Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека.

Студэнты ўніверсітэта правялі мерапрыемствы, прысвечаныя дню роднай мовы.

Студэнты інтерната № 5 правялі акцыю «Мы шануем родную мову». З самага ранку жыхары інтерната па мясцовым радыё атрымалі паведамленне аб тым, што сення, у дзень родная мовы, ўсі размаўляем толькі па-беларуску.

А студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце №2, прынялі актыўны ўдзел у правядзенні акцыі, прысвечанай роднай мове – «Роднае слова». Студэнты ўзбагачалі свой слоўнікавы запас, свае навыкі зносін на роднай мове, знаёміліся з беларускай культурай, новымі словамі пры дапамозе розных конкурсаў і гульняў, напрыклад, «Ведай роднае слова», «Знайдзі сінонім», «Ручаёк».

Студэнты праявілі ініцыятыву і расказалі вершы на беларускай мове, а менавіта, «Зорка Венера» М. Багдановіча, «На рацэ» Якуба Коласа, «Слуцкія ткачыхі» М. Багдановіча. А таксама пісалі пажаданні ўсім абласцям нашай краіны на роднай мове. Трэба адзначыць, што ў мерапрыемстве актыўны ўдзел прымалі таксама замежныя студэнты, яны гэтак жа пісалі пажаданні сваёй краіне на сваёй роднай мове.

Пасля правядзення акцыі мы пацікавіліся ў студэнтаў, як прайшло мерапрыемства, ці спадабалася ім. Вось наступныя адказы:

Аліна: «Так, гэта было вельмі выдатна, асабліва наш карагод і «ручаёк».

Марына: «Мяне вельмі ўразілі новыя словы, аб якіх я не мела ўяўленне, напрыклад, «зяп».

Улад: «Я раней ніколі не чуў аб гэтым свяце, але я лічу, што гэта вельмі важнае свята, асабліва ў нашай краіне, так як у нас дзве мовы. Дапамагае не забываць, што родная мова – адна».

Падвесці вынікі дадзенага мерапрыемства хочацца словамі Навума Гальпяровіча:

«… Не, я не супраць розных іншых моў,

Але мне роднай смак заўсёды мілы.

І я – падданы беларускіх слоў,

Тых, да якіх Радзіма прычасціла.»

Студэнты інтэрната №1 і №4 правялі акцыю «Чыстае слова» і абвясцілі вайну брыдкаслоўю. Тым больш, што ў 2018 годзе горад Наваполацк названы культурнай сталіцай Беларусі.

У інтернаце № 4 правялі міні-флэшмоб «Дзень без мата – жыцця без мата».

А студэнты інтерната № 1 правялі акцыю пад дэвізам «МЫ – ЗА ЧЫСЦІНЮ МОВЫ, ДУМАК І ЎЧЫНКАЎ!».

Слова пяшчотнае, добрае, чыстае, альбо грубае, крыўднае ... Словам можна спыніць вайну, а можна і забіць чалавека! Моц слова бязмежная.

Ўдзельнікі акцыі заклікалі ацаніць багацце, моц і прыгажосць мовы, звярнуць увагу на правільнасць вымаўлення і выкарыстання слоў, ачысціць мову ад зняважлівых выразаў, не праходзіць міма грубасці і брыдкаслоўя.

Як было напісана ў флаерах, якія ўдзельнікі акцыі «Чыстае слова» уручалі ўсім студэнтам пры ўваходзе ў інтэрнат: «Паказаць сваю крутасць пры дапамозе мата магчыма толькі ў шахматы». Каб маладыя людзі адчулі прыгажосць роднай мовы, ім прапаноўваліся крыжаванкі разнастайнай тэматыкі: «З'явы прыроды», «Звяры», «Гародніна», «Расліны», «Грыбы», «Родная прырода». Кожнаму хацелася паўдзельнічаць у разгадванні і ўпісаць хоць бы адно слова ў крыжаванку. Студэнты адчувалі радасць, былі актыўнымі і задаволенымі!

Мы лічым, што такія мерапрыемствы вельмі неабходныя! Так давайце ж, аб'яднаем нашы намаганні на шляху стварэння высококультурнага і адукаванага грамадства! А таму, адкінем невуцтва і абыякавасць! Будзем разважлівымі. З любога шляху зла можна павярнуць да дабрані і святла. Ад нас залежыць будучыня. Ад нас саміх!

Макаронок Марына Іванаўна, Красько Наталля Уладзіміраўна, Кашпорова Таццяна Уладзіміраўна выхавальнікі інтэрната № 2

Розіна Аляксандра, студэнтка групы 16-ЛГ, інтэрнат № 1