Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Віншуем Ірыну Уладзіміраўну Бурую, кандыдата педагагічных навук, загадчыцу кафедры тэхналогіі і абсталяванне перапрацоўкі нафты і газу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з прысваеннем ганаровага звання «Чалавек года горада Наваполацка» за высокія дасягненні ў галіне адукацыі!

Чалавек года горада Наваполацка

Ірына Уладзіміраўна Бурая ў зале

Віншаванне Ірины Уладзіміраўны Бурай з прысваеннем ганаровага звання

І.У. Бурая скончыла нашу ВНУ па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія паліва і вугляродных матэрыялаў», а потым, ужо працуючы ў ёй, прайшла шлях ад інжынера навукова-даследчыцкага сектара, старшага выкладчыка, дацэнта да пасады загадчыцы кафедры.

Узнагароджанне з прысваеннем ганаровага звання

Ірына Уладзіміраўна мае больш за 40 навуковых публікацый, манаграфію, навучальны дапаможнік (з грыфам Міністэрства навукі і адукацыі РФ), бярэ актыўны ўдзел у навуковых і метадычных канферэнцыях, з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў адукацыйных стандартаў І і ІІ ступеняў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія прыродных энерганосьбітаў і вугляродных матэрыялаў».

Надаючы пільную ўвагу навуковым і практычным сувязям з прамысловасцю рэгіён, І.У. Бурая з’яўляецца кіраўніком і адказным выканаўцам шэрагу навукова-тэхнічных распрацовак для ААТ «Нафтан» і іншых прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Пад кіраўніцтвам Ірыны Уладзіміраўны вучоныя кафедры выконваюць важнейшыя працы, звязаныя з удасканаленнем тэхналогій выпуску нафтапрадуктаў, пашырэннем іх асартыменту, а таксама з распрацоўкай тэхналагічных рэгламентаў установак, што рэканструююцца, і тэхналагічных аб’ектаў, якія будуюцца.

Кафедра І.У. Бурай паспяхова забяспечвае поўны цыкл падрыхтоўкі інжынераў для нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны, на заказ вядучых прадпрыемстваў галіны ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, якія знаходзяцца ў рэзерве кіруючых кадраў, павышэнне кваліфікацыі ў галіне прамысловай бяспекі, новых працэсаў перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны, нафтахімічным працэсам, укараненне якіх запланавана ў бліжэйшай перспектыве.

Акрамя таго, кафедра тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу адыгрывае ключавую ролю ў створаным у 2017 годзе інавацыйна-прамысловым Наваполацкім нафтахімічным кластары і з’яўляецца ініцыятарам адкрыцця на базе ПДУ галіновай лабараторыі нафтагазаперапрацоўкі, што ў канчатковым выніку дазволіць павысіць якасць навукова-даследчыцкай работы супрацоўнікаў і ўзровень падрыхтоўкі інжынерных кадраў ва ўніверсітэце.

І.У. Бурая

Жадаем Ірыне Уладзіміраўне невычэрпнай энергіі і аптымізму, падтрымкі калег і аднадумцаў, таленавітых студэнтаў, а таксама поспехаў у рэалізацыі самых смелых планаў дзеля роднага Полацкага ўніверсітэта і нафтахімічнага комплексу краіны!

Уладзімір Філіпенка
Фота: Паліна Касарэўская