Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Сёлета Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт ужо ў другі раз прыняў удзел у штогадовай агульнаеўрапейскай акцыі «Тыдзень бібліятэк паўночных краінаў». Мэта акцыі, якая праходзіць ужо дваццаць першы год, прыцягнуць увагу чытачоў з усёй Еўропы да сучаснай скандынаўскай літаратуры. Тэматыкай сёлетняга тыдня бібліятэк, які праводзіўся з 13 па 19 лістапада, былі выбраныя «Выспы».

«Тыдзень бібліятэк паўночных краінаў»

Студэнты 4 і 5 курсаў спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» ГФ

Студэнты 4 і 5 курсаў спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» гуманітарнага факультэта працавалі з дзіцячай кнігай фінскага аўтара Мауры Куннаса «Выспа скарбаў». У вельмі ўтульнай атмасферы яны чыталі шведскі і беларускі пераклад кнігі, што стала цудоўнай практыкай не толькі шведскай мовы, але і беларускай.

Гуманітарны факультэт

Папакуль Яўген Аляксандравіч, старэйшы выкладчык кафедры сусветнай літаратуры і замежных моваў