Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

10 лістапада 2017 года ў выставачнай зале Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта пачала працу персанальная выстава члена Саюза мастакоў Беларусі Кацярыны Мясніковай «Цішыня. Postscriptum».

На адкрыцці выставы загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармавання карыстальнікаў Ірына Аляксандраўна Шупенька пазнаёміла ўсіх прысутных з экспазіцыяй, прадставіла мастачку і адзначыла, что працы чапляюць сваёй незвычайнасцю ў звычайным, кранаюць акцэнтам на паўсядзённым і звыклым, нават часам мала адметным.

Кацярына Мясніков

Экспазіцыя складаецца з твораў, якія былі напісаныя на пленэрах на працягу двух апошніх год. Амаль што ўсе творы выкананы ў тэхніцы пастэлі на наждачнай паперы. У іх знайшлі сваё адлюстраванне маляўнічыя краявіды розных куточкаў Беларусі. Гэта лірычныя апавяданні пра хараство і таямніцу нашага краю. У сваёй графіцы мастачка спавядаецца ў любові да гэтага свету, яна фіксуе імгненні жыцця, амаль нябачныя вокам, жыцця, чыя цішыня – ахінае і дазваляе адчуць голас уласнай душы.

персанальная выстава

Творчасць Кацярыны Мясніковай

Кацярына Мяснікова нарадзілася ў Полацку, у 2004 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт ВДУ, працуе ў тэхніцы пастэлі і алею. З 2005 года актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных пленэрах у Беларусі і Польшчы. З'яўляецца адным з арганізатараў і аўтарам канцэпцыі моладзевых пленэраў «У пошуках Атлантыды», куратарам АРТ-праекта «Беларускі АРТ - Алфавіт».

Творчасць Кацярыны Мясніковай

Творчасць Кацярыны Мясніковай

Сама мастачка падзякавала ўсім прысутным за тое, што прыйшлі яе падтрымаць. Яна сказала, что мастаку цяжка выйсці на свет аголеным. Хтосьці з вялікіх казаў, што калі трэба тлумачыць твор, то гэта ўжо не мастацтва. Кацярына прапанавала ўсім гледачам адкрыць для сябе ўласны сэнс кожнай мастацкай работы і як куратар шматлікіх моладзевых праектаў заахвоціла творчую моладзь да супрацоўніцтва.

Кацярына Мяснікова

Захавальніца фондаў Музея навукі і асветы Полаччыны Тамара Аляксандраўна Грудніцкая адзначыла арганізатарскія здольнасці, талент і захапленне Кацярыны, якая арганізавала пленэр «У пошуках Атлантыды» і ўзяла на сябя не зусім мастацкія клопаты. Гэта мерапрыемства з цягам часу сабрала выбітных мастакоў з розных куткоў Беларусі, якія малявалі амаль невядомыя суайчыннiкам мясціны нашай краіны.

Тамара Аляксандраўна Грудніцкая

Павіншаваць Кацярыну з адкрыццём выставы прыйшоў, мабыць, і самы галоўны чалавек для яе – мама. Мастак выражае свой унутраны свет праз творы і вы можаце бачыць, які ён прыгожы.

Мама Кацярыны Мясніковай

Рэжысёр ЗАК студэнцкага тэатра «АРТ» Ганна Якаўлена Шэлепава сказала, што гэтая выстава – сапраўдны падарунак нашаму ўніверсітэту. Працы валодаюць глыбынёй дзякуючы прастаце. Пажадала поспехаў, натхнення, сіл і здароўя для далейшай творчасці.

Шэлепава

Выстава працягнецца да 2 снежня. Запрашаем!

Яўгенія Падцяроб,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармавання карыстальнікаў Навуковай бібліятэкі