Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

14 лютага 2019 года на полацкай пляцоўцы ўніверсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё свята, якое, безумоўна, стане традыцыйным і кожны год будзе збіраць не толькі студэнтаў, супрацаўнікоў і адміністрацыю навучальнай установы, але і жыхароў і гасцей Полацка, Наваполацка – «Фэст за каханне».

Апошнія таксама атрымалі магчымасць адчуць атмасферу рамантыкі і пазітыву, бо фэст-пляцоўка працавала і ў вечары, і ў суботні дзень. За гэты час ва ўнутраным дворыку калегіума пабывала каля 100 наведвальнікаў: моладзь, сем’і з дзецьмі, людзі сталага ўзросту.

fest zakahanyh 1

Дзеля таго, каб госці маглі бавіць час цікава і прыемна, было падрыхтавана мноства цудоўных магчымасцяў. Усе жадаючыя рабілі прыгожыя здымкі ў фотазоне, арыгінальныя сэлфі пад алеяй сардэц, каля літар кахання і на лаўцы закаханых, а таксама пакідалі словы пра пачуцці да сваіх каханых на сцяне прызнанняў.

fest zakahanyh 2

fest zakahanyh 3

fest zakahanyh 4

fest zakahanyh 5

У фае ўдзельнікаў свята чакаў фэст-пачастунак – кожнаму госцю прапанавалі духмяны капучына, а таксама працавала рамантык-кафэ, дзе можна было з’есці смачнае пірожнае ці шакаладку.

fest zakahanyh 6

fest zakahanyh 7

fest zakahanyh 8

fest zakahanyh 9

Побач размясцілася прэзент-зона, дзе кожны госць атрымаў асабістае прадказанне і падарунак, а ў канцэртнай зале быў арганізаваны міні-кінатэатр.

fest zakahanyh 10

fest zakahanyh 11

fest zakahanyh 12

fest zakahanyh 13

fest zakahanyh 14

Дзеля таго каб жыхары і госці двух гарадоў атрымалі магчымаць наведаць святочную пляцоўку ўніверсітэта, працавала каманда турцэнтра Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

fest zakahanyh 15

fest zakahanyh 16

Універсітэцкі фэст усіх закаханых: адзін у аднаго, у сваю сям’ю, у родную Беларусь, у цэлы свет і ў жыццё, сапраўды адбыўся і прынёс добры настрой удзельнікам і арганізатарам.

М.У. Янкоўская, сектар КДД АВРМ