Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

23 снежня 2016 г. ў канцэртнай залі Полацкага калегіума фальклорны гурт “Варган” прадставіў святочную праграму, прысвечаную беларускім Калядам. У пачатку гледачы атрымалі магчымасць акунуцца ў атмасферу аўтэнтычнага каляднага свята праз прагляд кадраў з фільма “Палескія калядкі”.

Каляднае свята ў ПДУ

Затым на сцэну завіталі калядоўшчыкі, якія паказалі вясёлую калядную інтэрмедыю з казою і мядзьведзем.

Калядная інтэрмедыя з казою і мядзьведзем

Калядоўшчыкі

Студэнты, выпускнікі і госці ўніверсітэта

Калядная праграма атрымала працяг у фае канцэртнай залі, дзе студэнты, выпускнікі ўніверсітэта і госці далучыліся да народных танцаў, калядных гульняў і забаў. Студэнты атрымалі асалоду ад народных гульняў "Казёл", "Яшчар", "Дудар", а дзяўчаты яшчэ й паспрабавалі зазірнуць ў будучае пры дапамозе традыцыйных калядных варожбаў."

Фальклорны гурт “Варган”

Народныя танцы і забавы

Беларускiя Калядкi ў Полацкiм калегiуме

Калядная праграма ў фае канцэртнай залі

Калядныя гульні ў Полацкiм калегiуме

В.А. Емяльянчык