гг.”; “Каталагізацыя знакаў на тарцах плінфы Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку (па матэрыялах археалагічных раскопак 2018 г.)”).

Нагадаем, што з 2015 года кафедра гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы Дзяржаўнага Эрмітажа праводзіць археалагічныя даследаванні Спаса-Праабражэнскага храма, у якіх атыўны ўдзел прымаюць студэнцкі Археалагічны атрад і выкладчыкі кафедры гісторыі і турызму, а таксама кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, і студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Вынікі раскопак далі магчымасць з іншага боку паглядзець на архітэктуру старажытнага помніка.

Вызначана, што храм выглядаў інакш: у яго былі прыбудовы – галерэі, а з боку ўваходу быў экзанартэкс і прытвор.

Сапраўдным адкрыццём стала выяўленне падземнага храма з паўднёва-заходняга боку царквы. Новыя археалагічныя адкрыціі таксама вельмі актыўна абмяркоўваліся пад час працы канферэнцыі.

Па завяршэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Спаса-Праабражэнскі храм у г. Полацку: пытанні вывучэння і рэстаўрацыі” адбыўся круглы стол, пад час працы якога ўдзельнікамі былі зроблены пэўныя высновы і пастаўлены пытанні пра працяг рэстаўрацыйных прац і даследаванняў Спаса-Праабражэнскага храма. Па словах навуковага кіраўніка рэтаўрацыйных прац на помніку С.В. Лалазарава “на сегодняшний день состояние памятника стабильное, но очень хрупкое, а надо, чтобы оно было гарантированное и надежное. А для этого нужны полные обмеры и исследования”.

У бліжэйшы час плануецца выданне зборніка па выніках канферэнцыі.

Пажадаем нашым даследчыкам і надалей плённай працы па вывучэнні унікальнага помніка старажытнарускай архітэктуры Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку.


Старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму А.Л. Коц
Фотаздымкі С.Крышэн