Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Ужо трэці раз Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт прымае ўдзел у штогадовай агульнаеўрапейскай акцыі «Тыдзень літаратур краінаў Паўночнай Еўропы». Гэтая акцыя, якая праходзіць дваццаць другі год запар, з'яўляецца культурным праектам, накіраваным на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання. «Калі ў нашых краінах настае самы змрочны час, мы запальваем свечку і чытаем кнігу», – кажуць пра акцыю самі скандынавы. Тэматыкай сёлетняга тыдня бібліятэк, які праводзіўся з 12 па 18 лістапада 2018 года, былі выбраныя «Героі Поўначы».

tydzien litaratury 1

Студэнты 2, 4 і 5 курсаў спецыяльнасцяў «Замежныя мовы» і «Рамана-германская філалогія»  гуманітарнага факультэта працавалі з дзіцячай кнігай-коміксам шведскіх аўтараў Эліяса і Агнэс Волюнд «Даведнік супергерояў». Ва ўтульнай атмасферы яны чыталі урыўкі па-шведску і іх пераклад па-беларуску, што стала выдатнай практыкай не толькі шведскай, але і роднай мовы.

tydzien litaratury 2

Яўген Аляксандравіч Папакуль, старэйшы выкладчык кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў