Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Цудоўны падарунак зрабілі супрацоўнікі Навуковай бібліятэкі да 50-годдзя Полацкага дзяржаўнага універсітэта. Унікальную выставу выданняў друкарні Полацкага іезуіцкага калегіума XVIII-XIX стст., якая была прывезена з архіваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, можна было наведаць на полацкай пляцоўцы ПДУ ў святочныя дні.

Акрамя іншых шматлікіх унікальных аб'ектаў, існаваўшых у Полацкім іезуіцкім калегіуме і Акадэміі, друкарня, якая дзейнічала з 1787 па 1820 год, выдавала вучэбныя і навуковыя выданні, падручнікі, слоўнікі, літаратурныя і філасофскія творы, літургічную літаратуру. Друкарня займала 7 памяшканняў, мела 5 станкоў: «…литер типографских было почти 6,5 тонн для печатания книг на латинском, польском, русском, немецком, греческом и древнееврейском языках, кроме того, были кассы литер для набора математических и химических формул…»

Кнігі прызначаліся для выкладчыкаў і навучэнцаў калегіума. Сярод іх былі лепшыя узоры тагачаснай вучэбнай літаратуры па граматыцы, матэматыцы, філасофіі, а таксама богаслужэбная і мастацкая літаратура.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 17 мая 2018 года. З прывітальным словам выступіла дырэктар Навуковай бібліятэкі ПДУ Марына Шуханкова. Яна адзначыла, што ідэя такой выставы ў яе ўзнікла ў год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, калі Нацыянальная бібліятэка перадавала ўніверсітэту факсімільныя выданні Бібліі Францыска Скарыны. І што, чым больш паглыбляешся ў гісторыю ўніверсітэта, тым больш здзіўляешся, наколькі магутнымі былі і бібліятэка, і друкарня, і лабараторыі калегіума…

Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармавання карыстальнікаў Ірына Шупенька пазнаёміла ўсіх прысутных з экспазіцыяй і паведаміла некаторые факты. Кнігі розныя па фармату, з цікавымі застаўкамі і вадзянымі знакамі, у скураных вокладках, з цісненнем. Сярод іх самая папулярная на той час «Граматыка лацінскай мовы» Мануэля Альварыса, «Рыторыка», «Словарь юридический, или Свод российских узаконений по азбучному порядку для практическаго употребления» 1791 года, павучанні духоўных айцоў, слоўнікі і каляндар на год 1816.

Супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай і надалей будзе працягвацца. У снежні запланавана прывезці кнігі з бібліятэкі полацкіх езуітаў і часопіс «Месячнік Полацкі» – першы універсітэтскі навуковы часопіс таго часу, які пачаў выдавацца ў друкарні калегіума ў 1818 годзе.

Такія выставы – сваеасабістае падарожжа скрозь час, каб сучасныя студэнты і выкладчыкі мелі магчымасць убачыць, як праходзіла навучанне ў калегіуме больш за двесці стагоддзяў таму.

Марына Шуханкова,
Яўгенія Падцяроб


Чытайце таксама: