Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Калектыў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўдастоены Граматы Міністэрства адукацыі Беларусі ў намінацыі «За эфектыўную працу з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў па падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй».

 Узнагарода ПДУ

Грамата Міністэрства адукацыі РБ

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 6 лютага 2019 года на калегіі Міністэрства адукацыі, дзе былі падведзены вынікі дзейнасці адукацыйнай галіны за 2018 год і вызначаны напрамкі развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі ў 2019 годзе. ПДУ на калегіі прадстаўляў рэктар Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі.

міністр адукацыі, Карпенка, Лазоўскі

Фота: з сайта БНТУ times.bntu.by